02.12.2016 Views

Bіchel'-Zagnetava_D._Belaya_rus'_(Dudarenka_V.)

• No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

Белая Русь

Данута Бічэль-Загнетава

Мастак Віталь Дударэнка

Шчочку да вуснаў туліць,

каб таямніцу спытаць:

— Белая Русь, матуля,

гэта дзяўчынка? Так?

Як называецца дзіўна…

Ты пра яе раскажы.

— Белая Русь — Радзіма.

Перад табой ляжыць.

Крыкні — яна адгукнецца

звонам гарачых кос.

Кропля з ліста сарвецца,

ускалыхнецца плёс. 1

Даль захлынецца громам

— Белая Русь запяе.

І азарыцца Нёман

— чыстае вока яе.

1 Плёс — ціхі шырокі ўчастак

ракі паміж астравамі.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!