Gіlevіch_N._Snejny_dzed_(Karpovіch_A.)
- No tags were found...
Create successful ePaper yourself
Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.
Снежны дзед

Ніл Гілевіч

Мастак Алена Карповіч

Колькі шуму, колькі смеху:

Лепім дзеда мы са снегу!

Задала зіма работы —

Па двары кацілі ўтрох —

I паставілі ля плоту.

Дзед стаіць, хоць і без ног.

Замест рук — уткнулі палкі,

Вочы — вугалю кавалкі,

Нос — чарэпак 1 з гладыша 2 ,

Барада — шматок кудзелі 3 ,

А на лысіну надзелі

Кош замест капелюша.

Ну і дзед! Відаць, яму

Тут стаяць усю зіму.

Будзе ён тут па начах

Наганяць на зайцаў страх,

Каб не бегалі сюды

Сад псаваць наш малады!

1954 г.

1 Чарэ́пак — абломак, асколак разбітай глінянай, чыгуннай, шкляной пасудзіны.

2 Глады́ш — пасудзіна, збан без ручкі.

3 Кудзе́ля — валакністая частка лёну.