Views
8 months ago

Vostraŭ I

У пакоі было

У пакоі было халодна і ён некалькі разоў падрываўся зачыніць вакно, але ў апошні момант нешта яго стрымлівала. - Гэта ўсё – у маёй галаве. Гэта фантазія, тлум. Бяляш нярвова гасаў па кватэры. Такім Зміцер яго яшчэ не бачыў. Ён караскаўся на фіранкі, драў мэблю, шыпеў на гаспадара ды кідаўся на яго, выпусціўшы кіпці. Зміцер намагаўся не звяртаць на яго ўвагу. Пэўна, свежае паветра і пахі вуліцы далі яму ў галаву. Гэта таксама пройдзе зраніцы. Усё зраніцы пройдзе. Бо ўсё гэта толькі ўяўленне. Гэта ўсё ў яго ў галаве. Міліёны лапак скіраваліся да падбароддзя, шчок, ілба. У скронях загуло, зашаргатала, заскрыпела, нібы там сапраўды ладзілі новы мурашнік. Кот сеў на падваконне ды ўставіўся кудысьці ў цемру вуліцы, нібы зачараваны. - Усё ў галаве. Усё ў галаве, - нібы мантру паўтараў Зміцер. Мурашыная матка пад сэрцам пстрыкнула крыламі, пакруцілася, варушачы вусікамі, ды папаўзла ўверх. У горле дзёрла, нібы ён перапаліў дрэннага кальяну, у роце стала кісла ды запахла клапамі. Так часам пахла чырвоная парэчка ў бабулі на лецішчы. Бяляш кідаўся на вакно, нібы з’ехаў з глузду. Зміцер узняўся, стрымліваючы прыступы ванітаў, каб усё ж такі зачыніць фортку – выскачыць, не зловіш. Кот раззлавана кінуўся да яго з кіпцюрамі. Вочы свяціліся чырвоным. Мужчына закрычаў. Кот кінуўся ў акно. Разам з катом у фортку выляцеў перапалоханы крык Зміцера, а з ім быццам бы і мурашыная матка. *** У святле ліхтара ён бачыў юнака з нейкай шклянкай у руцэ. Бяляш стаяў насупраць яго, выгінаючы дугой спіну, ды раз’ятрана крычаў, нават не мяўкаў. Ягоны цень на асфальце рос, рос і рос, ператвараючыся ў вялізную чорную, чарнейшую за яго самаго, пачварыну. Але юнака гэта не палохала. Ён толькі ціха прамаўляў нешта ды маляваў дзіўныя сімвалы. Яны сцякалі з яго пальцаў у паветра блакітнымі іскрынкамі, складаліся ў гіпнатычны малюнак. Разгараючыся, нібы полымя, чырванелі. Зміцер са здзіўленнем пазнаў у сімвалах беларускія арнаменты – такія ён бачыў на бабуліных рушніках. Кот крочыў на юнака, цень папоўз за ім, грозны, небяспечны, падобны да чорнай дыры. Юнак адчыніў шклянку, выліў вадкасць кату ў пысу, выкрыкнуў нешта. Чырвоны арнамент закруціўся, пашырыўся, спавіваючы чорны кашэчы цень, нібы рыбалоўная сетка. Сімвалы загарэліся сапраўдным полымям ды кот з вусцішным лямантам панесся прэч. Юнак зірнуў у вакно, ля якога белы, нібы прасціна, застыў Зміцер, хмыкнуў: - Дабранач, - ды знік у цемры завулка. “Варгін – паводле беларускіх міфалагічных аповедаў, кашэчы кароль. Вызначаўся Варгін сярод іншых катоў сваім выглядам: ён быў велізарных памераў, увесь чорны, бы смоль, поўсць на ім аж блішчэла, была мяккая і гладкая, а вочы гарэлі агнём. Уваходзячы ў ласку да новых гаспадара ці гаспадьші, Варгін выклікаў у іх найцяжэйшыя псіхічныя расстройствы, непаддатныя ніякім лекам, і, па сутнасці, выводзіў сваіх гаспадароў па-за межы ўсякай сацыяльнасці. Сканчалася ўсё гэта звычайна поўным фізічным і душэўным знясіленнем ахвяры. Народ верыў, што кашэчы кароль Варгін мог сваім варкатаннем выклікаць у галаве таго, хто з ім найбольш бавіўся, з’яўленне рознай жамяры (рою восаў, матылёў і да т.п.) або і зусім маленькіх пачварных істот, ад чаго хворы немінуча павінны быў пакутліва памерці”. («Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік», с.68-69)

візуал Юліі Абрамчык

ArsOvi No4
ArsOvi No1
The Full List of Oil Rig Employers: How to Get a Job on the Oil Rig Fast
wusa pre-season 200 - Wrestling USA Magazine
Titus's On-Air Magazine - Mussun Sales, Inc.
BattleTech - Magazine - Lski.org
MY CHOICE MAGAZINE 20
This Is Who We Hire: Employers reveal how to: Get a job. Succeed in it. Get promoted.
MT-01 Turbo, Bomber Magazine nr 4 2006 - AMracing
globalinsulation MAGAZINE - Balkar Jagpal
Page
Questions and Answers on How to Make A Resume on Word
Best Biker Fiction from Easyriders Magazine
Infocom - ΤΕΥΧΟΣ 226
ISSUE 26: GEN C magazine