Views
1 week ago

Vostraŭ I

апавяданне

апавяданне «Калядныя жаданні» Аліны Длатоўскай візуал Валянціны Фашчанка Пачаць варта з таго, што мне ўжо вельмі шмат год. І я адсвяткаваў столькі Калядаў, што нават не спрабую прыгадаць іх усе. Але ёсць такія святы, якія немагчыма забыць. Я памятаю вясёлыя ды поўныя старажытных абрадаў Каляды першай вясковай сям’і, што жыла тут. Я памятаю неспакой ды надзею на цуды ўчас Калядаў сярод вайны. Тады ад вялікай, шчаслівай сям’і засталіся толькі старыя гаспадар ды гаспадыня. А потым гаспадар застаўся адзін. Тыя сумныя, самотныя Каляды я таксама не магу забыць. Аднойчы не стала і гаспадара. Чатырнаццаць год святы праходзілі паўз мяне. Я стаяў закінуты, нікому не патрэбны, ды зарастаў пустазеллем. Страха мая прагнулася ад цяжару снегу, а сцены аблупіліся. Адзінымі маімі гасцямі ў святочныя зімнія вечары былі дзікі, што заходзілі пачасаць аб мае бярвенні бакі, пакрытыя жорсткім шчаціннем. Калісьці я кожныя Каляды загадваў жаданні, але з часам кінуў. Бо калі за чатырнаццаць год яны не спраўдзіліся, значыць, не спраўдзяцца ўвогуле. Так я думаў кожны раз, як надыходзіў святочны тыдзень ды з вёскі да мяне даляталі пахі смажаных парсючкоў і водгаласы вясёлых спеваў. Але аднойчы здарыўся цуд ды я зноў стаў патрэбным. Яны былі маімі гаспадарамі ўжо некалькі гадоў, але святкавалі тут Каляды ўпершыню. Яркія чырвоныя “Жыгулі” нечакана з’явіліся на пагорку, хоць я ўжо і не спадзяваўся ўбачыць іх да вясны. З радасным віскатам з іх выскачыла малая, якая адразу ж па пояс загразла ў пухнатым слаі снега. Раптам яна, смеючыся, упала ды замахала рукамі ды нагамі. -Мама, тата, я раблю анёла! -Пайшлі ў хату, анёл ты мой. Хутка прыедуць сябры. Трэба ж усё ўпрыгожыць. Я любіў новых гаспадароў. Яны ставіліся да мяне вельмі ўважліва ды клапатліва. Але больш за ўсё я любіў гэтую вяртлявую гарэзу, бо быў для яе цэлым светам цудаў ды прыгодаў. Я адчуваў неверагодную ўдзячнасць за гэта. Я яшчэ ніколі не быў такім прыбраным. Я пераліваўся, мігцеў, ззяў лямпачкамі. Пасярэдзіне гаспадар усталяваў елку, якую яны ўсе разам імгненна аздобілі процьмай каляровых бліскучых цацак. Мяне апанавалі пахі ігліцы, мандарынаў і каляднага печыва, што ўжо было нарэзанае зорачкамі, елачкамі, сняжынкамі ды пастаўленае ў печ запякацца. Малая круцілася ля святочнага дрэўца, нібы ліса, бо на ім яскравымі абгорткамі вабна паблісквалі цукеркі. Але сцягнуць не наважвалася, толькі раз-пораз кідала асцярожныя погляды на бацькоў. Хутка яе адырвалі ад гэтай забаўкі. Прыехалі сябры. Пачалася мітусня, гул, прыгатаванні, але яе гэта мала цікавіла. Яе цікавіў хлопчык, што прыехаў разам з дарослымі. Ціхмяны, але цікаўны, крыху старэйшы за яе, ён кідаў збянтэжаныя позіркі то на яе, то на бліскучыя цукеркі на елцы. Малая гэта сцяміла ды вельмі хутка знайшла тэму для размовы. І агульны занятак. А калі захопленыя прыгатаваннямі бацькі заўважылі, чым пракудлівыя ласуны займаюцца, упрыгожванняў на елцы заўважна паменшала. Затое кантакт быў усталяваны. Пасля яны бегалі адно за адным у спальных мяшках, гуляліся ў хлапечых салдацікаў, біліся пухаўкамі ды проста дурэлі. Урэшт рэштаў маленькая так стамілася ад святкавання, што праспала ўсё застолле і салют, які так чакала. А я глядзеў на рознакаляровыя стужкі ды выбухі ў нябёсах і поўніўся любоўю ды шчасцем. Лепшыя Каляды за ўсё маё жыццё! *** Яна расла ў мяне на вачах, ствараючы тут сваю казку. Я быў яе замкам, яе чарадзейным лесам, паралельным сусветам, быў Хогварцам, Нарніяй, Міжзем’ем, быў нават акіянам! Ды хоць пустэльняй – я быў бы не супраць. Але яна сталела, і казкі, якія займалі яе галаву, набывалі іншы фармат. Цяпер цуды ўсё часцей адбываліся ў яе галаве. Але я ўсё роўна чакаў кожнай сустрэчы з ёй. Яна, напэўна, таксама чакала сустрэчы са мной. Але гас-

гасцей на гэтыя Каляды яна чакала мацней. Яна літаральна не магла ўседзіць на месцы, раз-пораз вызіраючы з вокнаў. -Мам, яны сказалі, што будуць а восьмай? Ужо дзесяць хвілін на дзявятую, а іх няма. -Ты жа ведаеш: яны заўсёды спазняюцца, - маці прытоена ўсміхалася. У гэтыя Каляды я выглядаў яшчэ прыгажэй, чым звычайна, бо мяне цалкам убралі самаробнымі ўпрыгожваннямі з залатой ды срэбнай фальгі. Напэўна, я быў ярчэй за лямпачку. І малой гэта падабалася. Яна сама зрабіла больш за палову ўпрыгожванняў ды неверагодна ганарылася сабой. Паветра зноў поўнілася водарам ігліцы, мандарынаў ды печыва, і, як мне здавалася, марамі ды жаданнямі. Пачуўшы скрып снега пад шынамі, дзяўчо выбегла на ганак, не думаючы нават пра цёплы апранак. Яны прыехалі! Хлапец неверагодна вырас за гэты час. Стаў нейкі надта сур’ёзны, пазмрачнеў, пасталеў. Няўжо і мая малая гарэза ўжо такая дарослая? А, не, пакуль можна не хвалявацца. У хлопчыка паляцела вялікая добра злепленая снежка, не паспеў ён нават выйсці з машыны. Потым быў доўгі снежкавы бой з прыцягненнем бацькоў на абодва бакі, сяброўскай “нічыёй” ды рабленнем вялізнай снежнай бабы ў якасці сімвала міру. А Калядны вечар яны праводзілі асобна ад бацькоў. Сядзелі недалёка ад елкі, паглядялі на штучныя цукеркі ды ціха пасмейваліся. Гутарылі пра кнігі, пра музыку, пра фільмы, абмяркоўвалі розныя гісторыі з жыцця, жартавалі. Ён спяваў, яна слухала. Яна смяялася, слухаў ён. Я крыху зайздросціў хлапцу, бо толькі ён адзін і існаваў для яе зараз. Аднак я быў рады за яе. Бо яна выглядала вельмі шчаслівай. Больш шчаслівай, чым тады, калі цягала разам з ім цукеркі з елкі. Вочы яе ззялі ярчэй, чым усе цацкі ды лямпачкі. І гэта было маім найлепшым упрыгожаннем. На салют, які заўсёды ладзіў яго бацька, яны пайшлі разам. І я ведаў, якія жаданні яна загадвала гэтай ноччу. *** Але жаданні ніколі не спраўджваюцца – так яна скажа праз некалькі год, святкуючы Каляды. Увесь перадсвяточны дзень яна правяла са мной, упрыгожваючы ды аздаюбляючы. Я быў рады і не рады адначасова. Бо маёй любімай маленькай гарэзы больш не было – замест яе з’явілася сталая дзяўчына, якая больш не верыла ў Калядныя цуды. Цяпер яна была такой высокай, што лёгка дацягвалася да вершаліны елкі ды самастойна ўмацоўвала там яркую чырвоную зорку. Пад самай столлю гаспадары падвесілі вялізны вянок з яловых галін і яна цяпер, стоячы на крэсле, прыладжвала да яго каляднае печыва. Гэта было няпроста і я хваляваўся, што дзяўчына можа ўпасці. Але яна была вельмі засяроджаная ды сканцэнтраваная. Настолькі, што нават не пачула, калі ўва двор заехала машына. А можа, проста зрабіла выгляд, што не пачула. Юнак, а ён цяпер быў менавіта юнаком, збянтэжана з’явіўся на ганку, хітнуў галавой замест вітання ды каротка пацікавіўся: -Куды паставіць пачастункі? -Аднясі на кухню, - не адрываючыся ад справы, адказала дзяўчына. -Дапамагчы нечым? -Я тут сама зпраўлюся. Ты лепш гірлянды разблытай. Хлапец, відавочна, заблытаўся нават больш, чым тыя агенчыкі, што ён акуратна ды павольна разбіраў. Летам ён адштурхнуў яе, адмовіў у пачуццях – я ведаў, бо некалькі разоў бачыў, як яна плакала, схаваўшыся ў разнатраўі. Цяпер ён глядзеў на яе цёпла, але няўпэўнена. Відавочна, сам не мог зразумець, што адчувае. -Тут некаторыя не працуюць. -Перагарэлі, - горка хмыкнула малая. Мы абодва пачулі тое, што яна мела на ўвазе. І абодва, напэўна, не паверылі. Я дык дакладна. Пакуль ён займаўся гірляндамі, яна раз-пораз кідала на яго заклапочаныя позіркі, некалькі разоў нават хацела пачаць размову, рукі ў яе трэсліся. Але яшчэ раз прызнацца ў сваіх пачуццях ёй не хапала моцы. Асабліва сабе. Калядны вечар яны праводзілі з бацькамі, сеўшы як мага далей ды робячы выгляд, што ім няма ніякай справы адзін да аднаго. Ён мала жартаваў ды зусім не спяваў, яна мала смяялася. Нават цукерак, якія абодва так любілі, да канца вечара не вельмі паменьшала. Я быў сведкам розных Калядаў: сумных, вясёлых, шчаслівых, змрочных, але такога няёмкага свята

ArsOvi No1
ArsOvi No6
ArsOvi No4
ArsOvi No5
Best of 2016 AW Magazine
ArsOvi No7
Kolk Essay; What do I SEE, what do you LOOK at
ArsOvi No2
The Full List of Oil Rig Employers: How to Get a Job on the Oil Rig Fast
ArsOvi No3
This Is Who We Hire: Employers reveal how to: Get a job. Succeed in it. Get promoted.
MY CHOICE MAGAZINE 20
Titus's On-Air Magazine - Mussun Sales, Inc.
wusa pre-season 200 - Wrestling USA Magazine
BattleTech - Magazine - Lski.org
globalinsulation MAGAZINE - Balkar Jagpal
MT-01 Turbo, Bomber Magazine nr 4 2006 - AMracing