Views
6 months ago

Vostraŭ I

я яшчэ не

я яшчэ не бачыў. Яна сышла з дарослымі гуляць, ён застаўся. Стаў ля акна ды нэрвова глядзеў у цемру, закусваючы кулак. Але, пачуўшы, што нехта вяртаецца, кінуўся ў кут пакоя, прыкрыўся прыхопленым з сабой ноўтбукам ды зрабіў самы заняты ды захоплены выраз твару. Дзесяць год таму яны гуляліся з жаўнерчыкамі, а цяпер адно з адным. Яна забегла у хату, свежая, растрапаная, з ружовымі ад марозу шчокамі. Дурань, паглядзі якая прыгажуня! -Ты пойдзеш глядзець салют? Твой бацька прасіў цябе паклікаць… -Не. -Пайшлі! Будзе весела. Чаго ты сядзіш тут, змрочны, самотны. Хадзем! Свята ж. -Там халодна, - юнак незадаволена зморшчыў нос. -Тут не цяплей! – раптам рэзка адказала малая ды, пляснушы дзвярмі, выляцела з хаты. Ніхто з іх не бачыў салют у гэтым годзе. Ён сядзеў у хаце ды кусаў кулак, фыркаючы падчас кожнага выбуху ды вясёлых крыкаў. Яна стаяла на снезе ў святле ад вакна ды галінкай выпісвала слова “Каханне”. *** Потым быў цэлы шэраг самотных Каляд. Малая пасталела ды святкавала ў сваёй кампаніі, сябры пабудавалі сабе хату, а бацькі пастарэлі ды нікуды не выбіраліся ўзімку. Але я чакаў. Я ўсё яшчэ верыў у Калядныя цуды, ды кожнае свята загадваў адно і тое ж жаданне. Я памятаў, што яны спраўджваюцца, проста не адразу, трэба чакаць ды не губляць веры. І ўсё абавязкова адбудзецца. За апошнія гады гэта была першая па-сапраўднаму снежная зіма. Але сярод белых сумётаў я ўсё роўна здалёк заўважыў машыну, якая павольна прабіралася па ненадзейнай замеценай дарозе. Дзверы адчыніліся ды адтуль са шчаслівым віскатам выскачыла малая. Яна была так падобная да маці, што я спачатку вырашыў, што ці то мрою, ці то вандрую ў часе. Але наступным з машыны выйшаў мужчына. Цяпер менавіта яго я лічыў сваім гаспадаром. Упершыню я пазнаёміўся з ім год дзесяць таму – ён прыехаў разам з гарэзай ды яе бацькамі, дапамагаць рамантаваць мой стары дах. Ужо тады я адчуў паміж намі нейкае дзіўнае ўзаемаразуменне, сувязь, адчуў цікаўнасць да мяне. З тых часоў ён прыязжаў вельмі часта, а некалькі год таму я стаў сведкам неверагодна прыгожага вяселля. З іх дачушкай я пакуль не быў знаёмы, але тое абяцала быць незабыўным. -Мама, тата, я раблю анёла! – яна павалілася ў снег. Маці з бацькам, коратка перазірнуўшыся, упалі побач ды са смехам завадзілі рукамі ды нагамі па снезе. Потым з гэтага самага снегу быў злеплены вялічэзны замак ды цэлая армія розных казачных персанажаў. А ўвечары я зноў блішчэў ды пераліваўся ўсімі колерамі вясёлкі. У цэнтры пакою стаяла духмяная елка, ззяючы абгорткамі цукерак, пад столлю вісеў вянок з галінак, упрыгожаны Калядным печывам, вакол пахла мандарынамі ды ігліцай. Яны ўтрая сядзелі каля коміну ды пілі з вялікіх кубкаў гарачы чакаляд. Малая спявала святочныя спевы, распавядала вершыкі ды часам скокала вакол елкі, ўпотай зцягваючы з яе цукеркі. Мужчына падкідаў у вогнішча дроваў, а мая гарэза-гаспадыня з шырокай усмешкай аглядала сваю невялічкую сям’ю. -Можна я загадаю жаданне? – раптам пацікавіўся дзіцёнак, адрываючыся ад сваіх забавак. – Хачу заўсёды святкаваць Каляды на хутары! Бацькі ціха ды замілавана засмяяліся, шматзначна перазіраючыся. -Любая, жаданні трэба загадваць употай, каб яны спраўджваліся, - заўважыў бацька. -Гэтае жаданне і так спраўдзіцца, - супакальна адзначыла маці. Яна, як і я, ужо ведала, што ўсе жаданні заўсёды спраўджваюцца. Не так, як мы чакаем, не тады, калі мы чакаем. Але ці былі б цуды цудамі, калі б усё было так проста?

ArsOvi No1
ArsOvi No4
Kolk Essay; What do I SEE, what do you LOOK at
ArsOvi No6
ArsOvi No3
ArsOvi No5
ArsOvi No7
The Metaphysical Magazine Vol I Issue 2 - Swami Vivekananda
ArsOvi No2
ALICIA COBOS RECIO - Architecture, design and art PORTFOLIO - ENGLISH
Plani i Përdorimit të Radio Frekuencave në Republikën e Kosovës ...
Digital Media and Japanese Graphic Design: Its Past and Future (sample)
CÔNG TY TNHH THƯƠNG MẠI HỢP PHÁT - Giacavattu.com
Zivot i Obicaji Muslimana u Bosni i Hercegovini
Šesto poglavlje – Grafika, digitalni medij i multimedija