Muraveika_І._Cіma_(Pratasenya_A.)
- No tags were found...
Transform your PDFs into Flipbooks and boost your revenue!
Leverage SEO-optimized Flipbooks, powerful backlinks, and multimedia content to professionally showcase your products and significantly increase your reach.
Іван Муравейка

Ціма

Мастак

А.П. Пратасеня
Ціма

Іван Муравейка

Мастак А.П. Пратасеня

Здаецца, зусім нядаўна сланечнік у агародзе квітнеў

сонечна і прамяніста. Цімошка не заўважыў, калі пялёсткі

пабляклі, завялі, нібы спякліся на сонцы.

«Можа, паспелі ўжо?» — падумаў Цімошка.

Нагнуў крайнюю сланечніну, выкалупіў пальцамі некалькі

зярнятак, раскусіў. Есці можна, салодкія, але мяккаватыя. Няхай

трохі падрастуць. Толькі — што гэта? На агарод апусцілася

шэрае воблака вераб'ёў. Яны паселі на галоўкі сланечніка.

Цімошка запляскаў у далоні:

— Кыш! Кыш!

Вераб'і з шумам узляцелі і не доўга думаючы зноў паселі на

сланечнік.

— А мы давай галоўкі сланечніка абвяжам марляй, —

сказала мама. — Колькі трэба кавалкаў?
— Дзесяць, — упэўнена адказаў Цімошка — ён даўно

палічыў.

Абвязалі, і сланечнік зрабіўся падобным да дзяўчынак у

белых хустачках.

Зноў прыляцелі вераб'і, а дастаць зярняткі не могуць,

развязаць марлевыя хустачкі не ўмеюць.

Крычаць, абураюцца: «Ці ж так можна рабіць? Якія скупыя

гаспадары тут жывуць, Не будзем ахоўваць іх агарод і сад».

Цімошка слухаў-слухаў маленькіх жвавых птушачак, і яму

стала шкада іх.

— Зніму я з аднаго сланечніка марлю, — сказаў. Няхай і

яны паласуюцца. Хопіць і нам.

Вераб'і адразу ж накінуліся на круглы пірог сланечніка.

Спачатку яны спрачаліся, штурхаліся, але неяк усё ж паладзілі.

Закончыўшы абед, задаволена зашчабяталі:

Ціў-ціў-ціў! Чык-чырык!.. Ці-ма! Ці-мош-ка! Цім-чык!