Nemіzanskі_U._Dva_Vasі_(Svetahoўskaya_V.)
- No tags were found...
You also want an ePaper? Increase the reach of your titles
YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.
Уладзімір Немізанскі

Два Васі

Мастак

Валянціна Свентахоўская
Два Васі

Уладзімір Немізанскі

Мастак Валянціна Свентахоўская

Ёсць два Васі ў нашым класе.

Слаўны хлопчык — першы Вася:

У атрадзе — актывіст,

На пляцоўцы — футбаліст.

I дзяўчынак, і дзяўчынак

У вялікі перапынак

За касічкі ён — о не! —

Нават пальцам не кране.

Вось які ён, першы Вася…

I другі ёсць Вася ў класе.

Гэты — дома стрэў сястрычку,

Нізавошта даў ёй пстрычку.

Маці крыкнуў з кухні: — Гэй!

Падавай абед хутчэй!

I сказаў бабулі так:

— Адпрасуй-ка мне пінжак!

Толькі што гэта за дзіва?

У спіс атрада паглядзі:

Ёсць тры Лены,

Ёсць два Дзімы.

Вася ў класе тым — адзін.

Значыць, дома і у класе

Гэта — той жа самы Вася…