13.04.2018 Views

Proksha_L._Nezvychainyya_prygody_hlopchyka_Bul'bіnkі_(Los'_A.)

• No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

Незвычайныя прыгоды

хлопчыка Бульбінкі

Леанід Прокша

Мастак Алена Лось

Недзе на Палессі жылі-былі дзед i баба. Хата іх стаяла ў

лесе. Дзед быў лесніком, а баба гаспадарыла дома.

Праз лес праходзіла граніца. Яе ахоўвалі пагранічнікі. Дзед,

сустрэўшы ў лесе чалавека, які заблудзіўся, паказваў яму

дарогу проста на… заставу. А там пагранічнікі правяралі, свой

гэта чалавек ці чужы.

Здаралася, што незнаёмы, — а дзед ведаў усіх сваіх

людзей, — спытаўшы дарогу, паварочваў у супрацьлеглы бок,

даваў, як заяц, стракача ў кусты. Кемлівы дзед ведаў і тады,

што рабіць: раз уцякаеш, значыць, сумленне не чыстае.

Але не буду выдаваць усіх сакрэтаў дзеда. Скажу толькі: ён

даўно сябраваў з пагранічнікамі. За дапамогу ў ахове

дзяржаўнай граніцы дзеда ўзнагародзілі медалём.

Калі дзед быў малады, ён служыў на гэтай жа заставе.

Пасля заканчэння службы стаў лесніком.

Аднойчы дзед вярнуўся з абходу і пачаў памагаць бабе:

стаў падпальваць у печы. Баба тым часам назбірала амаль

поўны чыгунок бульбы.

— Ну, яшчэ адну бульбінку, — сказала яна, — і хопіць. Пад

руку ў кашалі трапіла незвычайная бульбінка.

Баба хацела яе ўжо абабраць, ды спынілася:

— Дзед, паглядзі, выкапаны хлопчык!

I раптам бульбінка сказала дзіцячым голасам:

— Не распранай мяне, бабуля. Мне вельмі не хочацца

трапляць у чыгунок.

Дзед аж прысеў ад нечаканасці. Рознае ён бачыў на вяку.

Нават з мядзведзем сустракаўся ў лесе. Але каб бульбінка

загаварыла чалавечым голасам…

— Не дзівіцеся. Я не простая бульбінка. Я маленькі

зачараваны хлопчык.

Дзед агледзеўся па хаце.

— Баба, гэта нам здаецца ці сапраўды бульбіна

загаварыла?

— Я не толькі чую. Я адчуваю, як пры кожным слове

бульбінка дрыжыць у мяне ў руцэ.

Баба сядзела на нізкім услончыку ля кашаля. Дзед

падышоў і сагнуўся над бульбінай.

— Калі ты сапраўды хлопчык, дык як ты стаў бульбінкай?

— Былі ў мяне некалі тата і мама. Жылі мы ў вёсцы.

Баба паклала асцярожна незвычайную бульбіну на стол,

села разам з дзедам на лаву.

— А як называецца вёска? — папытаў дзед. — Я ўсе вёскі

навакол ведаю.

— Не памятаю, дзядуля. Помню толькі, блізка быў лес.

— Лес? А, дык гэта, відаць, Ляды. Адтуль жа я і прывёз

бульбу.

— Я быў маленькі. Ну, такі, як цяпер. I падобны быў на

бульбінку. I звалі мяне Бульбінкай. Усе дзеці ў вёсцы раслі, а я

не рос. Маці вельмі любіла мяне і шкадавала. «А чаго ж табе не

хапае, мой сынку? — пытала яна. — I сырадоем цябе паю,

смятаны не шкадую, а ты не расцеш». А мне было добра. Дзеці

гуляюць у хованкі. Усе знойдуцца, а я — не. А то залезу ў

кішэню бацькавай курткі і прыціхну. Бацька збіраецца на работу

ў калгас, апранае куртку, пытае, дзе Бульбінка, а мне смешна.

Бацька шукае па ўсёй хаце. «Дзе ты схаваўся? — гукае. —

Вылазь». Тады я высоўваюся з кішэні і кажу: «А я тут».

Бацькі глядзяць на мяне, смяюцца і плачуць. А чаго? Ну

што, калі я малы. Не ўсім жа быць вялікімі.

Аж здарылася вялікае няшчасце. Наляцелі на нашу вёску,

як груганы, людзі ў чорных шынялях з чарапамі на шапках,

гавораць не па-нашаму. А прывёў іх у вёску нейкі Альберт.

Усіх павыганялі з хат і павялі ў канец сяла ў калгаснае

гумно. Калі гналі праз бульбяное поле, маці прысела і схавалася

ў бульбяніку. Яна была маленькая, і ворагі яе не заўважылі.

Сядзіць маці, плача і прыгаворвае: «Лепш бы ты, маё

дзіцятка, быў травінка, ці расінка, ці тая самая бульбіна. Тыя б

злыдні цябе не кранулі».

I тады зашумеў лісцем дуб: «Споўніцца твая воля, бедная

маці, будзе твой сын бульбінка. Перачакае ў зямельцы ён

ліхалецце, потым трапіць да добрых людзей, і ажывяць яны яго

зноў сваёй сардэчнай любоўю і спагадай». I я стаў у той жа

момант бульбінкай.

— А маці?

— Яе адшукалі ў бульбоўніку злыя людзі ў чорных

шынялях. Пагналі яе ў агонь. А я застаўся ляжаць у баразне.

Бабуля ўзяла Бульбінку і прытуліла да грудзей.

— Бедная сірацінка. Мінула тое ліхалецце. Ніколі больш не

вернецца.

Ад цяпла бабульчыных спрацаваных рук і чулага сэрца

Бульбінка ажыў. Засвяціліся яго, як абмытыя расой, блакітныя

вочкі, завіхрыліся белыя, як лянок, валасы. З'явіўся асыпаны

рабаціннем носік і расцягнуліся ва ўсмешцы чырвоныя губы.

Толькі вопратка была на ім — адны лахманы.

— Ой, як добра, — пацягнуўся хлопчык, бы пасля доўгага

сну.

— Глядзі, што робіцца, — сказаў дзед. — Гэта ж сапраўды

жывы хлопчык. Што ты сядзіш, баба? Трэба яму хутчэй пашыць

вопратку.

Бульбінка ад шчасця закружыўся на стале і заспяваў

танюсенькім галаском:

Дзякуй, баба,

Дзякуй, дзед:

Мне адкрыўся белы свет...

— Асцярожна, Бульбінка. Барані божа, звалішся са стала.

— Не звалюся. Вы яшчэ не ведаеце, хоць я маленькі, але

скачу, як конік на сенакосе. Ад яго я і навучыўся. Вось

паглядзіце.

Бульбінка скочыў на лаву, з лавы на падлогу, з падлогі аж

на печ.

— Ты ж ножкі паламаеш, мой дарагі, — перапужалася баба.

— Не. Кот мяне вучыў, калі я заставаўся з ім дома, як

скакаць. О! — і Бульбінка скочыў на падлогу. — А яшчэ хочаце

— пакачуся, як бульбінка з гары.

— Спрытны ж ты, — сказаў дзед. — Цяпер я разумею, чаму

на табе пашарпана вопратка. Зараз мы цябе пераапранем.

Баба дастала са скрыні тканіну, і не паспеў дзед

змайстраваць боцікі хлопчыку, як ужо кашулька і штонікі былі

гатовы. Бульбінка хутка апрануўся.

— Ой, які ж ён прыгожы! — пляснула ў далоні баба.

— Сапраўды! — падзівіўся дзед.

Іх радасная гамонка абудзіла лес. Да акон прыбеглі яго

жыхары: Ліса, Заяц, Вожык. Ніколі яны не бачылі такіх вясёлых

лесніка і яго жонку.

Бульбінка прыціх і пачаў з цікавасцю прыглядацца да

звяркоў.

— Спужаўся? — занепакоілася баба.

— Кінь ты, ён жа вырас пры лесе.

— А ў лес мяне тата і мама не пускалі, — сказаў Бульбінка.

— Ідзіце адсюль прэч, — махнула рукой на няпрошаных

гасцей баба. — Напужалі мне хлопчыка.

— А мне з імі цікава пазнаёміцца, — Бульбінка падбег да

акна. — Хоць крыху і страшнавата, а хочацца.

— Пазнаёмішся яшчэ, — сказаў дзед, а цяпер хадзем есці.

Бульба ўжо зварылася.

Баба паставіла на стол ежу.

— Але ж як Бульбінку пасадзіць за стол?

— Зараз, — сказаў дзед. Ён змераў вышыню стала, потым

пайшоў у двор і прынёс адтуль адмысловы сасновы цурбан.

— Пакуль што пасядзіш на гэтым.

— Пачакай, пасцялю, — сказала баба, — у смалу запэцкаеш

штонікі.

Не паспелі ўладзіць адзін клопат, узнік другі.

— А есці чым і з чаго?

Маленькая лыжачка знайшлася. Страву давялося класці ў

сподачак.

Есць Бульбінка, упісвае за дзве шчакі, аж чупрынка яго

спацела і на лбе з'явіліся кроплі поту.

— Выгаладалася беднае дзіцятка, — уздыхнула баба. — I

чаму яно такое малое?

— Малое, малое, — буркнуў дзед. — Якое ёсць, такое і

добра. Галоўнае — розум. Зраўняй чалавека з тою сасной або з

дубам. Які чалавек здаецца маленькі. А розумам да неба

дастане...

— Яно так, але каб хоць крышачку большы.

— Ты літары ведаеш? — спытаў дзед.

— I чытаць умею, — бадзёра сказаў Бульбінка.

— А пісаць?

— Нязручна, — уздыхнуў Бульбінка. — Даводзіцца аловак

дзвюма рукамі браць.

— Абы ўмець трымаць…

Дзед жартаваў ды еў, а баба і не дакранулася да ежы. I,

можа, ад бабінай дабраты ў Бульбінкі заружавелі здароўем

шчокі; бабе ж здалося, што ён стаў крышачку большы. Можа,

яшчэ падрасце, — абнадзеіла яна сябе і пачала прыбіраць са

стала.

— Ну, баба, я адпачну, — сказаў дзед. — Натупаўся за

раніцу.

— А я пагуляю, — сказаў Бульбінка.

— Ну, пагуляй, — згадзіўся дзед. — Хочаш у хаце, хочаш у

двары.

— Добра, — кіўнуў галавой Бульбінка, ускочыў на

падаконнік, а далей — у лес.

Ліса, Заяц і Вожык яшчэ не паспелі далёка адысціся.

— Ой, як тут хораша, — узрадаваўся ён.

Лясныя жыхары з цікавасцю прыглядаліся да маленечкага

хлопчыка.

— Хто ты? — спытаў Бульбінка ў Лісы.

— Я, — адказала Ліса, — самая праўдзівая ў лесе. Я не

люблю хлусіць, падлізвацца і віляць хвастом, хоць ён, бачыш, у

мяне пушысты.

— А ты?

— Я Заяц, самы адважны жыхар у лесе.

— А ты?

— Я Вожык. Не веру лгунам. Таму апранаю калючы кажух.

— Вожык чмыхнуў сярдзіта і пайшоў у кусты.

— Пайшоў бы і ты, Заяц, есці заечую капусту, — махнула

хвастом Ліса. — Мне трэба хлопчыку сёе-тое сказаць па сакрэту.

— Калі ласка, — пакрыўдзіўся Заяц і знік у лесе.

— Пойдзем з табой пагуляем, — запрапанавала Ліса.

— Куды?

— У куратнік. Ён тут недалёка. — А сама падумала: «Гусі і

куры ўбачаць Бульбінку і кінуцца да яго, а я схаплю гуску — і ў

лес…»

Яны пайшлі да куратніка.

— Вунь Бульбінка, — узрадаваліся гусі і кінуліся да

хлопчыка.

Скарыстаўшы гэты момант, Ліса выскачыла з-за куста,

схапіла гуску — і ў лес.

— Дык вось ты якая! — крыкнуў хлопчык і выбег з

куратніка. Пайшоў далей адзін.

Ідзе, ідзе, нікога няма. I хата лесніка ўжо невядома ў якім

баку. Сумна стала хлопчыку, і ён пачаў гукаць:

— Гэй, хто тут ёсць? Дапамажыце!

З лесу выскачыў Заяц.

— Завядзі мяне, Зайчык, да лесніка.

— Паспееш ты яшчэ дадому. Хадзем, я табе пакажу свет, а

вечарам завяду ў хату лесніка.

— Добра, — згадзіўся Бульбінка.

Ідуць яны па лесе. Заяц спявае:

Не баюся я Лісы,

Хоць малы я і касы.

I Мядзведзя не баюся —

Я на ногі спадзяюся.

— Добра, што я сустрэў такога надзейнага сябра, —

радуецца Бульбінка.

Узышлі яны на ўзгорак.

— Вунь, бачыш, балота, — сказаў Заяц. — А за ім… — Ён не

дагаварыў і кінуўся ў кусты.

— Куды ты, Зайчык? — здзівіўся Бульбінка і ў гэты момант

убачыў Ваўка.

— Прэч з дарогі, — люта завыў Воўк.

— Колькі я той дарогі займаю, — смела адказаў Бульбінка.

— Ідзі сабе, месца хапае.

— А я не хачу. З-за цябе касы ўцёк.

— Тваё шчасце, што Зайчык не раззлаваўся. Ён бы табе

даў!

— Гэта тваё шчасце, што я не галодны, — сказаў Воўк і

штурхнуў хлопчыка.

Бульбінка пакаціўся з гары і плюхнуўся ў ваду. Па балоце

хадзіў Бусел. Ён падышоў да хлопчыка.

— Хто ты? — здзівіўся Бусел. — Я часта нашу людзям

дзетак, але ніколі не бачыў такога дзіўнага хлопчыка.

— Я Бульбінка. А ты хто?

— А я Бусел.

— Вынесі мяне, добры Бусел, на сухое месца.

— Добра. Сядай мне на спіну і моцна трымайся за маю

доўгую шыю.

Бульбінка сеў. Бусел прабег па балоце на сваіх доўгіх

нагах, разагнаўся, узмахнуў вялікімі крыламі і падняўся ў

паветра.

Праляцелі над балотам, пераляцелі раку. Вось яны ўжо над

лесам.

Бульбінка глядзіць навокал, і сэрца ў яго замірае ад

шчасця.

— Ах, якая зямля вялікая, і няма ёй, здаецца, ні канца, ні

краю. Які ты шчаслівы, Бусел! Ты можаш лётаць колькі хочаш.

— Не, не магу. Не хапае часу. У мяне дзеткі. Яны хочуць

есці.

I ўспомніў Бульбінка сваю маму.

— А ты ведаеш, Бусел, дзе вёска Ляды?

— Чаму ж не ведаю? Зараз убачыш яе.

I сапраўды неўзабаве Бульбінка ўбачыў родную вёску. Не

пазнаў яе. Усе дамы новыя. Толькі адна хатка, самая крайняя,

старая. Успомніў Бульбінка бабульку, якая жыла ў ёй. Высокая

груша ля хаты расла. Грушкі на ёй былі хоць маленькія, але

вельмі смачныя. Бабулька частавала імі не раз Бульбінку…

Бусел апусціўся на ўскраіне лесу.

— Бывай, Бульбінка. Трэба ляцець на балота, шукаць

дзеткам жаб. — Ён махнуў на развітанне крылом і падняўся ў

паветра.

— Дзякуй, Бусел! — памахаў яму рукой Бульбінка. Яшчэ

зверху Бульбінка заўважыў у градах бабулю і таму адразу

пашыбаваў нацянькі да яе.

— Добры дзень, бабуля! — прывітаўся Бульбінка. Бабулька

сеяла ў ямкі гурочкі і прысыпала белыя зярняткі зямлёй.

— Добры дзень, — адказала бабуля, азіраючыся, каб

убачыць, хто з ёй вітаецца.

— Гэта я, Бульбінка.

— Дрэнна бачу ўжо. Дзе ж ты?

— Тут… — Бульбінка ўскочыў з баразны на градку.

— А дарагі ты мой, — ускрыкнула бабуля. — Такі ж

маленькі, як і быў. — I ўжо сумна: — А хаты вашай няма. Спалілі

фашысты. I людзей папалілі. I мяне хацелі спаліць, нелюдзі.

Выпаўзла з агню. А той прыблуда Альберт яшчэ страляў у мяне.

Ой, што было! Не дай божа бачыць калі такое…

Уздыхнула бабуля і заклапочана спытала:

— А цябе ж хто прытуліў, сіротка мой няшчасны?

— Я ў лесніка жыву...

— У лесніка? Добры ён чалавек. У партызанах быў. I жонка

яго — кабета сардэчная. Выхадзіла мяне пасля той бяды.

На градку селі дзве птушкі.

— А кыш вы, — крыкнула на іх бабка. — Ласыя на гурочкі.

Грабелькамі яна зраўняла градку.

— Ну, расціце, гурочкі. А мы пойдзем у хату. Засмажу табе

яешню…

— Дзякуй, бабуля. Я паснедаў.

Як ні адмаўляўся Бульбінка, усё ж бабуля пачаставала яго

малаком, а ў кішэню насыпала семак. Потым паказала хлопчыку

самую блізкую дарогу да леснічоўкі.

— З лясной сцежкі патрапіш на бальшак, — тлумачыла яна.

— Асцярожна пяройдзеш яго, бо там машыны ходзяць. Зноў

пойдзеш лясной дарогай.

— А калі па бальшаку ісці? — спытаў Бульбінка.

— Тады трапіш ажно ў Мінск. Вялікі гэта горад. Сталіца.

У Бульбінкі заблішчалі вочкі.

— О, бабуля, каб я быў вялікі і дужы, я абышоў бы ўвесь

свет. Так хочацца пабываць далёка-далёка і ўсё-ўсё пабачыць…

— Свет вялікі. Увесь не абыдзеш. Ты лепш прыходзь да

мяне часцей. Вырастуць гурочкі, паспеюць грушкі.

— Добра, бабуля, прыйду.

Ідзе Бульбінка па дарозе, семкі лускае. Сонейка свеціць.

Птушкі ў лесе спяваюць. I хлопчыку захацелася спяваць.

Дзякуй, баба,

Дзякуй, дзед:

Мне адкрыўся Белы свет.

— Куды ты, Бульбінка? — раптам пачуў ён.

— Ой, Вожык, і ты тут. Як добра!

— А з Лісой табе было дрэнна? — чмыхнуў Вожык.

— Яна хітрая.

— А Зайчык?

— Хвалько.

— А ты, я бачу, разумны! Ц-с-с… Сюды бяжыць Свіння. Яна

ненажэрная. Хавайся за мяне.

Вожык наставіў свае калючкі.

— Хру-хру, — зарохкала Свіння. I з разгону тыцнулася

носам у… калючкі.

— Кві-і… — завішчала яна і кінулася прэч. А хлопчык

ускочыў і крыкнуў:

— А што, з'ела нас?

Яны пайшлі далей. Убачыў Бульбінка каскі ля дарогі.

Падбег да адной, якая ляжала перакуленая, і зазірнуў, як у

калодзеж.

— А вунь дзірачка. I раменьчык.

Раменьчык, які некалі падтрымліваў каску на галаве, вісеў

ўсярэдзіне.

— Ой, — узрадаваўся Бульбінка, — можна пагайдацца.

— З вайсковымі рэчамі дрэна гуляць, — буркнуў Вожык.

Бульбінка не звярнуў увагі на перасцярогу сябра. Ён

ускочыў у каску…

— Гайдайся сабе, а я пайду лавіць мышэй, — узлаваўся

Вожык. — Бывай!

— Вожык, ты не ўяўляеш сабе, як гэта цудоўна, — крыкнуў

наўздагон Бульбінка. — Не бойся, я не вывалюся. Тут ёсць

раменьчык.

Каб лепш трымацца ў хісткай гушкаўцы, Бульбінка

прывязаў сябе раменьчыкам да каскі.

— Вось цяпер пагайдаюся.

Гайдаўся ён, гайдаўся, каска тым часам спаўзла да раўчука

і перавярнулася. Бульбінка апынуўся пад каскай. I адразу

зрабілася цёмна, і цяжка стала дыхаць. Добра яшчэ, што была

дзірачка... На каску села птушка.

— Хто там? — спытаў Бульбінка. — Дапамажыце!

— Як жа я табе дапамагу? — піпікнула птушка. — Каска

сталёвая, цяжкая, а я маленькая.

— Не пакідай мяне, — узмаліўся Бульбінка.

— Не бойся, не пакіну. Буду спяваць, і табе будзе лягчэй.

I яна заспявала. А Бульбінка заснуў. Ён не чуў радаснага

крыку птушкі:

— Вунь едзе машына!

А як ёй, маленькай, затрымаць грузавік? У кузаве машыны

поўна рознага жалезнага ламачча.

Закружылася птушка над дарогай перад машынай. Пачала

жаласліва піпікаць. Дзе там, хто яе пачуе, калі гудзе матор.

I ўсё ж людзі ў кабіне яе заўважылі.

— Бедная птушачка. Відаць, нейкі лайдак гняздо яе

разбурыў, — сказаў шафёр.

А другі чалавек, які сядзеў побач, зірнуў убок.

— Вось гэтыя каскі. Даўно ўжо збіраўся іх забраць. Спыні

машыну.

Прачнуўся Бульбінка раніцой, сярод розных жалязяк.

Балелі бакі, але ён убачыў блакітнае неба, і яму зноў стала

весела.

Хлопчык нешта заспяваў, і да металалому падышоў дзед,

вельмі падобны да лесніка, з дубальтоўкай у руках.

— Хто тут пішчыць? — спытаў дзед.

— Гэта я, Бульбінка. Куды я трапіў?

— Глядзі ты. Сапраўды рыхтык бульбінка. Першы раз бачу

такое. Ну, ну…

Дзед дапамог хлопчыку выбрацца з ламачча, падвёў да

лавачкі, пасадзіў побач з сабой, а дубальтоўку паставіў.

— Адпачнём крыху. Натупаўся я за ноч, — пазяхнуў дзед.

— Я ж вартаўнік. Мне на дзяжурстве спаць нельга.

Відаць, дзеду вельмі хацелася спаць. Да таго ж сонейка так

прыемна прыгравала…

— Ты сядзі ціха і глядзі. Будзеш як бы мой намеснік. Калі

што якое — штурхнеш мяне ў бок. А я табе за гэта абаранак

куплю.

— Добра, я буду сядзець ціха-ціха і глядзець, — паабяцаў

Бульбінка.

Але ён не паслухаў дзеда, не пасядзеў ціха ні хвіліначкі.

— Дзеду, а можна памацаць? — паказаў Бульбінка на

ружжо.

Дзед адплюшчыў вочы.

— Што ты, нельга! Яшчэ націснеш на спуск і… — падсунуў

ён бліжэй да сябе ружжо і прамармытаў: — Н-нельга…

I вось калі нельга, якраз і карціць зрабіць тое «нельга».

Спачатку Бульбінка толькі ціхенька, адным пальцам дакрануўся

да ружжа. Потым яшчэ, больш смела. I сам не ведаў, як так

здарылася — націснуў на спуск.

Грымнуў стрэл. Дзед з перапалоху зваліўся на адзін бок

лавы, Бульбінка — на другі.

Хоць і спрасоння, але адразу даўмеўся дзед, хто парушыў

яго сон. Хуценька намацаў стары, дзе ў яго папружка.

— Ты ў мяне атрымаеш зараз дзірку ад абаранка…

Бульбінка не ведаў, што такое абаранак, тым больш, дзірка

ад яго. Але па сярдзітым выразе твару вартаўніка ён здагадаўся,

што чакаць такі пачастунак не варта, і кінуўся бегчы.

«I навошта я націснуў на той спуск?» — шкадаваў

Бульбінка.

Заклапочаны хлопчык дабег амаль да сярэдзіны горада,

спыніўся і зірнуў угору.

— Ой, хата на хаце. Як там толькі людзі жывуць у такіх

дамах? — дзівіўся Бульбінка, аглядаючы шматпавярховыя

будынкі.

На скрыжаванні стаяў чалавек у прыгожым адзенні і

кіраваў рухам. Куды пакажа рукой, у той бок, як статак,

кідаюцца рознакаляровыя машыны.

— Як жа перайсці вуліцу? — пачухаў патыліцу Бульбінка. I

як праз сон пачуў:

— Дзеці, стойце спакойна. Зараз міліцыянер спыніць

машыны, і мы пяройдзем вуліцу.

Бульбінка азірнуўся: на тратуары, трымаючы адзін аднаго

за сукенкі і кашулькі, стаялі дзеці, а каля іх — прыгожая

дзяўчына.

— Ну вось, цяпер пойдзем. — Яна ўзяла за руку першага

хлопчыка. Усе пайшлі за ёй.

Бульбінка таксама, не марудзячы, ухапіўся за сукенку

апошняй дзяўчынкі і рушыў следам.

— О-о, гэта ж зусім проста. Дзякуй табе, міліцыянер, —

сказаў Бульбінка, калі апынуўся такім чынам на другім баку

вуліцы.

А што далей? Куды ісці? Хлопчыку было ўсё роўна. Усё для

яго новае і цікавае.

Ля тратуара спыніўся аўтобус. З адкрытых акон пачулася

песня:

Хай заўжды будзе сонца...

Бульбінка азірнуўся, прайшоў некалькі крокаў і балюча

выцяў аб камень нагу.

— Ой! — ускрыкнуў хлопчык і, можа б, заплакаў, але да яго

падбеглі піянеры.

— Моцна ўдарыўся? — спытаў хлопчык у чырвоным

гальштуку.

— Не-е, — працяжна адказаў Бульбінка і з цікавасцю

паглядзеў на хлопчыка.

— Які ён дзіўны! — усклікнуў другі піянер. — Як цябе

завуць?

— Бульбінка.

— Паедзем з намі, — папрасіла дзяўчынка, — у лагер. Там

цікава, весела. Запалім вялікі касцёр.

Падышла бялявая дзяўчына ў чырвоным гальштуку.

— Забяром яго ў лагер, — загаманілі дзеці.

— А маці будзе непакоіцца, — сказала дзяўчына.

Бульбінка спалохаўся: раптам не возьмуць. Яму ж вельмі

хацелася ехаць у той невядомы піянерскі лагер. Ды і машына

такая прыгожая, як не пракаціцца!

— Я напішу бабулі пісьмо, яна нават будзе рада.

— Ну, тады едзем, — згадзілася бялявая дзяўчына. Праз

хвіліну Бульбінка сядзеў у аўтобусе і спяваў разам з усімі.

Але ён хутка заўважыў, што не ўсе дзеці ў аўтобусе

вымаўлялі знаёмыя яму словы.

— На якой мове яны спяваюць? — спытаў Бульбінка ў

дзяўчынкі, якая запрасіла яго ў лагер.

— На розных, — адказала тая. — Тут дзеці з Італіі, Францыі,

Бельгіі, Англіі… Яны прыехалі да нас у госці. Мы будзем разам

адпачываць.

У лесе аўтобус спыніўся. Бялявая дзяўчына ў чырвоным

гальштуку сказала спачатку па-беларуску, а потым на іншых

мовах:

— Давайце крыху пабегаем, адпачнём, пашукаем грыбоў.

Праз хвіліну аўтобус апусцеў. Застаўся ў ім толькі

Бульбінка. «Адпачну крыху», — рашыў ён.

Толькі так падумаў, як раптам пачуў нечы тоненькі галасок,

быццам з-пад зямлі:

— Марселіна, Марселіна...

Другіх слоў Бульбінка не зразумеў, але заўважыў, што

накрыўка аднаго чамадана ўздрыгвае. Бульбінка ўспомніў, як

цяжка яму было пад каскай, і рашыў дапамагчы таму, хто сядзеў

у чамадане, кім бы ён ні быў.

Нялёгка было адчыніць чамадан. Але як толькі паднялася

накрыўка, з чамадана высунулася галава маленькага хлопчыка,

падобнага на цыбульку.

— Я — Чыпаліна, — ускрыкнуў ён і рухамі рук і словамі

пачаў тлумачыць, што хлопчык Марселіна, які не мо-жа жыць

без Чыпаліна, узяў яго з сабой з Італіі.

— Чыпаліна, — сказаў хлопчык-цыбулька, стукнуўшы сябе

ў грудзі. Ён чакаў, што Бульбінка назаве сваё імя. Чыпаліна не

сумняваўся, што перад ім Бульбінка, але не ведаў, як гэта

сказаць па-беларуску.

— Бульбінка, — назваў сябе хлопчык.

— Бульбінка, — працягла паўтарыў Чыпаліна, старанна

вымаўляючы кожную літару гэтага новага для яго слова. —

Бульбінка…

Відаць, яно яму спадабалася. Чыпаліна падумаў і,

тыцнуўшы пальцам у грудзі беларускаму хлопчыку, сказаў:

— Патэтэ…

— А, па-італьянску бульба назывэецца патэтэ, —

здагадаўся Бульбінка.

— Патэтэ, патэтэ…

Чыпаліна было прыемна, што Бульбінка яго разумее. У

адчыненыя вокны аўтобуса вецер данёс з лесу звонкія галасы

дзяцей. Бульбінка хапіў за руку Чыпаліна:

— Пойдзем і мы пабегаем па лесе.

Прырода радавала хлопчыкаў. На палянцы Чыпаліна

сарваў кветку. А потым яны ўбачылі грыбы. Чорнагаловыя, на

тоўстых белых ножках, тыя стаялі пад елкай, быццам чакалі

незвычайных грыбнікоў.

— Адзін, два, тры… Ой, колькі! — усклікнуў Бульбінка.

З галіны высокай елкі, пад якой раслі грыбы, за хлопчыкамі

трывожна сачылі чорныя вочкі вавёркі. Гэта ж яе грыбы — харч

на зіму. Перад прыходам хлопчыкаў вавёрка якраз пераносіла

грыбкі ў сваё дупло. Рабіла гэта спрытна. Спачатку падгрызала

карэньчык. Грыб падаў. Тады хапала яго і ўзбягала на дрэва.

Хлопчыкі не пакрыўдзілі вавёрку. Ды і дзе ім было забраць

столькі грыбоў. Яны хапілі па адным і пабеглі далей.

— Гэй, куды вы, — пачулі за сабой нечы голас. Спыніліся.

Да іх падыходзіў кучаравы хлопчык. Ветліва ўсміхаючыся,

спытаў:

— Хто вы і адкуль такія?

— Я Бульбінка з Палесся, а гэта мой сябар з Італіі…

Чыпаліна зразумеў, што ён павінен нешта сказаць пра сябе.

Настрой быў узнёслы, таму песня вырвалася сама.

Я — вясёлы Чыпаліна.

Нарадзіла мама

Там, дзе спеюць апельсіны,

I лімоны, і масліны,

Фігі — гэтаксама…

— А я Жан з Парыжа, — усміхнуўся хлопчык. — Прыехаў на

радзіму сваёй мамы.

Чыпаліна лыпаў вачыма: хлопчык гаварыў па-беларуску, а

яму хацелася ведаць, што ён гаворыць.

— Мамы? — здзівіўся Бульбінка.

— Так, мамы. Яна вырасла сярод гэтых лясоў. Вёска Буда, у

якой яна нарадзілася, нават тут недзе недалёка…

— А чаму твая мама жыве ў Парыжы?

— Яе, зусім маладзенькую, сілай вывезлі фашысты. Мама

ўцякла з лагера да французскіх партызан…

— Партыжано! — ухапіўся за гэтае зразумелае яму слова

Чыпаліна. Яму таксама рупіла нешта сказаць. I ён пачаў

гаварыць пра італьянскіх партызан усё, што чуў ад бацькі і маці

Марселіна.

— Хто тут называе маё імя? — спытаў, падышоўшы,

Марселіна. — О, гэта ты, Чыпаліна… Адкуль у цябе такі грыб?

— Я знайшоў грыбы разам з маім сябрам Бульбінкай.

— Бульбінка? Вельмі прыемна, — сказаў Марселіна. — Не

дзівіся, што я гавару па-беларуску. Мая маці з Палесся…

— У нашых мам аднолькавы лёс, — сказаў Жан. — Будзем

сябраваць…

— Згода. Маёй маці будзе прыемна, калі даведаецца, што ў

Парыжы жыве яшчэ адна яе зямлячка. А можа вы прыедзеце да

нас у госці?..

— Маці вельмі хворая. Яна была паранена на вайне.

А тата… Вось ужо год, як яго пахавалі сябры-партызаны…

— О, гэта вельмі сумна! — спагадліва сказаў Марселіна. Ты

працуеш?

— Так. У багатага крамніка на пасылках. Нядобры чалавек.

— Яны ўсе, багацеі, такія. Мой тата таксама не любіць

гаспадара фабрыкі, на якой працуе.

Чыпаліна штурхнуў Марселіна:

— Ты дрэнны. Чаму не навучыў мяне размаўляць пабеларуску?

— Нічога. Пабудзеш у лагеры, навучышся.

— А я ўжо ведаю некалькі слоў, — павесялеў Чыпаліна.

— Ну, вось бачыш… Няма чаго крыўдаваць.

— А ў мяне тут ёсць бабуля, — пахваліўся Жан. Марселіна

ўздыхнуў:

— Бацькоў маёй мамы фашысты спалілі.

— I мая матуля згарэла, — сказаў Бульбінка. — Альберт яе

піхнуў у агонь…

— Альберт? — насцярожыўся Марселіна. — Пра нейкага

Альберта-здрадніка маці мне расказвала.

Каб не перашкодзілі размове, Бульбінка даведаўся б, што

маці Марселіна Алеся жыла ў суседняй з Лядамі вёсцы і што той

самы Альберт выдаў яе фашыстам. Але пачуўся голас бялявай

дзяўчыны:

— У аўтобус, усе ў аўтобус!

I хлопчыкі пабеглі займаць свае месцы.

Піянеры з кветкамі сустракалі замежных гасцей. Гэтыя

дзеці былі для іх не проста госці з-за мяжы. Амаль у кожнага з іх

маці нарадзілася і вырасла ў Савецкай краіне. У гады ліхалецця

не па сваёй волі яны апынуліся на чужыне, пра маленства

могуць цяпер толькі расказваць сваім дзецям і будзіць у іх

пачуцці любві да роднай старонкі.

Сустракаць замежных дзяцей прыйшлі і дарослыя. Нават

кухар Федзя ў сваім высокім белым каўпаку з'явіўся ля аркі, на

якой вісеў надпіс на беларускай і англійскай мовах: «Калі ласка,

госцейкі!»

Лагерны ўрач, вельмі падобны на доктара Айбаліта, у

белым халаце і белай шапачцы, спагадліва ківаў галавой:

— Там, на чужыне, вас не песцяць, лагераў адпачынку

такіх, як у нашай краіне, не будуюць…

— А іх і не адрозніш ад нашых дзяцей, — сказала

афіцыянтка Каця. — Такія ж, толькі ў нашых чырвоныя

гальштукі.

— Што тут дзіўнага, — буркнуў кухар. — Гэта ж дзеці

нашых землякоў.

Раптам Каця пляснула ў далоні ад захаплення.

— Глядзіце, глядзіце, якія маленькія хлопчыкі.

— Сапраўды, — сказаў кухар. — Такога дзіва я ніколі яшчэ

не бачыў.

— Нічога тут дзіўнага, — як бы папярэдзіў урач дарослых,

каб яны сваёй празмернай цікавасцю не збянтэжылі хлопчыкаў.

— Я ўпэўнены, што аднаго з іх завуць Чыпаліна, а другога

Бульбінка. Праўда, хлопчыкі?

— Праўда, — адказаў Бульбінка.

— I вы будзеце жыць у нашым лагеры, — дабрадушна

працягваў урач.

— Так. Нас запрасіла вунь тая бялявая дзяўчынка, якая

гаворыць зараз з трыбуны.

— Гэта наша піянерважатая Зося, — растлумачыла Каця,

падступаючы бліжэй да хлопчыкаў.

— Мы будзем клапаціцца, каб вы былі здаровенькія, —

сказаў урач.

— I сытыя, — прабасіў кухар.

— А я вас уладкую хораша, каб вам было цёпла і ўтульна,

— сказала Каця.

Праз хвіліну Бульбінка і Чыпаліна сядзелі на плячах у

дзяўчыны, яна ішла да казачных домікаў лагера і прыгаварвала:

— Ой, мае вы хлопчыкі, ой, мае вы мілыя. У сваім пакоі я

пастаўлю два ложкі, наб'ю матрасікі свежым сенам. Буду

расказваць вам вечарам казкі…

Добра і весела было хлопчыкам у піянерскім лагеры

«Крыжоўка». А ўсе прыгоды, якія там адбываліся з імі, не

апішаш і ў тоўстай кніжцы. Але здарыўся там выпадак, пасля

якога Бульбінку яшчэ больш палюбілі дзеці.

На трэці дзень Каця вярнулася са сталовай позна.

Чакаючы яе, хлопчыкі некалькі разоў засыналі і

прачыналіся.

— Вялікая непрыемнасць, — сказала Каця. Хлопчыкі

прыўзняліся на ложках.

— Якая? — спыталі ўстрывожана ў адзін голас.

За гэтыя дні Чыпаліна ўжо сяк-так разумеў беларускую

мову, а Бульбінка італьянскую. Каця села на свой ложак.

— Невядома дзе Жан, — сумна паведаміла, разводзячы

рукамі. — Шукалі яго ў лесе і на беразе возера. Нідзе няма.

— А Марселіна ёсць? — спалохаўся Чыпаліна.

— Марселіна ёсць, — супакоіла яго Каця. — Яны разам

вярталіся з прагулкі па лесе. А потым некуды зніклі. Пасля

вячэры ў лагеры спахапіліся, што Жана няма.

— Бульбінка ведае…

Каця зірнула на Бульбінку. Той пра нешта напружана

думаў.

— Што ты маўчыш, Бульбінка?

— Я здагадваюся, дзе Жан.

— Дзе?

— Відаць, ён пайшоў да бабулі.

— У яго ёсць бабуля?

— Але. Яна жыве недзе недалёка ў вёсцы… А вось як

называецца вёска, забыўся. Пачакайце, пачакайце… Баркі… Не…

Бібікі… Не… Помню, на «б»… Жан расказваў нам у лесе пра сваю

бабулю. Гаварыў пра тое, што хоча яе адведаць.

Каця таксама назвала некалькі вёсак на «б», але кожны

раз гэта была не тая вёска.

— Ну, успомні, Бульбінка, — узмалілася Каця.

А якраз, калі трэба ўспомніць, не ўспамінаецца.

Стомленая Каця, чакаючы, пакуль Бульбінка ўспомніць,

прылегла на ложак.

— Ба… Бі… Бэ… — мармытаў Бульбінка. — От жа помню, што

назва кароткая, Бі… Бу… Буда! — ускрыкнуў Бульбінка. — Жан

пайшоў у Буду да бабулі. — Бульбінка павярнуўся да Каці, каб

парадаваць яе, але яна моцна спала. Заснуў і Чыпаліна. «Што

рабіць? — падумаў Бульбінка. I ўспомніў Бусла, якога бачыў на

балоце ля возера. — Добра, хай усе спяць. Я сам знайду Жана».

Ужо світала, калі Бульбінка ціхенька выйшаў з пакоя.

Раніца абяцала добры дзень. Раса блішчала на траве і кветках.

Праз адчыненыя вокны было чутно, як дыхаюць стомленыя за

дзень гульнёю і паходамі дзеці.

Дзверы пакоя піянерважатай былі адчынены. Бульбінка

нячутна зайшоў у пакой. Зося ў плашчы і гумавых ботах спала

на ложку. Відаць, усю ноч шукала Жана. Бульбінка пашкадаваў

яе будзіць. Ён прычыніў дзверы і рушыў у бок возера.

Да балота было недалёка. Усё ж Бульбінка пакуль дабег,

стаміўся і змакрэў ад поту і расы. На яго шчасце, працавіты

Бусел ужо хадзіў па балоце.

— Дарагі Бусел, падыдзі да мяне на сухое, — гукнуў

Бульбінка з ускрайку лесу.

Бусел падняў галаву.

— Хто мне перашкаджае займацца маёй справаю? — спытаў

незадаволена.

— Гэта я, Бульбінка.

— Якая яшчэ там бульбінка? Мне не трэба бульбы. Я шукаю

жабак.

— Я хлопчык Бульбінка. Падыдзі да мяне, добры Бусел. Я

тут…

— Я ўжо бачу цябе, — сказаў Бусел і важна, не

спяшаючыся, падышоў да ўскраіны лесу. — Што табе трэба?

— Ты ведаеш, дзе тут вёска Буда?

— Ведаю. Там маё гняздо, а ў гняздзе дзеткі, яны чакаюць

мяне, хочуць есці.

— Я Жана шукаю. Ён пайшоў у Буду да бабулі…

— У лесе пад Будай спіць на мху нейкі хлопчык. Можа, гэта

і ёсць Жан…

— Гэта Жан. Няйначай. Ён, відаць, не дайшоў да бабулі.

Падкінь мяне да яго.

— Ну што ж, сядай, — сказаў Бусел, — ды добра трымайся.

Даляцелі хутка. На палянцы сярод дубоў і елак Бусел

апусціўся.

— Ну, бяжы да свайго Жана. Вунь ён спіць, бачыш?

— Бачу, гэта ён, — сказаў Бульбінка. — Дзякую.

— Няма за што. — Бусел узмахнуў вялікімі крыламі і

паляцеў на балота, а Бульбінка пабег будзіць Жана.

Хлопчык прачнуўся адразу, як толькі Бульбінка крануў яго

за плячо.

— Ой, дзе гэта я? — праціраючы вочы, спытаў Жан. — Гэта

ты, Бульбінка?

— Я.

— Як ты мяне знайшоў?

— Цябе ўсю ноч увесь лагер шукаў.

Жан уздыхнуў. Яму было прыкра, што нарабіў усім столькі

клопату.

— Я сустрэў у лесе жанчыну. Спытаў, дзе вёска Буда.

Жанчына сказала, што тут недалёка, і паказала, як ісці. Я

падумаў, да вячэры вярнуся, але заблудзіўся. I бабулі не

пабачыў…

— Пабачыш. Сёння ж пабачыш.

— Што, пойдзем да яе?

— Не, зараз — у лагер. Пасля.

Яшчэ ў лагеры не прачнуліся, а Бульбінка з Жанам ужо

стаялі на парозе Зосінага пакоя.

— Чаму ты мяне не пабудзіў, а яшчэ аміго 1 — крыўдаваў

Чыпаліна на Бульбінку за тое, што ён не ўзяў яго на пошукі

Жана.

— Ты так салодка спаў… — апраўдваўся Бульбінка і абяцаў

упрасіць Бусла, каб ён падняў і Чыпаліна на сваіх магутных

крылах і паказаў з вышыні Беларусь.

Крыўдавала і Каця, але яна была рада, што знайшоўся

Жан, даравала. I Чыпаліна супакоіла:

— Нічога, яшчэ наперадзе шмат цікавых прыгод.

I сапраўды было яшчэ шмат цікавых прыгод. I час праляцеў

незаўважна. I наступіў апошні дзень развітання.

— Як жа вы будзеце цяпер адзін без аднаго, мае дарагія

хлопчыкі? Як мне будзе сумна без вас! — ледзь не плакала

Каця. — Яна пацалавала хлопчыкаў і пабегла ў сталовую

рыхтаваць замежным дзецям пакункі з харчам на дарогу.

— Едзем з намі ў Італію, — запрасіў Чыпаліна.

— Нельга, — пакруціў галавой Бульбінка. — Мяне чакаюць

дзед і баба. Лепш ты заставайся ў нас. Папросім Бусла, і ён

занясе нас на Палессе. Во будзе радасці і дзеду і бабе.

— Не магу, — уздыхнуў Чыпаліна. — Мяне чакаюць дзед

Чыпола і мае браты Чыпаляткі.

— Ну, тады бяжым на балота і папросім Бусла, каб ён

падняў нас над лагерам і зрабіў развітальны круг…

Узяўшыся за рукі, хлопчыкі пабеглі. Пакуль дабеглі,

сонейка схавалася за лес. Бусел ужо збіраўся ляцець у сваё

гняздо.

— У апошні раз, — папрасілі яго хлопчыкі.

— Сядайце ўжо ды трымайцеся добра…

Бусел падняў хлопчыкаў высока і пачаў кружыць над

лесам.

— Глядзіце, хлопчыкі, на наш край, — пранікнёна сказаў

Бусел.

На палянцы ўнізе піянеры разам з замежнымі дзецьмі

распальвалі касцёр. Пад неба ляцела песня.

Дзеці розных народаў…

Бусел успомніў сваіх дзетак, і яму захацелася паказаць

хлопчыкам гняздо.

1 Аміго — сябар (італ.).

Праз некалькі хвілін яны ўжо кружылі над вёскай. Ля адной

хаты хлопчыкі ўбачылі шмат людзей. Яны стаялі кругам, а

ўсярэдзіне бабуля абдымала хлопчыка. Жанчыны выціралі, —

хто хустачкамі, хто фартухамі, — вочы. На дарозе чакала

машына.

— Гэта Жан развітваецца са сваёй бабуляй, — сказаў

Бусел.

— Жан, Жан, — замахалі рукамі дзеці.

Жан не пачуў іх, а Бусел прыкрыкнуў, каб лепш

трымаліся…

Над гняздом Бусел апусціўся ніжэй. Убачыўшы бацьку,

бусляняты параскрывалі свае жоўтыя дзюбы.

— Якія цудоўныя бусляняткі, — дзівіліся Бульбінка і

Чыпаліна.

— Зараз я вярнуся, мае малыя, — крыкнуў Бусел. Калі яны

з'явіліся зноў над лесам, полымя ад кастра падымалася ўжо

вышэй за сосны, а песня разам з іскрамі ляцела яшчэ далей.

Даўшы хлопчыкам магчымасць падзівіцца прыгажосцю

піянерскага кастра, Бусел апусціўся на лагерны пляц.

— Ну, хлопчыкі, бывайце. Раю адпачыць перад дарогай.

Сказаў гэта, махнуў крыламі і паляцеў да сваіх дзетак.

Хлопчыкі паслухалі Бусла, пабеглі ў свой пакой і,

стомленыя беганінай і цудоўным паветраным падарожжам,

кінуліся ў ложкі. Заснулі не адразу, але моцна.

А праз гадзіну ў пакой прыбег Марселіна, ціхенька паклаў у

чамадан Чыпаліна. Падумаўшы крыху, побач уладкаваў і

Бульбінку. Закрыў накрыўку, пстрыкнуў замком і хуценька

пабег, бо аўтобус адыходзіў на вакзал.

Бульбінка прачнуўся першы. Агледзеўся. — Як мы трапілі ў

гэты чамадан? — штурхнуў ён Чыпаліна.

— Дык гэта чамадан Марселіна. Я чую яго голас. Хлопчыкі

прыслухаліся. Марселіна ў захапленні расказваў:

— Як там было цудоўна! Які край, якія дзеці! Ды і ўсе людзі

добрыя, клапатлівыя.

— Мы ў Італіі, Бульбінка, вітаю цябе на маёй радзіме.

— У Італіі? Я ж не збіраўся сюды ехаць. Мне добра было

дома.

— Маці Марселіна Алесі будзе прыемна ўбачыць земляка.

Будзе рады і Марчэла — тата Марселіна…

— А я хачу дадому, — панура сказаў Бульбінка.

— Не бядуй. Мы табе паможам вярнуцца ў твой цудоўны

край, сасновыя бары, дзе растуць суніцы і белыя грыбы.

Яны змоўклі, тады паціху вылезлі з чамадана і тут пачулі

голас Марчэла за сцяной:

— А ў нас, сынок, фашысты ўзнялі галовы. Наш прафсаюз

выпусціў да рабочых лістоўку. Далі і мне, каб занёс на завод,

але я захварэў.

— Я занясу, тата, — сказаў Марселіна.

— Не, ты з дарогі, сынок, — занепакоілася маці. — I

ўвогуле гэта небяспечна. Паліцыя…

— Вунь тыя лістоўкі. Ляжаць на стале, — сказаў Чыпаліна і

штурхнуў Бульбінку. — Мы добра адпачылі, усю дарогу спалі.

Мы занясём іх на завод рабочым.

— А ты ведаеш, дзе гэта?

— Чыпаліна ўсё ведае, — засмяяўся хлопчык-цыбулька.

— Тады кладзі мне сюды лістоўкі, — ажывіўся Бульбінка.

Яны панапіхалі за пазуху лістовак і ціхенька выйшлі з

кватэры. Завод быў недалёка, але… Ля брамы хадзіў паліцэйскі

з дубінкай.

— Я загавару яго, а ты… — усміхнуўся Чыпаліна і падышоў

да паліцэйскага.

Тым часам Бульбінка ўзлез на браму і пачаў кідаць лістоўкі

ў двор завода.

Лістоўкі закружылі ў паветры. Адна з іх праплыла пад

носам у паліцэйскага. Той схамянуўся і схапіўся за дубінку.

— Не спрабуй уцякаць, — пагразіў ён і палез на браму.

Бульбінка скочыў у двор.

— Дзе ён? — крыкнуў паліцэйскі.

А Бульбінка шмыгнуў у дзірку пад брамай. Яму падаў руку

Чыпаліна.

— Пабеглі!

Паліцэйскі застаўся з носам.

Бягуць хлопчыкі, чуюць раптам шум, крыкі, свіст.

— Няўжо паліцэйскія гоняцца?

— Ды не, — адказаў Чыпаліна. — Гэта на стадыёне.

Зборная каманда СССР гуляе са зборнай Італіі.

Праз некалькі хвілін яны былі на стадыёне.

— Гол, гол, — загулі людзі.

— Гэта я дапамог землякам забіць яго, — пахваліўся

Бульбінка. — Я прыйшоў — і адразу забілі гол…

— Не радуйся, Бульбінка. Вунь ідзе паліцэйскі. Здаецца, ён

нас заўважыў. Што ж рабіць? Чакай, вунь я бачу марака

гандлёвага флоту Марціні. Бяжым да яго.

— За намі гоніцца паліцэйскі, — сказаў задыханы Чыпаліна.

— Не бойся, мы не дадзім цябе ў крыўду. Марціні пасадзіў

хлопчыка ў адну, а яго сябра ў другую кішэню сваёй курткі.

Падбег паліцэйскі.

— Сіньёры, тут недзе схаваліся дзяржаўныя злачынцы —

камуністы.

— Што вы кажаце? — здзівіўся марак. — Тут беглі нейкія

дзеці…

— Гэта нічога не значыць. У іх ёсць бацькі, якія, відаць,

друкуюць лістоўкі.

— Хлопчыкі пабеглі вунь туды…

Паліцэйскі кінуўся ў той бок, куды яму паказаў Марціні, а

Чыпаліна і Бульбінка высунуліся з кішэні мараковай курткі і

весела засмяяліся.

Марак прыйшоў у порт.

— Ну што, хлопчыкі, рабіць з вамі? Трэба, каб на нейкі час

хвалі змылі вашы сляды. Паліцэйскі не пакіне вас.

— А куды вы?

— Мы плывём у Францыю.

— А гэта бліжэй да Беларусі?

— З Парыжа ў Маскву ідзе экспрэс.

— Я з вамі ў Францыю, — крыкнуў Бульбінка.

— А я цябе правяду да Парыжа. Адтуль на цягніку дабяруся

да Італіі.

— I мне будзе весялей з вамі, — сказаў марак і, загадаўшы

хлопчыкам схавацца, пайшоў на карабель. Ідучы папярэдзіў: —

Сядзіце ціха, бо калі боцман убачыць, што на судне безбілетныя

пасажыры, ён вас здыме.

Хлопчыкі прыкусілі языкі і леглі на дно кішэняў. Яны чулі,

як боцман сярдзіта крычаў на матросаў: «Хутчэй, хутчэй,

адплываем».

У каюце Марціні зняў сваю марацкую куртку і павесіў на

вешалку.

— Ну, хлопчыкі, гуляйце тут, бегайце, але калі пачуеце

крокі — хавайцеся. Боцман правярае, ці няма каго старонняга ў

каютах. Карабель жа ідзе за мяжу. Я хутка вярнуся.

Хлопчыкі вылезлі са сваіх схованак і пачалі аглядаць

каюту, маленькую, але вельмі ўтульную. У ёй нічога не было

лішняга: ложак, столік і шафа для рэчаў. Але больш за ўсё

хлопчыкам спадабалася круглае акенца, праз якое можна было

глядзець на мора. А мора хвалявалася і гай-дала карабель, як

дзіцячую калыску.

— Вось як прыемна, — сказаў Бульбінка. — А хто там

высунуў галаву з вады?

— Гэта дэльфіны, — сказаў Чыпаліна. — Яны вельмі

разумныя і добрыя. Калі ў моры тоне чалавек, яны дапамагаюць

яму даплысці да берага.

Пачуліся крокі.

— Хавайся, — крыкнуў Чыпаліна.

I толькі яны паспелі схавацца, як адчыніліся дзверы і

ўвайшоў боцман. Крэкчучы, сагнуўся і зірнуў пад ложак.

— Ну, тут нікога няма, — буркнуў ён і выйшаў.

— Ха-ха-ха, мы тут, — рассмяяліся хлопчыкі, высунуўшыся

з кішэняў мараковай курткі.

Неўзабаве прыйшоў Марціні.

— Ну, да раніцы я вольны. Можам весяліцца.

— Давайце заспяваем, — сказаў Чыпаліна і пачаў:

Хай заўжды будзе сонца...

— Хай заўжды.. — падхапіў Бульбінка.

— Дзе вы навучыліся спяваць гэтую цудоўную песню? —

спытаў Марціні.

— У піянерскім лагеры «Крыжоўка», — з гордасцю адказалі

хлопчыкі.

— А дзе гэты лагер?

— У Савецкім Саюзе.

— О, я люблю Савецкі Саюз, — твар Марціні засвяціўся

радасцю. — Калі была вайна, мяне фашысты апранулі ў ваенную

форму, далі зброю і паслалі ваяваць супраць рускіх. Але шмат

хто з нашых матросаў не паслухаўся фашыстаў. Мы — простыя

людзі і перайшлі на бок рускіх. Толькі фашыст боцман

заставаўся з гітлераўцамі. Разам з імі ён уцякаў з Расіі. Спявайце

гэтую песню, я паслухаю і навучуся таксама.

Хлопчыкі заспявалі. Ды так радасна і гучна, што песні стала

цесна ў каюце, яна праз шчыліны вырвалася на волю, і яе пачуў

боцман. Ён насцярожыўся, наставіў свае вялікія, як лакатары,

вушы і пайшоў на галасы. Мелодыя песні прывяла яго да

дзвярэй каюты Марціні.

Хлопчыкі пачулі цяжкія крокі боцмана і пахаваліся па

кішэнях мараковай курткі.

— Хто тут спяваў? — спытаў боцман, аглядаючы каюту.

— Я, — адказаў тоненькім голасам Марціні, каб не выдаць

сяброў.

— Ты? — здзівіўся боцман.

— Я, я, — усміхнуўся Марціні.

«Ён з глузду з'ехаў, — падумаў боцман. — Трэба адвесці

яго да доктара, бо гэты вар'ят наробіць яшчэ спраў».

— Хадзем, — загадаў боцман.

— Куды? — тоненькім галаском спытаў марак.

— Да доктара, — і, зачыніўшы за сабой дзверы каюты,

буркнуў: — Псіх…

Шапнуўшы доктару на вуха, каб ён пасадзіў хворага

марака ў ізалятар, боцман пайшоў на свой пост. Праз хвіліну ён

зноў улавіў гукі песні:

Хай заўжды будзе сонца...

I зноў мелодыя песні прывяла боцмана да каюты Марціні.

Злосны боцман раптоўна адчыніў дзверы, але ў каюце нікога не

было. Зірнуў пад ложак, агледзеў куткі — нікога.

«Можа гэта я захварэў?» — спытаў сам у сябе боцман.

Толькі зачыніў дзверы, у вушах зноў песня:

Хай заўжды будзе сонца...

Боцман вярнуўся ў каюту, яшчэ раз паглядзеў па баках, а

калі, крэкчучы, палез пад ложак, Чыпаліна крыкнуў:

— Боцман — псіх…

— Хто гэта гаворыць? — спытаў боцман.

— Усе гавораць, — крыкнуў з кішэні Бульбінка і схаваўся.

«Можа сапраўды з маімі мазгамі нешта робіцца?» —

перапалохаўся боцман і кінуўся да доктара.

— Доктар, доктар, — сказаў, цяжка сапучы, боцман. —

Гэта, відаць, не Марціні, а я захварэў.

— Боцман, вы, як заўсёды, маеце рацыю: сапраўды нехта з

вас хворы.

— Я, я, — паспяшыў яго запэўніць боцман, быццам баяўся,

каб доктар не палічыў хворым Марціні. — Яшчэ калі я быў на

вайне ў Расіі, мне ўсё здавалася павялічаным: аднаго рускага

салдата я прымаў за трох, а бутэльку з соскай у руках дзіцяці —

за гранату…

— Што вы кажаце? — стрымліваючы ўсмешку, паківаў

галавой доктар.

— Так, так… Я страляў з усіх сіл. Не дапускаў блізка да сябе

ні старога, ні малога, ні салдата, ні партызана. І, дзякуй богу,

уцалеў. Толькі вось нешта сталася…

— Але цяпер, сіньёр боцман, вы далёка ад Расіі. Што ж

магло вас так напалохаць?

— Песня. Не ведаю, як яна сюды заляцела. У ёй

усхваляецца мір, а я хачу, каб была вайна, хачу адпомсціць

камуністам…

— О, сіньёр боцман, вось вам сто пілюль і сто таблетак.

Ідзіце ў ізалятар і піце праз кожныя пяць хвілін па адной

таблетцы і па адной пілюлі…

Адчыніўшы дзверы ізалятара, доктар крыкнуў:

— Выходзь, сіньёр Марціні. Гэта не ты, а боцман хворы…

Марціні пайшоў вясёлы. Убачыўшы, што хлопчыкі

пахаваліся і прыціхлі, як мышы, ён, падладжваючы свой голас

пад боцманаў, пачаў:

— А ну, вылазьце, чырвоныя песняры. Ведаю, што вы тут. Я

вам не дарую гэтых песень пра мір і дружбу. Цяпер вы ў мяне

паскачаце на патэльні ў камбузе…

— А што такое камбуз? — спытаў ціхенька Бульбінка ў

Чыпаліна, бо яны з перапалоху трапілі ў адну кішэню курткі.

— Так называецца кухня на караблі, — растлумачыў

Чыпаліна.

Ніводнаму з хлопчыкаў не хацелася трапіць у камбуз, тым

больш на гарачую патэльню, і яны прыціхлі.

— Ну што ж вы не спяваеце? Перапалохаліся? — ледзь

стрымліваючы смех, спытаў Марціні.

— Гэта Марціні, — шапнуў Чыпаліна.

— Я таксама пазнаў яго па голасе. Давай і мы пажартуем.

Маўчы.

— Ну добра, вылазьце, гэта я, — засмяяўся Марціні.

Хлопчыкі не адгукаліся.

— Што ж вы маўчыце? — устрывожыўся Марціні. Ён сунуў

руку ў кішэню курткі.

— Няма, — занепакоена сказаў ён, а ў гэты момант з другой

кішэні паказаліся галовы Чыпаліна і Бульбінкі.

— Мы тут. Мы адразу пазналі цябе па голасе, сіньёр

Марціні.

— Пазналі? Выходзьце. Мой жарт не ўдаўся.

— А дзе боцман? — спытаўся Чыпаліна.

— Сядзіць у ізалятары, глытае пілюлі і таблеткі.

— Цяпер мы можам спакойна гуляць, — узрадаваліся дзеці.

— I не толькі ў каюце, — сказаў Марціні. — Я прынёс з

камбуза хлеб. Пойдзем карміць чаек.

— О, добра, добра. Дзякуем, сіньёр Марціні.

— Гэта вам дзякуй, хлопчыкі. Вы загналі сярдзітага боцмана

ў ізалятар. Вось каб усіх такіх, як боцман, пасадзіць у ізалятары,

— уздыхнуў ён.

Яны выйшлі на палубу.

— Але ж нідзе не відаць чаек, — пачаў аглядацца

Бульбінка.

— Зараз прыляцяць.

Падышлі да поручняў. Марціні разламаў хлеб і стаў кідаць

кавалачак за кавалачкам у мора.

Невядома адкуль з крыкам наляцела чарада чаек. Яны

стрымгалоў зніжаліся да самай вады і хапалі хлеб.

— От якія спрытныя! — дзівіўся Бульбінка.

На палубу выйшлі матросы. Прыйшлі і доктар у белым

халаце, і кок у высокім каўпаку. Бліжэй да карабля падплылі

дэльфіны і высунулі свае чорныя насы з вады.

Над блакітнымі хвалямі мора гуляла вясёлка.

Боцман наважыў праверыць, прайшла яго хвароба ці не. Ён

выйшаў з ізалятара, ціхенька падкраўся да каюты Марціні і

заглянуў у кругленькае акенца. Чыпаліна і Бульбінка, не

падазраючы нічога, прыбіралі ў каюце, каб Марціні было

прыемна адпачыць пасля вахты, і спявалі сваю любімую песню.

— Дык гэта вы, мярзотнікі, зрабілі мяне вар'ятам? — з

гэтымі словамі боцман уварваўся ў каюту. Хлопчыкі не паспелі

схавацца і трапілі ў рукі злога чалавека.

— Цяпер вы ў мяне паспяваеце на патэльні.

Боцман занёс хлопчыкаў у камбуз і загадаў повару:

— Кок, зараз жа засмаж іх. Я парадуюся, бачачы, як гэтыя

злыдні будуць курчыцца на патэльні.

— Добра, — сказаў кок, — вось толькі навастру нож.

— Дазвольце мне, сіньёры, — сказаў Бульбінка, — на

развітанне праспяваць песню.

— Не хапала мне яшчэ гэтага, — сказаў боцман.

— Ну, няхай паспявае, пакажа самадзейнасць, пакуль я

вастру нож, — згадзіўся кок.

I Бульбінка заспяваў:

Гарні, гарні бульбу з печы,

Кладзі ў торбу ды за плечы.

Кладзі ў торбу ды нясі,

Толькі болей не прасі.

Буль-буль-буль-буль-буль...

— З такой песняй жыць весялей, — сказаў Чыпаліна і пачаў

падпяваць:

Буль-буль-буль-буль...

— А цяпер ты праспявай сваю песеньку, Чыпаліна, —

папрасіў Бульбінка.

Хлопчыка-цыбульку не трэба было доўга прасіць. Ён звонка

заспяваў:

Я — вясёлы Чыпаліна.

Нарадзіла мама

Там, дзе спеюць апельсіны,

I лімоны, і масліны,

Фігі — гэтаксама.

Пра мяне даўно вы чулі.

Скажа вам апратка:

Я Цыбульскаму — дзядулі,

Я Цыбульскаму — дзядулі

Унучак — Цыбулятка.

— Эх, шкада, Бульбінка, не паказаў я табе Італіі, сваіх

братоў, — сказаў, скончыўшы спяваць, Чыпаліна. — А можа

яшчэ заспяваем?

— Хопіць! — раззлавана крыкнуў боцман. — Хутчэй вастры

нож, — павярнуўся ён да кока.

— Зараз, — адказаў той, а сам, скарыстаўшы хвіліну, калі

боцман пачаў зазіраць у катлы, каб паглядзець, што там

смачнае гатуецца, міргнуў хлопчыкам, паказваючы на

прачыненыя дзверы.

Хлопчыкі адразу ж усё зразумелі і кінуліся бегчы. Кок

пачакаў, а потым, нібы спахапіўшыся, ірвануўся да дзвярэй.

— Куды вы, стойце...

На парозе кок спатыкнуўся, — знарок, зразумела, — і

грымнуўся на палубу. Боцман, які бег ужо за кокам, наляцеў на

яго і таксама ўпаў.

А хлопчыкі ўжо несліся па палубе.

— Нас выратуюць дэльфіны, — крыкнуў Чыпаліна. —

Скачы, Бульбінка, у мора.

Дэльфіны пачулі галасы і падплылі бліжэй да карабля.

Калі боцман з лаянкай і крыкам і з вялікім гузам на лбе

з'явіўся на палубе, Бульбінка і Чыпаліна ўжо сядзелі верхам на

дэльфінах, якія плылі з хуткасцю пагранічных катэраў.

— Паспрабуй цяпер дагані нас, — даляцела да боцмана.

Боцман толькі заскрыгатаў зубамі.

Хлопчыкі на дэльфінах падплылі да скалістага берага.

— Мы, здаецца, заблудзіліся. Схадзіце, разведайце, чыя

там зямля, — сказаў стары дэльфін хлопчыкам. — Калі вас

дрэнна прымуць, бяжыце сюды. Мы будзем чакаць.

Бераг быў бязлюдны і сумны. Узабраўшыся на высокую

гару, хлопчыкі ўбачылі ў даліне дзяўчынку і казу з казлянятамі.

Каза і казляняты скублі траўку, а дзяўчынка збірала кветкі.

— Пойдзем, спытаем, дзе мы, — сказаў Бульбінка.

— Не, — адказаў Чыпаліна. — Абодвум ісці небяспечна.

Заставайся тут. Я зараз.

Пакуль Чыпаліна падыходзіў да дзяўчынкі, яна сабрала

цэлы букет.

— Дзень добры, цудоўная сіньярыта, — прывітаўся весела

Чыпаліна.

— Дзень добры, сіньёр Чыпаліна. Як ты трапіў сюды?

— Вельмі проста, на дэльфінах.

У дзяўчынкі былі чорныя валасы і чорныя, як спелыя

вішанькі, вочкі. Але апранута яна была вельмі бедна.

— Для каго цудоўная сіньярыта назбірала кветак?

— О, гэта вялікі сакрэт, — сказала дзяўчынка сумна. — Але

табе, Чыпаліна, гэтую сваю тайну я магу адкрыць. Там, у

зарасніку, ёсць магіла. У ёй пахаваны мой дзед і рускі салдат.

Яны разам змагаліся за волю Іспаніі і загінулі. Для іх я і збіраю

кветкі.

— Дык гэта іспанская зямля?

— Так, гэта бедная, заняволеная фашыстамі зямля, —

адказала дзяўчынка. — Уцякай адсюль, Чыпаліна. Фашысты

цябе не любяць. Яны спалілі кніжку пра твае прыгоды.

— А каб яны даведаліся, што я не адзін тут, а з сябрам

Бульбінкай?

— А хто ён такі?

— О, ён вельмі цікавы хлопчык.

— Адкуль ён?

— З краіны-партызанкі, сінявокай Беларусі.

— З Савецкага Саюза?

— Так. Хадзем, я цябе з ім пазнаёмлю.

— Гэта небяспечна. Хутчэй ідзіце адсюль, пакуль не

прыйшлі фашысты. А кветкі аддай свайму сябру. Скажы — ад

Кармэн. Прыязджайце да нас, калі Іспанія будзе вольная.

Бульбінка з прыемнасцю прыняў кветкі, якія прыслала яму

маленькая сіньярыта. Але даведаўшыся, для каго яна іх збірала,

сказаў цвёрда:

— Кветкі я павінен пакласці на магілу герояў.

I толькі калі хлопчыкі разам выканалі гэты пачэсны

абавязак, яны вярнуліся да таго месца, дзе іх чакалі верныя

дэльфіны.

Яны паплылі, а на гары стаяла дзяўчынка Кармэн. Чорнымі,

як спелыя вішанькі, сумнымі вочкамі яна доўга глядзела ім

услед.

— Ну, гэтую мясцовасць я добра ведаю, — сказаў стары

дэльфін, падплываючы да берага, — Францыя. Шчаслівай дарогі

вам, хлопчыкі!

— А ты не вернешся, Чыпаліна, з намі ў Італію? — спытаў

маладзейшы дэльфін.

— Потым, як праводжу Бульбінку ў Парыж.

— Ну, тады шчаслівай вам дарогі, — яшчэ раз пажадаў

стары дэльфін.

— Дзякуем, дэльфіны! — адказалі хлопчыкі.

— А цяпер што будзем рабіць? — спытаў Бульбінка, калі

дэльфіны зніклі ў моры.

— Усякую справу трэба пачынаць з добрай песні, — сказаў

Чыпаліна і пачаў маляваць на пяску круг сонца.

Хай заўжды будзе сонца...

Песню пачуў рыбак. Папыхкваючы трубкай, ён падышоў да

Бульбінкі і Чыпаліна.

— Якія цудоўныя хлопчыкі! — сказаў рыбак. — Цябе я,

здаецца, ведаю. Ты з Італіі. А ты адкуль, маленькі?

— Адкуль жа можа быць Бульбінка, як не з Беларусі! —

засмяяўся хлопчык.

— Беларусі? Дай я пацісну табе руку, хлопчык. Я там

партызаніў на Палессі. Давалі мы з беларускімі хлопцамі чосу

фашыстам. А яшчэ спявалі песню пра бульбу. Вось толькі словы

забыў, смешныя такія.

Гарні, гарні бульбу з печы, —

пачаў Бульбінка.

— Вось, вось, заспявай, калі ласка.

— Заспяваем, ці што, Чыпаліна?

— Заспяваем.

I яны, прытупваючы, пачалі спяваць, а рыбак прысеў на

камень і слухаў.

— А куды вы цяпер? — спытаў рыбак, калі хлопчыкі

скончылі.

— Нам у Парыж трэба. Адтуль Бульбінка паедзе ў свой

край, а я ў свой.

— Дык вунь фургон стаіць. Ён павязе рыбу на рынак.

Хадзем.

Рыбак пасадзіў хлопчыкаў у кошык з рыбай, зачыніў

дзверцы машыны, і тая рушыла.

Бульбінка не заўважыў, як прыехалі на рынак: заснуў па

дарозе. I трэба ж было здарыцца такому: якраз, калі Бульбінка

заварушыўся і пачаў аглядацца, дзе яго сябар, да кошыка

падышоў нейкі чалавек і ўскрыкнуў:

— О, Бульбінка! Ці не з Беларусі ты часам?

— Палесся, — узрадаваўся Бульбінка: незнаёмы гаварыў

па-беларуску.

— О, дык і я ж адтуль. А як ты сюды трапіў?

— Спачатку я трапіў у піянерскі лагер. А адтуль з

італьянскім хлопчыкам…

— Ты піянер? — Твар у незнаёмца непрыязна скрывіўся.

— Не, я не піянер яшчэ, але абавязкова буду ім…

— Ну, гэта мы пабачым, — сказаў незнаёмы і, згробшы

Бульбінку, сунуў яго ў кішэню паліто.

— Хто вы, дзядзька? — піснуў Бульбінка з кішэні.

— Многа будзеш ведаць… Сядзі і маўчы. Яшчэ пагаворым…

«Пра што ён будзе са мной гаварыць? Чаму ён жыве тут, а

не на Палессі?» — думаў Бульбінка.

Доўга невядомы чалавек хадзіў па рынку, потым некуды

ехаў на аўтобусе, заходзіў у магазіны, у адным з іх купіў нож, а

ў другім бясшумны пісталет. Бульбінку ён прыціснуў рукой,

такой жа валасатай, як і ў боцмана, і не даў хлопчыку і галавы

высунуць, каб агледзецца.

Нарэшце незнаёмы зайшоў у нейкі дом, зняў у калідоры

паліто і пастукаў у дзверы.

— Калі ласка, даўно чакаем, — пачулася ў адказ. «Пабеларуску

гавораць, — здзівіўся Бульбінка. — Трэба паслухаць».

Ён выскачыў з кішэні, падбег да дзвярэй і прыклаў да шчыліны

вуха.

— Зайздрошчу табе, Альберт. Ты ляціш на Палессе.

Неўзабаве задыхаеш родным паветрам.

— Не зайздросьце, панове. Я не ведаю, як мне там будзе…

«Дык вось хто гэты незнаёмы… Альберт! — падумаў

Бульбінка. — Ён збіраецца на Палессе? Што яму там трэба,

здрадніку?»

— Затое, калі ты вернешся, Альберт, будзеш мець вялікія

грошы.

— Калі вярнуся, — уздыхнуў Альберт. — Са мной тут

Бульбінка, панове, — дадаў ён.

— Што ты кажаш! таго часу, панове, як пакінулі родны

край, мы забылі пах бульбы…

— Гэта хлопчык Бульбінка. Ён гаворыць па-беларуску. З

Палесся. Нядаўна адтуль і шмат можа расказаць з таго, што нас

цікавіць, асабліва мяне.

— Давай яго сюды, на допыт.

— Трэба спяшацца, — адказаў Альберт. — Да адыходу

цягніка ў Мюнхен засталося дзве гадзіны. Толькі давайце

падумаем, як лепш да Бульбінкі падысці. Бо ён амаль піянер…

Можа заўпарціцца… Я ведаю, у час вайны з іх скуру здымаў.

Маўчалі…

— Вось што, панове, трэба яму даць цукерак і сказаць: «Мы

няшчасныя эмігранты, сумуем па Радзіме».

«Ну, паны мне не таварышы, — рашыў Бульбінка і падаўся

да выхада. Што ж цяпер рабіць? — уздыхнуў хлопчык,

апынуўшыся на парыжскіх вуліцах. — Дзе мой сябар Чыпаліна?»

А Чыпаліна ў гэты момант гаварыў тое ж: «Дзе мой сябар

Бульбінка? Пэўна, заблудзіўся. Ён жа не ведае Парыжа».

Дзве гадзіны бегаў Чыпаліна па вуліцах вялікага шумнага

горада. Паспрабуй знайсці іголку ў стозе сена!

«Падымуся я на Эйфелеву вежу. Адтуль відаць увесь

Парыж».

Чыпаліна ўжо аднойчы з Марселіна падымаўся на Эйфелеву

вежу.

«Вось бы апынуцца тут разам з Бульбінкай!» — Чыпаліна

разглядаў Парыж з вышыні. I раптам — якое шчасце!..

— Піф! Любы Піф! — загукаў Чыпаліна.

Ля вежы бег маленькі сабачка. Ён спыніўся і падняў галаву.

— Хто мяне кліча?

— Гэта я, Чыпаліна, — пачаў крычаць і махаць рукамі

хлопчык-цыбулька.

— Віват, мой сябар! — Піф кінуўся падымацца на вежу.

Чыпаліна пачаў спускацца яму насустрач. «Піфа ведае ўвесь

Парыж, і Піф ведае ўсе плошчы, вуліцы і завулкі Парыжа. У яго

цудоўны нюх. Піф знойдзе Бульбінку».

— Што ў цябе здарылася? — спытаў Піф.

— Дапамажы, калі ласка, знайсці Бульбінку. Гэта цудоўны

хлопчык!

— Ты з ім браўся за рукі?

— Канечне.

Піф абнюхаў яго рукі.

— Не будзем губляць часу. Заставайся тут, назірай, а я

пабягу шукаць след Бульбінкі.

Бульбінка ўжо страціў надзею знайсці Чыпаліна і сам

распытваў дарогу на вакзал.

— А навошта вам, месье, вакзал? — здзівіўся тоўсты

гандляр.

— Хачу ехаць.

— Куды?

— Да сяброў у Мюнхен, — назваў Бульбінка горад, які ў

гэтую хвіліну быў у яго памяці.

— А грошы? Ёсць?

— Няма, — паціснуў плячыма Бульбінка.

— Ха-ха-ха, — зарагатаў гандляр. — Ён хоча ехаць у

Мюнхен без грошай. Ха-ха-ха-ха!

«Што тут смешнага?» — Бульбінка пайшоў далей ад

магазіна. Яго дагнаў стары знаёмы, хлопчык Жан. У час размовы

з гандляром ён стаяў збоку і хваляваўся.

— Пачакай, Бульбінка…

— Жан? Вось дык сустрэча…

— Для майго гаспадара толькі той чалавек, які мае грошы.

Я мала зарабляю. Але я табе дам крыху грошай на дарогу. —

Жан сунуў у кішэню Бульбінкі паперку. — А да вакзала

знойдзеш дарогу? Не? Пойдзеш прама, потым звернеш налева, а

там спытаеш. Ну, бывай, хлопчык, пабягу, а то заўважыць

гаспадар, што я марную час, і прагоніць мяне з работы. Як

шкада, што не магу з табой пагуляць, як у лагеры…

— Бывай, Жан!

Стала весялей. «Сяброў не забываюць! — падумаў

Бульбінка і прыбавіў хады. — Але навошта мне той Мюнхен? —

спахапіўся праз некаторы час. — Мне трэба экспрэс Парыж —

Масква».

I тут пачуў побач:

— Гаў, гаў..

— Ой, хто гэта?

— Я — Піф. Сябар Чыпаліна. А сябар майго таварыша —

мой сябар.

— А дзе Чыпаліна? — спытаў Бульбінка.

— Ён папрасіў, каб я знайшоў цябе. А хто ў Парыжы зробіць

гэта лепш? Я — усім вядомы Піф.

— А я зусім невядомы, — адказаў Бульбінка. — Як ты мяне

знайшоў?

— Хто ж яшчэ можа каго знайсці, калі не я! Толькі што

сказаў Чыпаліна пра цябе, і вось я з табой…

— А мяне дзесьці на Палессі ўспамінаюць дзед і баба. Я ж

блукаю па свеце, — апусціў галаву Бульбінка.

— Нічога, мы табе дапаможам вярнуцца на радзіму.

I ўсё было б добра. Пайшоў бы Бульбінка разам з Піфам

праз увесь Парыж, узняўся б на Эйфелеву вежу, і разам яны

дзівіліся б на прыгажосць Парыжа, а потым пасадзілі б сябры

Бульбінку ў вагон экспрэса Парыж — Масква.

Аж тут Бульбінка зірнуў убок і заўважыў трох мужчын.

— Піф, — шапнуў Бульбінка, — сярод гэтых людзей

чалавек, які разлучыў мяне з Чыпаліна. Схаваемся, яны ідуць

сюды.

Бульбінка і Піф шмыгнулі за стары каштан.

— О-о, гэта нядобрыя людзі, — пацягнуўшы носам паветра,

сказаў Піф. — У нас у Францыі не любяць гітлераўскіх

паслугачоў.

— Адкуль ты ведаеш, што яны здраднікі?

— Я фашыстаў пазнаю адразу.

— Піф, я ведаю — гэта нядобрыя людзі. Адзін з іх, Альберт,

збіраецца ляцець з Мюнхена на Палессе…

— Усё ясна, — сказаў Піф. — Сядай з імі ў вагон і не

спускай з іх вачэй. Але трэба купіць білет.

— У мяне ёсць грошы. Мне даў іх Жан.

— Цудоўна.

— Толькі шкада, я не развітаўся з Чыпаліна.

— А я тут, — пачуўся голас Чыпаліна. Бульбінка лыпнуў

вейкамі.

— Не верыш? Можаш мяне ўшчыпнуць.

— Я веру, мне так прыемна, што мы зноў разам.

— У нас мала часу, — занепакоена паглядзеў па баках Піф.

— Бульбінка ад'язджае.

— Чаму так раптоўна? Мы не пагулялі на развітанне. Піф

шапнуў нешта на вуха Чыпаліна.

— А-а-а, — сказаў Чыпаліна. — Тады іншая справа.

Утрох яны пабеглі на вакзал, купілі білет. Засталася яшчэ

рэшта.

— Што з ёю рабіць? — спытаў Чыпаліна, бо ён браў білет у

касе.

— Купіць цукерак, — прапанаваў Піф.

Цукерак на рэшту далі нямнога, усяго чатыры. Падзялілі па

адной. А што зрабіць з чацвёртай?

— Перадайце яе Жану, — папрасіў Бульбінка. — I скажыце

яму, хай прыязджае да нас зноў на лета ў Крыжоўку. I ты,

Чыпаліна, і ты, Піф.

Абвясцілі пасадку, і Піф дакладна ўстанавіў, у які вагон селі

трое мужчын.

— Сядай непадалёку ад іх і слухай уважліва, — параіў Піф,

— а потым дзейнічай, як складуцца абставіны.

— Добра, Піф, — падзякаваў Бульбінка.

— Твой сябар — мой сябар, твой вораг — наш агульны

вораг, — сказаў Піф.

— Так яно і ёсць, — пацвердзіў Чыпаліна.

Цяжка было развітвацца з сябрамі, але яшчэ цяжэй

непрыкметна прашмыгнуць у купэ, дзе сядзелі здраднікі,

забрацца на верхнюю паліцу і не дыхнуць, не чыхнуць, а

слухаць і заўважаць.

Той, каго называлі Альбертам, сядзеў пасярэдзіне і панура

слухаў сваіх часовых спадарожнікаў.

— Дакументы ў цябе добрыя, — пачаў адзін з іх,

папраўляючы на носе акуляры, — нічога не бойся. Парашут і

рацыю схавай у лесе. Ідзі смела да людзей, распытвай пра ўсё і

пасылай нам данясенні.

— Добра, — уздыхнуў Альберт. — Шкада толькі, Бульбінка

ўцёк. Я з яго б выціснуў патрэбныя звесткі. Усё ж было б

лягчэй…

— Нікуды ён ад нас не ўцячэ. Зловім…

— Не забывай, што за працу табе будуць адкладваць грошы

ў банку. I не абы-якія. Нешта атрымаем і мы.

«Ах вы, нягоднікі!» — ледзь не крыкнуў Бульбінка, але ў

час прыкусіў язык.

Хлопчык абураўся, абураўся, слухаючы здраднікаў, пакуль

нарэшце, стомлены, не заснуў. Толькі заплюшчыў вочы, паплылі

сцэны сну. Вось ён ціхенька дастае з кішэні паліто здрадніка

пісталет і крычыць:

— Рукі ўгору!

Здраднікі паднялі рукі, дрыжаць. Альберт, заікаючыся,

просіць:

— Бульбінка, ты ж, барані божа, не націсні на спуск, бо

пісталет страляе.

— Ведаю, давялося адзін раз стрэліць.

— Не губі нас, Бульбінка, — моліць другі здраднік. — Мы ні

ў чым не вінаватыя.

— Не вінаватыя? А што вы рабілі, калі гітлераўскія

акупанты душылі беларускі народ?

— А што мы там рабілі? Мы нічога не рабілі. Мы баяліся

немцаў і слухаліся іх. Што загадвалі, тое і рабілі.

— А потым?

— А потым уцякалі з гітлераўцамі на захад, бо ўжо баяліся

сваіх людзей.

— А цяпер?

— Слухаем тых, хто дае нам грошы, бо трэба жыць.

— Асцярожна, Бульбінка, — зноў моліць Альберт, — не

націсні на спуск.

— Баішся? А ляцець зноў шкодзіць нашым людзям табе не

страшна?

— Чаму не страшна? Але грошы добрыя даюць. Не палячу

я, паляціць нехта іншы, а грошы прападуць.

— Ах вы, агідныя стварэнні, — не вытрымаў Бульбінка і

націснуў на спуск. Стрэлу няма. Яшчэ раз… Страх знікае з

твараў у здраднікаў, і яны пачынаюць рагатаць.

Бульбінка расплюшчыў вочы. У купэ аж цёмна ад дыму. На

століку бутэлька віна, здраднікі п'юць і рагочуць. Альберт

пстрыкае запальнічкай, прыкурвае новую цыгарэту.

Бульбінка зноў засынае.

Нехта лізнуў Бульбінку ў твар.

Хлопчык прачнуўся. Міргнуў раз, другі і, не верачы сваім

вачам, пачаў праціраць іх. Зноў расплюшчыў — тое ж самае.

— Хоць сто разоў працірай вочы — не паможа. Гэта не сон.

Я цябе лізнуў.

— Піф, ты сапраўды?

— Я, Бульбінка.

— Як ты тут апынуўся?

— Ускочыў на хаду. Мы рашылі з Чыпаліна, што табе будзе

цяжка аднаму.

— А на паліцу як?

— А па гэтых сходках… Скок, скок… Бульбінка зірнуў уніз.

— А дзе тыя трое?

— Выходзяць з вагона. Мы ўжо ў Мюнхене.

— О-о, дык трэба спяшацца, — спахапіўся Бульбінка.

— Не турбуйся, я знайду іх.

След прывёў да змрочнага вялікага гмаху. На вокнах

першага паверха чарнелі жалезныя краты.

Піф абнюхаў ручку дзвярэй і вярнуўся да Бульбінкі, які

застаўся за рогам дома.

— Яны там.

— Што гэта за будынак?

— Відаць, нейкая ўстанова.

— Што будзем рабіць?

— Трэба чакаць.

Непрыемная гэта справа — чакаць. Ды яшчэ невядома,

колькі.

— Былі б цукеркі, хутчэй бы час ішоў, — пажартаваў з Піфа

Бульбінка.

— Ёсць яшчэ адна цукерка, — сказаў Піф. — Але ж яе трэба

перадаць Жану.

— Гэта тая цукерка?

— Але. Калі ж я мог убачыць Жана?

— Добра, што ты са мной, Піф. Без цябе я не даў бы рады.

Памаўчалі, паглядаючы з-за рога дома на дзверы.

— Бульбінка, — абазваўся нясмела Піф, — дазволь мне

з'есці цукерку Жана. Дам і табе дробачку.

— Дазваляю, — махнуў рукой Бульбінка. — Жану я вышлю,

як вярнуся на Радзіму, беларускіх цукерак.

— Спадзяюся, і мяне не забудзеш, — сказаў Піф, з

прыемнасцю разгортваючы паперку.

— Не забуду. I Чыпаліна таксама.

Піф пахрумстаў цукеркай, потым пакруціў у лапах паперку

ад яе, абнюхаў і сунуў у рот.

— Вельмі люблю цукеркі.

Нарэшце дзверы адчыніліся. На ганак выйшлі чацвёра

мужчын.

— Першых трох я ведаю: той лыпаты — Альберт. А вось хто

чацвёрты?

Падышла бліскучая чорная машына…

— Нам нічога не застаецца рабіць, як толькі прычапіцца

ззаду. Зможаш?

— Пастараюся, — адказаў Бульбінка.

Зачыніліся дзверцы ў машыне, Бульбінка і Піф выскачылі з-

за рога і хуценька ўладкаваліся на заднім буферы машыны.

Так праехалі яны кіламетраў сто.

Ля доміка каля лесу машына спынілася. Чацвёра выйшлі з

машыны, накіраваліся ў дом.

— Лезь на дрэва, Бульбінка, паглядзі, што яны там будуць

рабіць.

Галінкі раслі густа, і ўзлезці на дрэва было няцяжка.

— Ну, што бачыў? — спытаў Піф, калі Бульбінка спусціўся

ўніз.

— Альберт надзявае парашут… У ста метрах ад доміка

стаіць самалёт.

— Ты павінен зайсці ў самалёт першы. Пайшлі. Дзверы ў

самалёт былі адчынены, і сходні падрыхтаваны.

— Бывай, Піф.

Бульбінка пабег да самалёта, а Піф дачакаўся, пакуль туды

падышоў яшчэ адзін пасажыр. Тыя, хто праводзіў, пажадалі

Альберту мяккай пасадкі і шчаслівага вяртання, і самалёт

узняўся.

Тым часам Бульбінка не спускаў вачэй з Альберта.

Дыверсант сядзеў пануры і маліўся.

— Падрыхтавацца да высадкі.

Здраднік перажагнаўся і падышоў да дзвярэй. Бульбінка —

за ім.

— Скачы, — загадаў лётчык.

Альберт патаптаўся на месцы і раптам праваліўся.

Бульбінка скочыў за ім. Праз хвіліну ён сядзеў на купале

парашута і ўглядаўся ўдаль, бо пачынала ўжо світаць.

Парашутыст апусціўся на палянку. Бульбінка пачакаў,

пакуль парашут ляжа на зямлю, паціху споўз і падаўся у лес.

Схаваўшыся за елкай, пачаў сачыць. Альберт пагасіў

парашут і, накульгваючы, стаў яго згортваць.

— Вось няшчасце, я, здаецца, вывіхнуў нагу, — прамармытаў

ён, азіраючыся, як воўк.

Раптам зашамацела сухое лісце. Бульбінка азірнуўся.

«Няўжо пагранічнік?» Нікога не відаць, а лісце шамаціць.

Бульбінка прыгледзеўся: Вожык.

— Што ты тут робіш?

— Мышэй лаўлю.

— Мышэй… Вунь глядзі, які пацук ходзіць. Вось каго трэба

злавіць.

— Хто гэта?

— Парушальнік граніцы.

— Трэба паведаміць на заставу, — сказаў Вожык.

— Лепш я пайду да дзеда… Да яго, здаецца, бліжэй. Вожык

папярэдзіў:

— Калі спаткаеш Лісу або Зайца, нічога ім не расказвай.

Ліса — хітрая, а Заяц — балбатун.

— Добра, — згадзіўся Бульбінка і пабег.

I трэба ж было здарыцца: амаль ля самага двара Бульбінка

стрэў Лісу.

— Бульбінка, Бульбінка, — завіляла яна хвастом, — дзе ты

быў? Я цябе даўно не бачыла.

— З таго часу, як з'ела гуску… — сказаў хлопчык.

— Ой, я пра тую гуску даўно забылася. Усё думала: «Дзе ж

наш Бульбінка?»

— Каб прагуляцца да куратніка…

— А што, я з ахвотай, — вільнула хвастом Ліса.

— Няма ў мяне часу, — адказаў Бульбінка.

— Ой, які ты стаў важны.

— Паразумнеў, свет пабачыў, — адказаў Бульбінка.

— А ведаеш, што я цябе магу ўзяць сілай і панесці? На

шчасце, у гэты момант на ганак выйшаў ляснік.

Бульбінка кінуўся да дзеда, а Ліса вільнула хвастом, і след

яе прастыў.

Убачыўшы Бульбінку, ляснік моцна ўзрадаваўся.

— А дарагі ты наш хлопчык Бульбінка, дзе ж ты быў столькі

часу? Бабуля! Бульбінка знайшоўся!

— Ціха, дзеду, — перапыніў яго Бульбінка, — у лесе шпіён.

Пойдзем у хату.

— Шпіён? Адкуль ён мог узяцца?

— З неба, на парашуце.

— Выдумляеш.

— Не выдумляю, дзеду. Ён пашкодзіў сабе нагу… Бульбінка

хацеў расказаць, што ён за парушальнікам граніцы сочыць

даўно, але пабаяўся: дзед тады зусім не паверыць яму.

— Кажаш, вывіхнуў нагу… Тады ён сюды прыйдзе

лячыцца… Ну, добра. Я пайду на заставу, а ты, старая, прымі

няпрошанага госця ветліва, пачастуй блінамі. А потым запрасі

адпачыць.

— А мне што рабіць? — спытаў Бульбінка.

— Ты ўсё, што трэба, зрабіў, заставайся з бабуляй. Дзед

ускінуў на плячо ружжо і пайшоў на заставу.

Праз гадзіну з лесу выйшаў чалавек і ў нерашучасці

спыніўся. Ён не ведаў, што за ім назіраюць з акна леснічоўкі.

— Гэта ён, бабуля, парушальнік, — шапнуў Бульбінка. Той

самы Альберт, які ўцёк за мяжу.

— Адкуль ты ведаеш?

— Потым раскажу, бабуля. Усё раскажу…

— Во крумкач, не так сабе ён сюды прыляцеў.

Баба захвалявалася, узяла вядро з вадой і выйшла на

ганак.

— Добры дзень, — прывітаўся парушальнік і нават

пажартаваў: — Вось добра, з поўным сустракаеце…

— Нясу вось, скаціну напаіць, — збянтэжылася баба.

— А хто жыве ў гэтай хаце? — спытаў Альберт, асцярожна

набліжаючыся да ганка.

— Хто жыве? Вядома, хто жыве ў лесе, — ляснік.

— А ён дома?

— Не, пайшоў на абход.

— А тут дзе-небудзь недалёка ёсць яшчэ якая хата?

— Няма. Вакол — лес і лес.

— А людзі ў вас бываюць?

— Рэдка. Часам грыбнік ці паляўнічы зойдзе.

— Ды так можна і здзічэць тут.

— А ў нас ёсць радыё. Бачыце, антэна. Песні слухаем,

музыку. А вы адкуль?

— Грыбы я збіраў у лесе, ды нагу пашкодзіў.

— Ой, якое няшчасце! А дзе ж вашы грыбы?

— Пакінуў кошык у лесе. Цяжка несці…

— А што мы стаім!.. Заходзьце ў хату. У мяне ў печы чыгун

з гарачай вадой. Налью вам у карыта, папарыце нагу, можа і

пройдзе.

— Вось дзякую. Дык, кажаце, вы тут жывяце толькі з

дзедам? — перапытаў госць.

— Толькі з дзедам. Есці хочаце? Дранікамі магу

пачаставаць.

— Дранікамі? З найвялікай прыемнасцю. Даўно ўжо не еў.

— Жывяце ў Беларусі і не ясце дранікаў? — здзівілася баба.

— А хто іх там у горадзе пячэ! — спахапіўся Альберт. Ён

зморшчыўся, нібы ад болю, але больш дзеля таго, каб

перамяніць гутарку.

— Дык што, спачатку будзеце есці ці нагу парыць?

— Спачатку паласуюся блінамі, — адказаў госць.

— Ну, няхай, — згадзілася баба і падала бліны. Госць

накінуўся на іх, як воўк. Ён цмокаў губамі, хваліў:

— Вось гэта блінкі. Вось гэта блінкі…

I тады, калі яго рука з відэльцам пацягнулася па апошні

блінец, прыйшоў ляснік.

— Вось і дзед, — сказала баба.

— Вельмі прыемна, — госць працягнуў руку лесніку. Але

той, замест прывітання, наставіў на яго дубальтоўку.

— Рукі ўгору! У ствале куля на дзіка.

Няпрошаны госць падняў рукі. Вочы ў яго акругліліся,

здавалася, што яны вылезуць.

— Дзядуля, — не вытрымаў Бульбінка і высунуўся з-за

коміна печы, — у яго ў кішэні зброя…

— Баба, абшукай яго кішэні, — загадаў дзед.

Баба пачала правяраць кішэні Альберта, але зброі не

знайшла. Выняла толькі грыбны нож.

— Ну, бачыце, як брэша, — сказаў Альберт, зірнуўшы

воўкам на Бульбінку.

— Была, дзядуля, зброя, была. Схаваў, відаць, у лесе. Але

Вожык ведае, дзе.

— Якая зброя? У мяне дакументы. Можаце праверыць…

— Падробленыя ў яго дакументы, дзядуля. Я ўсё ведаю.

Гэта Альберт…

— Альберт? — здзівіўся дзед. — Чуў я пра такога здрадніка,

хоць ні разу не бачыў…

— Выдумляе ён. Не Альберт я, а Іван. У мяне сапраўдныя

дакументы.

— Нічога, у Лядах засталіся жывыя сведкі. Яны скажуць,

Альберт ты ці Іван.

Альберт апусціў галаву.

— Ідзі, — загадаў дзед, паказваючы на дзверы. Здраднік

выйшаў на ганак, а насустрач яму з лесу — два пагранічнікі.

— Ну, цяпер, залётны саколік, пяройдзеш на турэмныя

харчы, — усміхнулася баба.

— Свой кошык у лесе з грыбамі забяры, мусье Альберт… —

крыкнуў, выскачыўшы на ганак, Бульбінка.

Здраднік толькі заскрыгатаў зубамі.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!