Views
8 months ago

Proksha_L._Nezvychainyya_prygody_hlopchyka_Bul'bіnkі_(Los'_A.)

— Я —

— Я — Чыпаліна, — ускрыкнуў ён і рухамі рук і словамі пачаў тлумачыць, што хлопчык Марселіна, які не мо-жа жыць без Чыпаліна, узяў яго з сабой з Італіі. — Чыпаліна, — сказаў хлопчык-цыбулька, стукнуўшы сябе ў грудзі. Ён чакаў, што Бульбінка назаве сваё імя. Чыпаліна не сумняваўся, што перад ім Бульбінка, але не ведаў, як гэта сказаць па-беларуску. — Бульбінка, — назваў сябе хлопчык. — Бульбінка, — працягла паўтарыў Чыпаліна, старанна вымаўляючы кожную літару гэтага новага для яго слова. — Бульбінка… Відаць, яно яму спадабалася. Чыпаліна падумаў і, тыцнуўшы пальцам у грудзі беларускаму хлопчыку, сказаў: — Патэтэ… — А, па-італьянску бульба назывэецца патэтэ, — здагадаўся Бульбінка. — Патэтэ, патэтэ…

Чыпаліна было прыемна, што Бульбінка яго разумее. У адчыненыя вокны аўтобуса вецер данёс з лесу звонкія галасы дзяцей. Бульбінка хапіў за руку Чыпаліна: — Пойдзем і мы пабегаем па лесе. Прырода радавала хлопчыкаў. На палянцы Чыпаліна сарваў кветку. А потым яны ўбачылі грыбы. Чорнагаловыя, на тоўстых белых ножках, тыя стаялі пад елкай, быццам чакалі незвычайных грыбнікоў. — Адзін, два, тры… Ой, колькі! — усклікнуў Бульбінка. З галіны высокай елкі, пад якой раслі грыбы, за хлопчыкамі трывожна сачылі чорныя вочкі вавёркі. Гэта ж яе грыбы — харч на зіму. Перад прыходам хлопчыкаў вавёрка якраз пераносіла грыбкі ў сваё дупло. Рабіла гэта спрытна. Спачатку падгрызала карэньчык. Грыб падаў. Тады хапала яго і ўзбягала на дрэва. Хлопчыкі не пакрыўдзілі вавёрку. Ды і дзе ім было забраць столькі грыбоў. Яны хапілі па адным і пабеглі далей. — Гэй, куды вы, — пачулі за сабой нечы голас. Спыніліся. Да іх падыходзіў кучаравы хлопчык. Ветліва ўсміхаючыся, спытаў: — Хто вы і адкуль такія? — Я Бульбінка з Палесся, а гэта мой сябар з Італіі… Чыпаліна зразумеў, што ён павінен нешта сказаць пра сябе. Настрой быў узнёслы, таму песня вырвалася сама.

Legitimate Tax Preparation Los Angeles
3 SIGNS YOU NEED A LOS ANGELES DRUG REHAB
Sulok ng Balitang Pangkalusugan...p.2 - Los Angeles County ...
Jack's Beard Brand