Views
8 months ago

Proksha_L._Nezvychainyya_prygody_hlopchyka_Bul'bіnkі_(Los'_A.)

Бульбінка

Бульбінка пабег да самалёта, а Піф дачакаўся, пакуль туды падышоў яшчэ адзін пасажыр. Тыя, хто праводзіў, пажадалі Альберту мяккай пасадкі і шчаслівага вяртання, і самалёт узняўся. Тым часам Бульбінка не спускаў вачэй з Альберта. Дыверсант сядзеў пануры і маліўся. — Падрыхтавацца да высадкі. Здраднік перажагнаўся і падышоў да дзвярэй. Бульбінка — за ім. — Скачы, — загадаў лётчык. Альберт патаптаўся на месцы і раптам праваліўся. Бульбінка скочыў за ім. Праз хвіліну ён сядзеў на купале парашута і ўглядаўся ўдаль, бо пачынала ўжо світаць. Парашутыст апусціўся на палянку. Бульбінка пачакаў, пакуль парашут ляжа на зямлю, паціху споўз і падаўся у лес. Схаваўшыся за елкай, пачаў сачыць. Альберт пагасіў парашут і, накульгваючы, стаў яго згортваць. — Вось няшчасце, я, здаецца, вывіхнуў нагу, — прамармытаў ён, азіраючыся, як воўк. Раптам зашамацела сухое лісце. Бульбінка азірнуўся. «Няўжо пагранічнік?» Нікога не відаць, а лісце шамаціць. Бульбінка прыгледзеўся: Вожык. — Што ты тут робіш? — Мышэй лаўлю. — Мышэй… Вунь глядзі, які пацук ходзіць. Вось каго трэба злавіць. — Хто гэта? — Парушальнік граніцы. — Трэба паведаміць на заставу, — сказаў Вожык. — Лепш я пайду да дзеда… Да яго, здаецца, бліжэй. Вожык папярэдзіў: — Калі спаткаеш Лісу або Зайца, нічога ім не расказвай. Ліса — хітрая, а Заяц — балбатун. — Добра, — згадзіўся Бульбінка і пабег. I трэба ж было здарыцца: амаль ля самага двара Бульбінка стрэў Лісу. — Бульбінка, Бульбінка, — завіляла яна хвастом, — дзе ты быў? Я цябе даўно не бачыла. — З таго часу, як з'ела гуску… — сказаў хлопчык.

— Ой, я пра тую гуску даўно забылася. Усё думала: «Дзе ж наш Бульбінка?» — Каб прагуляцца да куратніка… — А што, я з ахвотай, — вільнула хвастом Ліса. — Няма ў мяне часу, — адказаў Бульбінка. — Ой, які ты стаў важны. — Паразумнеў, свет пабачыў, — адказаў Бульбінка. — А ведаеш, што я цябе магу ўзяць сілай і панесці? На шчасце, у гэты момант на ганак выйшаў ляснік. Бульбінка кінуўся да дзеда, а Ліса вільнула хвастом, і след яе прастыў. Убачыўшы Бульбінку, ляснік моцна ўзрадаваўся. — А дарагі ты наш хлопчык Бульбінка, дзе ж ты быў столькі часу? Бабуля! Бульбінка знайшоўся! — Ціха, дзеду, — перапыніў яго Бульбінка, — у лесе шпіён. Пойдзем у хату. — Шпіён? Адкуль ён мог узяцца? — З неба, на парашуце. — Выдумляеш.

Acumatica Los Angeles
Cardápio Los Mutacos
Wilshire Loft Downtown Los Angeles
Experienced Professional Los Angeles Accounting Firms
L'Authentique Gentleman