14.02.2017 Views

narodnoe_rus_Lisica_i_kazel_(Rachev_E.)

• No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

Лісіца і казёл

Руская народная казка

ў апрацоўцы Вольгі Капіцы

Пераклад Сяргея Міхальчука

Мастак Яўген Рачоў

Бегла лісіца, на варон загледзелася і ўвалілася ў

студню. Вады ў студні было няшмат: утапіцца не

ўтопішся, але і выскачыць — не выскачыш. Сядзіць

лісіца, бядуе. Ідзе казёл — разумная галава; ідзе,

барадою трасе, рагамі матае. Зазірнуў ад няма чаго

рабіць у студню, убачыў там лісіцу і пытае:

— Што ты там, лісічка, робіш?

Адпачываю, галубок, — адказвае лісіца. — Там

наверсе горача, дык я сюды залезла. Тут такі халадок

ды так добранька. Вадзіцы халодненькай — колькі

хочаш.

А казлу даўно піць хацелася.

— А ці добрая хоць вада? — пытаецца казёл.

— Цудоўная! — адказвае лісіца. — Чыстая,

сцюдзёная. Скачы сюды, тут абаім нам месца хопіць.

Скокнуў здуру казёл, траха лісіцу не задушыў, а

яна яму:

— Эх, барадаты дурань, нават скочыць не ўмеў —

усю апырскаў.

Ускочыла лісіца казлу на спіну, са спіны — на рогі,

ды і вон са студні.

Траха быў не прапаў казёл з голаду ў студні;

ледзьве яго знайшлі ды за рогі выцягнулі.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!