26.04.2017 Views

narodnoe_rus_Marozka_(Kravec_G.,_Kravec_Yu.)

• No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

Руская народная казка

Апрацоўка

Аляксея Талстога

Пераклаў на беларускую мову

Сяргей Міхальчук

Марозка

Мастакі

Галіна Кравец и Юрый Кравец

Марозка

Руская народная казка

ў апрацоўцы Аляксея Мікалаевіча Талстога

Пераклад Сяргея Міхальчука

Мастакі Галіна і Юрый Кравец

Жылі сабе, былі сабе, — жыў дзед ды з другою жонкаю. У

дзеда была дачка, і ў бабы была дачка.

Усе ж ведаюць, як з мачыхаю жыць: пераступіш — біта і

недаступіш — біта. А родная дачка што ні робіць — за ўсё па

галоўцы гладзяць: разумніца.

Падчарка і скаціну паіла карміла, дровы і ваду ў хату

насіла, у печы паліла, хату мяла — яшчэ зацемна... Нічым

старой не дагодзіш — усё не так, усё кепска.

Вецер хоць пашуміць, ды сціхне, а старая баба разыдзецца

— не скора сунімецца. Вось мачыха і надумалася падчарку са

свету зжыць.

— Вязі, вязі яе, стары, — кажа дзеду, — куды хочаш, каб

мае вочы яе не бачылі! Вязі яе ў лес, на люты мароз.

Дзед забедаваў, заплакаў, ды што зробіш — няма рады з

ліхою бабаю. Запрог каня:

— Садзіся, дачка любая, у сані.

Павёз небараку ў лес, скінуў у гурбу пад вялікую яліну і

паехаў дахаты.

Дзяўчына сядзіць пад ялінай,

дрыжыць, холад яе даймае. Раптам

чуе — непадалёку Марозка па ялінах

патрэсквае, з яліны на яліну

пераскаквае, палусквае.

Апынуўся на той яліне, пад

якой дзяўчына сядзіць, і пытаецца

ў яе зверху:

— Ці цёпла табе, дзеўчына?

— Цёпла, Марозухна,

цёпла, бацюхна.

Марозка пачаў ніжэй спускацца, мацней патрэсквае,

палусквае:

— Ці цёпла табе, дзеўчына? Ці цёпла табе, прыгожая?

А беднай дзяўчыне і дух ад холаду займае:

— Цёпла, Марозухна, цёпла, бацюхна.

Марозка яшчэ ніжэй спусціўся, яшчэ мацней затрашчаў,

залускаў:

— Ці цёпла табе, дзеўчына? Ці цёпла табе, прыгожая? Ці

цёпла табе, ягадка?

Дзяўчына дубець пачала, ледзь-ледзь языком варочае:

— Ой, цёпла, галубок Марозухна!

Тут Марозка пашкадаваў дзяўчыну, захутаў яе ў цёплыя

футры, сагрэў пуховымі пярынамі.

А мачыха па ёй памінкі ўжо спраўляе, пячэ бліны і крычыць

дзеду:

— Ідзі, стары пень, вязі сваю дачку хаваць!

Паехаў дзед у лес, пад'язджае да таго месца — пад вялікай

ялінай сядзіць яго дачка, вясёлая, румяная, у сабаліным футры,

уся ў золаце, у серабры, і каля яе — куфар з багатымі

падарункамі.

Дзед узрадаваўся, паклаў усё дабро ў сані, пасадзіў дачку,

павёз дахаты.

А дома баба пячэ бліны, а сабачка пад сталом:

— Цяў, цяў! Дзедаву дачку ў золаце, у серабры вязуць, а

бабіну замуж не бяруць.

Баба кіне яму блін:

— Не так цяўкаеш! Кажы: «Бабіну дачку замуж бяруць, а

дзедавай костачкі вязуць...»

Сабака з'есць блін і зноў:

— Цяў, цяў! Дзедаву дачку ў золаце, у серабры вязуць, а

бабіну замуж не бяруць.

Баба бліны яму кідала і біла яго, а сабачка

— усё сваё...

Раптам зарыпелі вароты, адчыніліся

дзверы, у хату ідзе падчарка — у золацесерабры,

так і ззяе.

А за ёю нясуць куфар высокі ды цяжкі. Баба глянула — і

рукі развяла...

— Запрагай, стары пень, другога каня! Вязі маю дачку ў

лес ды пасадзі на тое ж месца...

Дзед пасадзіў бабіну дачку ў сані, павёз яе ў лес на тое ж

самае месца, вываліў у гурбу пад высокай ялінай і паехаў

дахаты.

Бабіна дачка сядзіць, зубамі ляскае.

А Марозка па лесе патрэсквае, з яліны на яліну

пераскаквае, палусквае, на бабіну дачку паглядвае:

— Ці цёпла табе, дзеўчына?

А яна яму:

— Ой, холадна! Не скрыпі, не трашчы, Марозка...

Марозка пачаў ніжэй спускацца, мацней патрэскваць,

палускваць:

— Ці цёпла табе, дзеўчына? Ці цёпла табе, прыгожая?

— Ой, рукі, ногі адмерзлі! Ідзі прэч, Марозка...

Яшчэ ніжэй спусціўся Марозка, яшчэ мацней прыціснуў,

затрашчаў, залускаў:

— Ці цёпла табе, дзеўчына? Ці цёпла табе, прыгожая?

— Ой, зусім застудзіў! Згінь, прападзі, пракляты Марозка!

Раззлаваўся Марозка ды так прыціснуў, што бабіна дачка

зусім адубела.

Толькі днець пачало, баба пасылае дзеда:

— Запрагай хутчэй, стары пень, едзь па дачку, прывязі яе ў

золаце-серабры...

Дзед паехаў. А сабачка пад сталом:

— Цяў, цяў! Дзедаву дачку жаніхі забяруць, а бабінай дачкі

ў мяху костачкі вязуць.

Баба кінула яму пірог:

— Не так цяўкаеш! Скажы: «Бабіну дачку ў золаце-серабры

вязуць...»

А сабачка — усё сваё:

— Цяў, цяў! Бабінай дачкі ў мяху костачкі вязуць…

Зарыпелі вароты, баба кінулася сустракаць дачку. Посцілку

падняла, а дачка ляжыць у санях мёртвая.

Загаласіла баба, ды позна.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!