03.05.2017 Views

A5_forum_for_print

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

СЕБАСЦЬЯН КУРЦ

МІНІСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ АЎСТРЫЯ

БАРЫС СВЯТЛОЎ

МІНІСТР КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя сябры культуры!

Культура і сам творчы працэс з’яўляюцца найважнейшымі элементамі

самаідэнтыфікацыі ў маёй роднай краіне, якую я ў якасці міністра замежных

спраў прадстаўляю ва ўсім свеце. Менавіта па гэтай прычыне

культурныя праекты, звязаныя з актыўным супрацоўніцтвам з іншымі

краінамі, служаць найважнейшым элементам у сяброўскім культурным

абмене паміж краінамі і, адпаведна, надзвычай важныя для мяне з пункту

гледжання знешняй палітыкі.

Мы толькі што адкрылі Пасольства Аўстрыі ў Рэспублікі Беларусь, і маё

шчырае жаданне — выкарыстоўваць гэты год — сумесна з партнёрамі

і ўсімі, хто нас падтрымлівае, — для арганізацыі самага вялікага і значнага

фестывалю аўстрыйскай культуры ў Беларусі.

З восені 2016 па вясну 2017 года будзе арганізавана мноства разнастайных

падзей самага высокага ўзроўню — канцэрты, выстаўкi, літаратурныя праекты,

тэатральныя пастаноўкі і кінафестывалi. Іх мэта — даць магчымасць вам,

публіцы, зацікаўленай у культуры, пазнаёміцца з тым, як ствараецца аўстрыйскае

мастацтва. Гэта дазволіць нам лепш пазнаць культуру адзін аднаго, падорыць

маладым мастакам магчымасць пазнаёміцца асабіста, а таксама дасць

штуршок да будучага супрацоўніцтва культурных інстытуцый.

Я хацеў бы шчыра падзякаваць усім арганізатарам і партнёрам, хто зрабіў

гэты праект магчымым, і пажадаць усім будучым наведвальнікам атрымаць

задавальненне ад Аўстрыйскага культурнага сезона ў Рэспубліцы Беларусь.

Дарагія сябры!

Ва ўсе часы культура мела унікальную здольнасць збліжаць людзей, падахвочваючы

іх суперажываць адзін аднаму, дапамагаючы ім адкрываць

дзіўна багатую палітру пачуццяў, адлюстраваную ў слове, гуку, руху,

выяве і скульптуры.

У гэтым сэнсе Аўстрыя валодае унікальным гістарычным вопытам і значнымі

культурнымі традыцыямі, будучы сусветнай сталіцай класічнай музыкі і тэатральнага

мастацтва, адной з самых музычных краін Еўропы.

Праграма Аўстрыйскага культурнага сезона ў Беларусі вельмі насычаная

і разнастайная, яна ўключае ў сябе канцэрты класічнай музыкі, тэатральныя

пастаноўкі, выставы сучаснага мастацтва, фестываль аўстрыйскага кіно,

публікацыі сучасных аўстрыйскіх паэтаў і пісьменнікаў на беларускай мове

ў вядучых літаратурных часопісах Рэспублікі.

Такi грандыёзны культурны праект, несумненна, будзе спрыяць духоўнаму

яднанню нашых народаў, умацаванню даверу і ўзаемаразумення паміж

краінамі. Упэўнены, што фестываль аўстрыйскага мастацтва пройдзе ярка

і відовішчна, падорыць ўдзельнікам і гледачам самыя пазітыўныя ўражанні.

Мы вельмі ўдзячныя Пасольству Аўстрыйскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі,

Пасольству Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь за арганізацыю

такога маштабнага мерапрыемства і спадзяемся, што Аўстрыйскі

культурны сезон у Беларусі стане магутным імпульсам для будучага

супрацоўніцтва, а таксама паслужыць асновай для рэалізацыі новых ідэй

і сумесных праектаў.

Жадаю вам поспехаў, яркага свята і незабыўных уражанняў ад сустрэч

з прызнанымі майстрамі мастацтва!

АЎСТРЫЙСКІ КУЛЬТУРНЫ СЕЗОН У БЕЛАРУСІ 34 ПРАГРАМА 2016/2017

35

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!