03.05.2017 Views

A5_forum_for_print

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

СЫМОН МРАЗ

ПРАГРАМНЫ ДЫРЭКТАР І КААРДЫНАТАР

АЎСТРЫЙСКАГА КУЛЬТУРНАГА СЕЗОНА Ў БЕЛАРУСІ,

ДЫРЭКТАР АЎСТРЫЙСКАГА КУЛЬТУРНАГА ФОРУМА Ў МАСКВЕ

Ідэя арганізаваць Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі ўзнікла з жадання

паказаць жыхарам Мінску ды іншых гарадоў краіны самыя цікавыя аспекты

аўстрыйскай культуры і мастацтва. Складаючы праграму, мы зразумелі,

што найбольш паспяховы фармат для яе рэалізацыі — не кароткатэрміновы

фестываль, а серыя значных падзеяў, якія праходзяць увесь год.

Нашы краіны ўсе яшчэ недастаткова ведаюць аб культурным жыцці адна адной.

І, як здаецца, прыйшоў час гэта выправіць. Аўстрыя заўсёды асацыявалася

з культурай, а Беларусь мае ўнікальны характар, які адлюстроўваецца

і ў класічным, і ў сучасным мастацтве, цікавасць да якога расце.

Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі арганізаваны Аўстрыйскім культурным

форумам, які ўзяў на сябе падрыхтоўку праграмы, яе рэалізацыю

і запрашэнне партнёраў, супольна з генеральнымі партнёрамі — Kronospan

і ААТ «Пріорбанк».

Рыхтуючы праграму Культурнага сезона, мы кіраваліся наступнымі прынцыпамі:

яна павінна рэпрэзентаваць класічнае і сучаснае мастацтва, быць

разнастайнай па напаўненні, адрознівацца колькасцю і якасцю падзеяў.

Спадзяемся, нам гэта ўдалося!

КЛАСІЧНАЕ І СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА

Сваёй міжнароднаю славай Аўстрыя шмат у чым абавязаная класічнай

музыцы, якая будзе неад’емнай часткай усяго Культурнага сезона, у тым

ліку імпрэзаў, прысвечаных яго адкрыццю і закрыццю. Мы асабліва рады

запрасіць на гала-канцэрт у гонар афіцыйнага адкрыцця Сезона, які пройдзе

на сцэне Палаца Рэспублікі ў Мінску. Праграму складуць творы самых

уплывовых кампазітараў Аўстрыі і класічнай музыкі ўвогуле — у выкананні

Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь і спецыяльна запрошаных

салістаў з Аўстрыі: скрыпача і дырыжора Райнэра Хонэка, каларатурнага

сапрана Марты Палішот і тэнара Ёрга Шнайдэра.

Афіцыйнае закрыццё Аўстрыйскага культурнага сезона адзначыцца аўстрыйска-беларускай

пастаноўкай самай вядомай оперы Вольфганга Амадэя Моцарта

«Чароўная флейта» на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра

оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Гэтая падзея — супольны праект Вялікага

тэатра Беларусі і канцэртнай залы «Брукнэрхаўс» у Лінцы.

Адначасова са знаёмствам з гістарычнаю культурнаю спадчынай мы хацелі

б паказаць Аўстрыю як краіну, у якой увесь час развіваюцца новыя творчыя

кірункі ды мастацкія формы. Пастаяннае абнаўленне культурнага ландшафту

— адзін з ключавых фактараў, што ўплывае на самавызначэнне

і развіццё нашых дзвюх краін. Пры падрыхтоўцы музычнай праграмы мы

таксама думалі пра тое, каб даць магчымасць аўдыторыі пазнаёміцца з працамі

сучасных кампазітараў, таму ў Мінску адбудзецца сусветная прэм’ера

«Campanulaceae» — твора адной з самых вядомых сучасных кампазітараў

Аўстрыі, Габрыэле Прой. «Campanulaceae» выканаюць Дзяржаўны камерны

аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Яўгена Бушкова

і скрыпачка Алена Дзянісава, спецыяльна запрошаная з Аўстрыі.

РАЗНАСТАЙНАСЦЬ НАПАЎНЕННЯ

Культура шматгранная, але ў працы над праграмай Культурнага сезона мы

імкнуліся ахапіць толькі асноўныя яе напрамкі. Акрамя «Чароўнай флейты»

і «Campanulaceae» мы рады паказаць яшчэ некалькі прэм’ер. Упершыню ў Мінску

пройдзе фестываль «Найлепшае кіно Аўстрыі», назва якога сама гаворыць за

сябе. Мы таксама рыхтуем адразу дзве вялікія выставы сучаснага аўстрыйскага

мастацтва, але асаблівы гонар выклікае супольны пераклад твораў аўст рыйскіх

пісьменнікаў і паэтаў на беларускую мову, якія на працягу года будуць апублікаваныя

ў літаратурных часопісах «Верасень», «Дзеяслоў» і «ARCHE». У сакавіку

2017 года разам з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам будзе арганізаваны

круглы стол, прысвечаны культурным сувязям Беларусі ды Еўропы

і абмеркаванню таго, што такое еўрапейскае мысленне. І, нарэшце, упершыню

аўстрыйская тэатральная трупа выступіць на Моладзевым тэатральным форуме

«M.@rt.контакт» у горадзе Магілёў.

АЎСТРЫЙСКІ КУЛЬТУРНЫ СЕЗОН У БЕЛАРУСІ 40 ПРАГРАМА 2016/2017

41

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!