20.03.2018 Views

Magazine_Grodno_(episode_1_8)

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

Гродна-традыцыі

Добры вечар,

шчодры вечар!

Каляды – свята, прысвечанае дню зімовага сонцастаяння, самай доўгай ночы

і кароткаму дню. Як адзначалі гэтае свята на Гродзеншчыне, апавядае кандыдат

філалагічных навук, фалькларыст Руслан Казлоўскі.

фота Леаніда Шчаглова

Яшчэ з дахрысціянскіх часоў

славяне адзначалі каляднае

свята, дзень перамогі

сілаў святла над сіламі цемры, што

праяўлялася ў павелічэнні светлага

часу сутак. З прыходам хрысціянства

адбылося супадзенне па часе са

значным святам – Нараджэннем

Хрыстовым (Раством).

У Гродне і вобласці ў залежнасці

ад канфесіі Каляды святкуюцца ў

каталікоў з 24 снежня па 6 студзеня,

а ў праваслаўных – з 6 па 21 студзеня

(з 24 снежня па 8 студзеня старога

стылю).

Рыхтаваліся да такіх падзей загадзя,

у многіх мясцовасцях Гродзеншчыны

пачыналі з першага тыдня

хрысціянскага посту, які меў пачатак

з Піліпаўкі (28 лістапада новага стылю

ці 15 лістапада старога стылю). Калолі

парсюка, рабілі каўбасы, падвешвалі

іх на гарышчы хаты. У фальклорных

запісах мінулых стагоддзяў можна

прачытаць: «Кожную ноч з 2-3 гадзін

апоўначы ўся вёска напаўняецца

глухімі пераменлівымі ўдарамі, як бы

падземным грукатам, – гэта таўкуць

куццю. Тыдні праз два стогны ступы

сціхаюць, і ў тую ж пару пачынаецца

роўны, аднастайны, які схіляе да сну,

гоман жорнаў... І апошнія тыдні праходзяць

у нарыхтаванні рыбы, грыбоў,

маку; а ў апошнія дні мыюць, беляць,

пякуць, вараць...» Перад Калядамі

ў хаце добра зымывалі падлогу і

маглі яе пасцілаць яшчэ і саломай

(у Дзятлаўскім раёне), бо «Хрыстос

нарадзіўся сярод жывёл у хляве», як

казалі ў вёсках і мястэчках. Да свята

палілася лазня, абавязкова павінна

была быць чыстай вопратка.

Усяго ж было тры Каляды (Куцці).

Першай Куццёй (поснай, простай)

сканчаўся шасцітыднёвы піліпаўскі

пост (вечар 24 снежня ст. ст.). Другая

(багатая, тоўстая) – 31 снежня (ст.

24 гродно

№ 1 (8) 2018

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!