20.03.2018 Views

Magazine_Grodno_(episode_1_8)

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

Гродна-традыцыі

пасля ўвесь год з нябёсаў будуць

дапамагаць у справах.

Перад Новым годам (на «Шчодры

вечар») дзяўчаты варажылі на свой

лёс: кідалі чаравік праз хату. У які

бок пакажа наском, адтуль прыйдзе

суджаны. Калі ж абутак зачэпіцца за

штосьці, то дзяўчына замуж пакуль

не выйдзе (Карэліцкі, Навагрудскі

раёны). Таксама ў гэты вечар пяклі

аладачкі, кожная з дзяўчат пазначала

нейкім чынам сваю, клалі ў радок,

пасля пускалі сабаку. І вось чыю ён

схопіць хутчэй, тая першая і выйдзе

замуж. Ставілі сяброўцы пад сакрэтам

пад ложак тазік ці іншы посуд з вадой

і клалі трэсачку альбо галінку праз

яго, як масток. У сне хто дзяўчыну

перавядзе цераз «масток», той будзе

нарачоным. Тапілі таксама ў лыжцы

воск, а пасля вылівалі ў халодную ваду.

Цень застылага злепка разглядалі на

сцяне і па форме прадказвалі будучыню.

Падобнае рабілі з паперай:

спаліўшы жмах, разглядалі абрысы

ценю. Але гэты варыянт варажбы ў

Гродне пашырыўся ўжо бліжэй да

нашага часу. Варажылі і па першай

лыжачцы багатай куцці. З кашай у

роце трэба было выбегчы на двор і

абабегчы хату раз альбо тры разы, не

размаўляючы і ні на што не зважаючы,

зазірнуць у акно: на тым месцы, дзе

сядзела дзяўчына, якая варожыць,

павінен сядзець будучы жаніх, будзе

бачны яго вобраз.

Яшчэ доўгую жэрдку ставілі роўна

ўверх: куды яна ўпадзе, у той бок і

пойдзе дзяўчына замуж. У Іўеўскім

і Дзятлаўскім раёнах на багатую

Куццю пяклі аладкі. Трэба было ўзяць

першую ў суседа і мазку для патэльні

(кавалачак шкваркі), выбегчы на двор

на тое месца, дзе смалілі «пярэстую

свінню», памазаць аладку скваркаю,

есці і слухаць, дзе брэшуць сабакі,

– з гэтага боку і прыедуць сваты.

Былі іншыя віды варажбы. Увогуле

варажыць забаранялася, але было

павер'е, што ў калядныя вечары Бог

даруе гэты грэх.

Таксама калядавалі («хадзілі па шчадрусе»),

тут песні насілі больш «свецкі

характар» (пра гаспадара, яго багацце,

работнікаў). Рабілі «ваджэнне

казы». Kаза па старажытных уяўленнях

магла павялічваць урадлівасць зямлі,

выганяць злых духаў з падворка і

пабудоў. Гэта вынік старажытных

уяўленняў аб татэмах, ад якіх раней,

лічылася, паходзілі плямёны або роды.

У «казу» пераапранаўся хлопец пры

дапамозе вывернутага аўчынай уверх

кажуха, апраналася маска, рогі маглі

рабіцца з саломы. Варыянтаў аздобы

казы было шмат.

Акрамя таго, на Гродзеншчыне

сярод удзельнікаў быў павадыр, або

«дзед», з гарбом, у старым адзенні, з

ільняной барадой, доўгімі валасамі і

кіем у руцэ. У яго таксама магла быць

маска, але эфектная вялікая шапка

была адным з галоўных атрыбутаў.

У гурце прысутнічалі механоша,

музыка, маглі быць яшчэ казачныя

персанажы. Атрымаўшы дазвол на

спевы ў хаце, спачатку заходзіў дзед

«з казой», за ім астатнія. Спявалі пахвалы

гаспадарам і хаце, пажаданні

здароўя, шчасця і дабрабыту. Многія

песні насілі замоўны характар.

Гаспадары абавязкова павінны былі

штосьці даць калядоўшчыкам (каўбас,

пірага, грошай), не даць лічылася

дрэннай прыкметай, ды і перад

людзьмі сорамна. Калядоўшчыкі маглі

хадзіць у суседнія вёскі. З фальклорных

запісаў ХІХ стагоддзя вядома,

што на Гродзеншчыне «сабраныя

прадукты затым прадаюцца і выгандляваныя

грошы дзеляцца паміж

26 гродно

№ 1 (8) 2018

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!