11.06.2015 Views

1 - Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина

1 - Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина

1 - Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

ПАДЗЕІ

М.М. Аляхновіч

НАКАНАВАНАСЦЬ РОДУ

Да 75-годдзя прафесара Г.М. Малажай

Ёсць нешта магічнае, няўлоўна-прыцягальнае ў спеўным гучанні слова – СА-КА-

ВІК… Адкрытае, але з прыхаваным, прыцішаным спадзяваннем на працяг гэтай адкрытасці

і чысціні гучанне, якое на ўздыме коратка і канчаткова абрываецца: СА-КА-ВІК.

Ад чаго і адкуль такое жаданне душы і сэрца людскога на сутсрэчу з ім, такім

няпэўным і непастаянным, непрадказальным і свавольным, але заўсёды жаданым, поўным

светлага суму і яшчэ больш светлай надзеі? Магчыма, гэта кліча-заве нас спадчыннае

старажытнае славянскае наканаванне пачатку: першым сакавіцкім днём пачыналі

славяне новы год, а значыць, пачыналі новы адлік у новым жыццёвым крузе.

«Нібы старонкі вечнай кнігі, гартаю дні сакавіка…» – пачаў я некалі адзін са сваіх

вершаў. «Сакавік як ніколі рана // (Не бывала такога даўно) // З-за хмурынак, нібы

з-за фіранак, // Сыпануў дажджом на акно. // Б’юць настойліва, б’юць зацята, // Барабаняць

дажджынкі ў шкло, // Кроплі буйныя, як зярняты, // Веснавое сеюць цяпло», – леглі

на паперу і гэтыя радкі.

Магчыма, у той дзень таксама ішоў па нашай зямлі дождж, сеючы ў кроплях сваіх

на нясмелыя праталіны свежую цеплыню і лагоду сакавіцкага сонца, мацуючы веру

і спадзеў на дабро і дабрыню. Паварот на вясну і лета – сакавік; спадзяванне на сонца,

на свежы вецер нараджэння і адраджэння – сакавік. І гэта невыпадкова, гэта заканамерна,

так наканавана было вялікім Родам, што ў самы светлы сугрэўны сакавіцкі час, за нейкі

тыдзень да дня прыроднага раўнадзенства ўбачыла сваё першае сонца, удыхнула вясновы

вецер жыцця, прагу да светлага, новага, непазнанага Галіна Мікалаеўна Малажай.

Сам зімовы, студзеньскі, заўсёды па-добраму зайздросціў нараджэнцам-веснавікам.

Здавалася, іх душа і сэрца – ад сонца, ад бяздоннага неба – блакітнага і нейкага

безабароннага, але адкрытага і шчырага; верылася, што іх пачатак парасткуе пад вясновым

сонцам веру ў светлы працяг.

Чамусьці ў Галіне Мікалаеўне бачыў заўсёды гэтую сцішаную (ад ранняй вясны?)

прагу да жыцця і працы, што з часам акрэпла, акрэслілася ў сталае разуменне і бачанне

сябе сярод іншых і з іншымі: раднёй, паплечнікамі, вучнямі, паслядоўнікамі.

І колькі ж сонца за свой жыццёвы круг, колькі шчырай веры і спадзявання запаліла, перадала

яна ў душы і сэрцы тысячаў сваіх вучняў-настаўнікаў, колькі людзей у нашай

Айчыне ажылі і жывуць верай у свой Сакавік, у наш Сакавік!

Мы неяк звыкліся, што жыццё з кожным кругам сваім дадае чалавеку няпростага

адчування новых дарог, з кожным разам аддаляючы нас ад таго парога, які быў пачаткам.

І вельмі часта не хапае часу, каб аглянуцца на гэты парог, выверыць абраны шлях,

ацаніць яго, сябе, іншых на гэтым шляху. І як добра, спакойна і ўпэўнена пачуваемся

мы, калі маем на гэтай жыццёвай дарозе верныя арыенціры. Для мяне гэта Галіна Мікалаеўна

Малажай – самаадданы і самаахвярны ў справе слугавання роднай мове

і культуры чалавек, непаўторная і абаяльная жанчына. Шмат кругоў у адвечным руху

зрабіла Сонца, памяняліся стагоддзі і тысячагоддзі, але ў свой час сакавіцкай Вясной

да нас прыйшла ЯНА і вярнулася ў сваю Вясну – травеньскую.

Так няпроста, нялёгка наўпрост ісці,

Свой цярэбячы шлях і след.

Аглядаюся – мудрыя постаці.

Углядаюся – запавет.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!