09.02.2018 Views

Vostraŭ I

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

Наступная станцыя… Не ўзнімаць вочы. Не ўзнімаць.

Спартыўная. Мурашы сноўдалі па ўсіх, хто быў у вагоне. Па светлых

тварыках шумных дзяўчат-падлеткаў, што абмяркоўвалі

апошнюю серыю нейкага серыяла. Па маршчыністых руках

старэнькай, якая зморана прыплюшчыла вочы. Па сівых вусах

рабочага, які задумліва вывучаў газету. Па капелюшах ды шапках,

па красоўках ды ботах, па куртках ды футрах, па сумках, заплечніках,

каўнерах, шыях, тварах, скронях, насах, вейках, ілбах.

Кунцаўшчына.

Насупраць сядзеў юнак ды глядзеў проста яму ў вочы. Не міргаючы.

Ён нічым не адрозніваўся ад натоўпу. Светлыя валасы

набок – цяпер так модна – чорная куртка, завужаныя падкасаныя

джынсы, чорныя красоўкі нейкай папулярнай маркі, чорны

заплечнік, навушнікі. Але па ім мурашы не поўзалі. Зміцер намагаўся

адырваць ад хлапца вочы, але позірк сам вяртаўся да яго.

Каменная Горка.

Ён шыбаваў да выхаду з метро, не азіраючыся. Да дому заставаўся

ўсяго квартал. Там не стане лепш – гэта ўжо відавочна, але

ён хаця б не будзе небяспечны для іншых. Вып’е супакаяльнае і

пасне. А заўтра ўсё прыйдзе да нормы, усё стане, як раней.

Вялізная жоўтая крама будаўнічых матэр’ялаў, нібы забытае на

стале масла. Шэрагі бабулек, якія нападаюць на кожнага, хто

пройдзе праз калідор іх тавараў і нічога не набудзе. Роўныя вафельныя

прамакутнікі шэрых дамоў. Хутчэй. І не глядзець нікому

ў твар. У сэрцы зноў заварушылася, распраўляючы крылы,

мурашыная матка.

Казытала ў лёгкіх, пяршыла ў горле, мігцела, пульсавала перад вачамі. Хацелася распрануцца, легчы

на асфальт ды катацца па ім, катацца, катацца, пакуль усе чорныя пачварыны не пакінуць ягонае

цела. Нічога не атрымаецца. Яна – унутры. Адкладае яйкі, нараджае і нараджае новых мурашоў.

Ён адчуў, што яго зараз званітуе. Спыніўся, хоць да пад’езду заставалася некалькі крокаў. Паспрабаваў

набраць у грудзі паветра, закашляўся, схіліўся над сметніцай.

Яго раптам схапілі за плячо, прымусілі выпрастацца. Юнак з метро жорстка выцяў яго кудысці ў

сонечнае спляценне і зноў выпрастаў.

- Набірай паветра.

Лёгка сказаць. Зміцер таргануўся ад юнака, але той мацней сціснуў руку на яго плячы. Хто ён? Што

яму трэба? Да гопніка не падобны, да злачынцы таксама…

Ён зноў працінаў Зміцера позіркам. Зялёныя, надзіва яркія ў вечаровым штучным асвятленні, вочы.

Юнак выцяў мужчыну яшчэ раз, але не даў сагнуцца, прыціснуў да сябе і горача зашаптаў нешта на

вуха. У пявучых спалучэннях словаў пазнаваліся знаёмыя, родныя, але Зміцер ніяк не мог уцяміць,

што яму кажуць, дачуць усё цалкам, дабрацца да сэнсу. Юнак сунуў мужчыне ў руку чорны скураны

мяшэчак.

- Заварыш і вып’еш перад сном. На ноч адчыніш фортку. Але ты павінен быць упэўнены, што гэта

ўсё, - ён зноў ткнуў яго ў грудзі, але ўжо нямоцна, - у тваёй галаве. Не у сэрцы, не пад скурай – у галаве.

Ты зразумеў?

Зміцер, вызваліўшыся ад яго жорсткага хвату, пачаў пяціцца да пад’езду.

- Абавязкова адчыні фортку, - сур’ёзна нагадаў юнак. – Інакш памрэш.

Міліёны дробных лапак у няспынным руху краналі цела. Ад мезенцаў на руках праз запясці, локці,

плечы – да шыі, да твару. Ад грудзей праз жывот, сцёгны, калені – да мезенцаў на нагах.

Ён ляжаў ды глядзеў у столь. Па ёй таксама бегалі мурашы і цені фіранак, якія варушыліся ад ветру.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!