09.02.2018 Views

Vostraŭ I

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

замалёўка Аліны Длатоўскай

візуал Валянціны Фашчанка

Яно ў мяне яшчэ зусім маленькае. Такі мілы пухнаты камячок. Яно

вельмі любіць чорную гарбату з цукрам. Раней любіла малако, канешне,

але аднойчы паспрабавала гарбатку і змяніла меркаванне.

А яшчэ яно вельмі любіць гуляцца. Асабліва ў хованкі. Асабліва са

мной.

Не ўпэўнена, што магу падлічыць, колькі разоў я ўжо выцягвала яго

з-пад ложку. Не ведаю, чым яго прываблівае ўвесь гэты пыл. Хіба

што там у мяне стаяць каробкі з рознай лухтой з мінулага. Вось яно

згарнецца ў адной з каробак, лапкі пад пыску падсуне і спіць сярод

маіх успамінаў.

А колькі разоў я здымала яго з кніжных палічак! Ускараскаецца туды,

дзе павышэй, уладкуецца на томіку, напрыклад, Караткевіча і пішчыць,

злезці само не можа. А як працягнеш рукі – дык не ідзе, нібы яму

і там нядрэнна.

Другі яго любімы занятак: уцёкі. Толькі што сідзела на вакне ці на

балконе, назірала за людзьмі на вуліцы і раптам – шусь у адчыненую

фортку! – і ўсё, няма. Раней я непакоілася і хадзіла яго шукаць. Але

хутка зразумела, што сэнсу ў гэтым няшмат. На «кс-кс» яно не адгукаецца,

малаком яго не завабіш...

Цяпер не шукаю, бо ўжо добра ведаю: раней ці пазней знойдзецца

само. Вось еду я аднойчы ў тралейбусе, разглядаю юнака, які захоплена

слухае музыку, а яно раптам вазьмі і высуні пыску з яго заплечніка!

Я нават не здзіўляюся ўжо, проста гляджу ды ўсміхаюся. А

юнак бянтэжыцца – думае, што яму.

Ці прыйду, напрыклад, да сяброўкі-паэткі ў госці, а яно ляжыць на

яе рукапісах, задаволенае, і варкоча. Я тады па-гаспадарску сурова

кажу: «Хутка прэч адсюль! У яе сваё ёсць, павусацей за цябе!» Яно,

напэўна, крыўдзіцца…

Ну і дарма. Я жа вось не крыўджуся. Я разумею: пераходны ўзрост,

самы трапны час для дурыкаў. Аднойчы яно вырасце, стане вялікім

пухнатым зверам з даўгімі вусамі і будзе фанабэрыста шпацыраваць

па маёй кватэры, усім навокал дэманструючы, хто ў гэтай хаце

гаспадар. Нарэшце перастане спаць у каробках, ўцякаць і хавацца ў

чужых заплечніках. Можа, нават мышэй лавіць пачне? А яшчэ яно

будзе пакорліва ўладкоўвацца на маіх каленах, адгукаючыся на: «Кскс-кс,

хадзі да мяне». І будзе варкатаць ужо на маіх рукапісах, а не на

чужых, нібы кажучы: «Я тваё і нікуды ад цябе не падзенуся».

Але калі быць шчырай, я хацела б, каб яно падаўжэй не сталела. Мне будзе надта сумна без яго

дураслівых уцёкаў… Аднак пра гэта ўсё ж такі рана хвалявацца. Бо яно ў мяне яшчэ зусім маленькае.

Такі мілы пухнаты камячок. І мне вельмі падабаецца частаваць яго чорнай гарбатай з

цукрам, выцягваць з маіх пыльных успамінаў, здымаць з кніжнай шафы, атрымліваць ад мілага

юнака ў тралейбусе і нават знаходзіць у рукапісах сяброўкі. Нічога, што яно ўцякае і не адгукаецца,

калі я яго клічу. Галоўнае, што я ведаю: гэта маё Натхненне.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!