09.02.2018 Views

Vostraŭ I

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

апавяданне «Калядныя жаданні»

Аліны Длатоўскай

візуал Валянціны Фашчанка

Пачаць варта з таго, што мне ўжо вельмі шмат год. І я адсвяткаваў столькі Калядаў, што нават не спрабую

прыгадаць іх усе. Але ёсць такія святы, якія немагчыма забыць. Я памятаю вясёлыя ды поўныя

старажытных абрадаў Каляды першай вясковай сям’і, што жыла тут. Я памятаю неспакой ды надзею

на цуды ўчас Калядаў сярод вайны. Тады ад вялікай, шчаслівай сям’і засталіся толькі старыя гаспадар

ды гаспадыня. А потым гаспадар застаўся адзін. Тыя сумныя, самотныя Каляды я таксама не магу забыць.

Аднойчы не стала і гаспадара. Чатырнаццаць год святы праходзілі паўз мяне. Я стаяў закінуты, нікому

не патрэбны, ды зарастаў пустазеллем. Страха мая прагнулася ад цяжару снегу, а сцены аблупіліся.

Адзінымі маімі гасцямі ў святочныя зімнія вечары былі дзікі, што заходзілі пачасаць аб мае бярвенні

бакі, пакрытыя жорсткім шчаціннем.

Калісьці я кожныя Каляды загадваў жаданні, але з часам кінуў. Бо калі за чатырнаццаць год яны не

спраўдзіліся, значыць, не спраўдзяцца ўвогуле. Так я думаў кожны раз, як надыходзіў святочны тыдзень

ды з вёскі да мяне даляталі пахі смажаных парсючкоў і водгаласы вясёлых спеваў.

Але аднойчы здарыўся цуд ды я зноў стаў патрэбным. Яны былі маімі гаспадарамі ўжо некалькі гадоў,

але святкавалі тут Каляды ўпершыню. Яркія чырвоныя “Жыгулі” нечакана з’явіліся на пагорку, хоць я

ўжо і не спадзяваўся ўбачыць іх да вясны. З радасным віскатам з іх выскачыла малая, якая адразу ж па

пояс загразла ў пухнатым слаі снега.

Раптам яна, смеючыся, упала ды замахала рукамі ды нагамі.

-Мама, тата, я раблю анёла!

-Пайшлі ў хату, анёл ты мой. Хутка прыедуць сябры. Трэба ж усё ўпрыгожыць.

Я любіў новых гаспадароў. Яны ставіліся да мяне вельмі ўважліва ды клапатліва. Але больш за ўсё я

любіў гэтую вяртлявую гарэзу, бо быў для яе цэлым светам цудаў ды прыгодаў. Я адчуваў неверагодную

ўдзячнасць за гэта.

Я яшчэ ніколі не быў такім прыбраным. Я пераліваўся, мігцеў, ззяў лямпачкамі. Пасярэдзіне гаспадар

усталяваў елку, якую яны ўсе разам імгненна аздобілі процьмай каляровых бліскучых цацак. Мяне

апанавалі пахі ігліцы, мандарынаў і каляднага печыва, што ўжо было нарэзанае зорачкамі, елачкамі,

сняжынкамі ды пастаўленае ў печ запякацца. Малая круцілася ля святочнага дрэўца, нібы ліса, бо на

ім яскравымі абгорткамі вабна паблісквалі цукеркі. Але сцягнуць не наважвалася, толькі раз-пораз

кідала асцярожныя погляды на бацькоў.

Хутка яе адырвалі ад гэтай забаўкі. Прыехалі сябры. Пачалася мітусня, гул, прыгатаванні, але яе гэта

мала цікавіла. Яе цікавіў хлопчык, што прыехаў разам з дарослымі. Ціхмяны, але цікаўны, крыху

старэйшы за яе, ён кідаў збянтэжаныя позіркі то на яе, то на бліскучыя цукеркі на елцы. Малая гэта

сцяміла ды вельмі хутка знайшла тэму для размовы. І агульны занятак. А калі захопленыя прыгатаваннямі

бацькі заўважылі, чым пракудлівыя ласуны займаюцца, упрыгожванняў на елцы заўважна

паменшала. Затое кантакт быў усталяваны.

Пасля яны бегалі адно за адным у спальных мяшках, гуляліся ў хлапечых салдацікаў, біліся пухаўкамі

ды проста дурэлі. Урэшт рэштаў маленькая так стамілася ад святкавання, што праспала ўсё застолле і

салют, які так чакала.

А я глядзеў на рознакаляровыя стужкі ды выбухі ў нябёсах і поўніўся любоўю ды шчасцем. Лепшыя

Каляды за ўсё маё жыццё!

Яна расла ў мяне на вачах, ствараючы тут сваю казку. Я быў яе замкам, яе чарадзейным лесам, паралельным

сусветам, быў Хогварцам, Нарніяй, Міжзем’ем, быў нават акіянам! Ды хоць пустэльняй – я

быў бы не супраць. Але яна сталела, і казкі, якія займалі яе галаву, набывалі іншы фармат. Цяпер цуды

ўсё часцей адбываліся ў яе галаве.

Але я ўсё роўна чакаў кожнай сустрэчы з ёй. Яна, напэўна, таксама чакала сустрэчы са мной. Але гас-

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!