01.08.2019 Views

Belavia OnAir №117 August 2019

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

БЕЛАРУСЬ

РАЗМОВА

286

Belavia OnAir

У любым галандскім альбо дацкім райцэнтры будзе дзесятак крамаў майго фармату.

Прыватных ці нават дабрачынных — гэта калі людзі бясплатна здаюць сваю старую мэблю,

а грошы ад далейшага продажу ідуць на добрыя справы: барацьбу з ракам, у Чырвоны

крыж. А яшчэ вакол райцэнтра ёсць дзесятак фермераў, якiя працоўны тыдзень

доюць кароў, а на выходныя адчыняюць ангар, спрэс забіты барахлом. І ў гэты ангар

будуць стаяць чэргі (падчас нашай размовы ў “Б/уржуазные ценности” зайшло ўсяго

тры чалавекі. — Рэд.). Кошты на старую мэблю будуць рознымі. Фатэль, на якім вы

сядзіце зараз, дызайнерскай працы, скандынаўскі стыль, 1970-я гады. У адной краме

ён будзе каштаваць 500 €, а ў другой — 50. У межах аднаго маленькага райцэнтра!

Проста некаторыя гандляры ставяць сябе як краму, якая прадае скандынаўскі дызайн,

а другія прадаюць, каб хутчэй прадаць і даслаць на дабрачыннасць. Датчане палююць

на артэфакты, увесь час нешта перакупляюць, перавозяць з адной крамы ў другую —

у іх там цэлая індустрыя сэканду!

А ўвогуле нашыя людзі разумеюць, што такое скандынаўскі дызайн?

Не зусім. Вось за вашай спіной стаіць вітрына — такі тыповы ампір. Заходзяць неяк

дзве маладыя модныя кабеты: “А ёсць у вас што-небудзь скандынаўскае?” А я першы

год вазіў пераважна антыкварыят з Бельгіі і Францыі. Кажу, не, выбачайце, няма. А яны

паказваюць на гэтую ампірную вітрыну: “Дык а вось гэта? Гэта ж скандынаўскі дызайн!”

Карацей, модны тэрмін ведаюць, а што за ім стаіць — не. Нашыя людзі не да канца

разумеюць не толькі як выглядае, але і колькі каштуе сапраўдны скандынаўскі дызайн.

А ён вельмі дарагі, даражэйшы за той ампір. Пазаўчора ад сэрца адарваў крэсла

Гары Осцегарта — прадаў танней, чым яны каштуюць у еўрапейскіх крамах. І ўсё адно

яго складана тут прадаць, бо гэта простае, падобнае на савецкае крэсла каштуе як

фатэль Louis XV. Прадаў багатаму і культурнаму чалавеку, якія на Беларусі ў Чырвонай

кнізе. Яшчэ адзін мой кліент, творчы чалавек з густам і грашыма, глядзеў-глядзеў на

адну цікавую квідэнцу (нізкі буфет) скандынаўскага стылю 1970-х і кажа: “Артур, не

магу прыняць такі кошт за такі аскетычны дызайн. Хачу, але не магу”.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!