01.08.2019 Views

Belavia OnAir №117 August 2019

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

БЕЛАРУСЬ

291

Бачылі ў вашай краме стол, на якім пазначана лакацыя “Заходняя Беларусь”.

Ці часта трапляе ў краму нешта беларускае?

У нас ёсць такі фармат — камісійны. Не столькі для заробку, а каб паказаць

людзям рэшткі беларускай матэрыяльнай гісторыі. Нам часта прапануюць нешта

італьянскае, французскае, але мы не прымаем, таму што нам прасцей і выгадней

прывезці еўрапейскую мэблю з Еўропы. А вось калі прыносяць нешта беларускае

— ніколі не адмаўляем. Гэта тое, што нейкім цудам захавалася. Звычайна

польска-беларуская мэбля еўрапейскіх стыляў, другая палова XIX — пачатак ХХ

стагоддзяў — тых часоў, калі яшчэ стваралi прыгажосць.

Нядаўна патрапіла ў краму цікавае трумо ў стылі неакласіцызму. Здала дачка

аднаго доктара, былога двараніна, што меў сядзібу тут побач, на цяперашнiм

завулку Апанскага. Усіх сваякоў знішчылі камуністы, а яе дзеда пакінулі, бо галоўныя

камуністы самі лячыліся ў яго. Праз шмат гадоў нашчадкі вырашылі з’ехаць у

Чэхію і аддалі нам гэтую сямейную рэліквію. Вось такія рэчы мы любім і заўсёды

іх піярым. Бо еўрапейскага зараз колькі хочаш, а нашага амаль не засталося.

Заўважу, што прадаем мы такія артэфакты толькі беларусам. Бо беларускае мусіць

заставацца дома.

Глядзім, у вас і вініла шмат…

Так, па вініле мы сталі амаль што самай буйной крамай у Мінску. А хутка тут

яшчэ будзе шмат кніжак. Да нас пераязджае кнігарня Логвінава. І гэта ўжо не пра

грошы, а пра мастацтва. Такое месца павінна быць у горадзе. Куды б людзі прыязджалі

не толькі за мэбляй, а проста таму, што ёсць настрой. Выйшаў пагуляць,

у кішэні 50 рублёў, зайшоў у “жаўнераў”, пацягнуй каньячку, зайшоў да нас, купіў

кнігу, вініл, сустрэўся з цікавымі людзьмі — вось субота і склалася.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!