13.04.2018 Views

Proksha_L._Nezvychainyya_prygody_hlopchyka_Bul'bіnkі_(Los'_A.)

• No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

— Добры дзень, — адказала бабуля, азіраючыся, каб

убачыць, хто з ёй вітаецца.

— Гэта я, Бульбінка.

— Дрэнна бачу ўжо. Дзе ж ты?

— Тут… — Бульбінка ўскочыў з баразны на градку.

— А дарагі ты мой, — ускрыкнула бабуля. — Такі ж

маленькі, як і быў. — I ўжо сумна: — А хаты вашай няма. Спалілі

фашысты. I людзей папалілі. I мяне хацелі спаліць, нелюдзі.

Выпаўзла з агню. А той прыблуда Альберт яшчэ страляў у мяне.

Ой, што было! Не дай божа бачыць калі такое…

Уздыхнула бабуля і заклапочана спытала:

— А цябе ж хто прытуліў, сіротка мой няшчасны?

— Я ў лесніка жыву...

— У лесніка? Добры ён чалавек. У партызанах быў. I жонка

яго — кабета сардэчная. Выхадзіла мяне пасля той бяды.

На градку селі дзве птушкі.

— А кыш вы, — крыкнула на іх бабка. — Ласыя на гурочкі.

Грабелькамі яна зраўняла градку.

— Ну, расціце, гурочкі. А мы пойдзем у хату. Засмажу табе

яешню…

— Дзякуй, бабуля. Я паснедаў.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!