13.04.2018 Views

Proksha_L._Nezvychainyya_prygody_hlopchyka_Bul'bіnkі_(Los'_A.)

• No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

— Яна хітрая.

— А Зайчык?

— Хвалько.

— А ты, я бачу, разумны! Ц-с-с… Сюды бяжыць Свіння. Яна

ненажэрная. Хавайся за мяне.

Вожык наставіў свае калючкі.

— Хру-хру, — зарохкала Свіння. I з разгону тыцнулася

носам у… калючкі.

— Кві-і… — завішчала яна і кінулася прэч. А хлопчык

ускочыў і крыкнуў:

— А што, з'ела нас?

Яны пайшлі далей. Убачыў Бульбінка каскі ля дарогі.

Падбег да адной, якая ляжала перакуленая, і зазірнуў, як у

калодзеж.

— А вунь дзірачка. I раменьчык.

Раменьчык, які некалі падтрымліваў каску на галаве, вісеў

ўсярэдзіне.

— Ой, — узрадаваўся Бульбінка, — можна пагайдацца.

— З вайсковымі рэчамі дрэна гуляць, — буркнуў Вожык.

Бульбінка не звярнуў увагі на перасцярогу сябра. Ён

ускочыў у каску…

— Гайдайся сабе, а я пайду лавіць мышэй, — узлаваўся

Вожык. — Бывай!

— Вожык, ты не ўяўляеш сабе, як гэта цудоўна, — крыкнуў

наўздагон Бульбінка. — Не бойся, я не вывалюся. Тут ёсць

раменьчык.

Каб лепш трымацца ў хісткай гушкаўцы, Бульбінка

прывязаў сябе раменьчыкам да каскі.

— Вось цяпер пагайдаюся.

Гайдаўся ён, гайдаўся, каска тым часам спаўзла да раўчука

і перавярнулася. Бульбінка апынуўся пад каскай. I адразу

зрабілася цёмна, і цяжка стала дыхаць. Добра яшчэ, што была

дзірачка... На каску села птушка.

— Хто там? — спытаў Бульбінка. — Дапамажыце!

— Як жа я табе дапамагу? — піпікнула птушка. — Каска

сталёвая, цяжкая, а я маленькая.

— Не пакідай мяне, — узмаліўся Бульбінка.

— Не бойся, не пакіну. Буду спяваць, і табе будзе лягчэй.

I яна заспявала. А Бульбінка заснуў. Ён не чуў радаснага

крыку птушкі:

— Вунь едзе машына!

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!