13.04.2018 Views

Proksha_L._Nezvychainyya_prygody_hlopchyka_Bul'bіnkі_(Los'_A.)

• No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

— А куды вы цяпер? — спытаў рыбак, калі хлопчыкі

скончылі.

— Нам у Парыж трэба. Адтуль Бульбінка паедзе ў свой

край, а я ў свой.

— Дык вунь фургон стаіць. Ён павязе рыбу на рынак.

Хадзем.

Рыбак пасадзіў хлопчыкаў у кошык з рыбай, зачыніў

дзверцы машыны, і тая рушыла.

Бульбінка не заўважыў, як прыехалі на рынак: заснуў па

дарозе. I трэба ж было здарыцца такому: якраз, калі Бульбінка

заварушыўся і пачаў аглядацца, дзе яго сябар, да кошыка

падышоў нейкі чалавек і ўскрыкнуў:

— О, Бульбінка! Ці не з Беларусі ты часам?

— Палесся, — узрадаваўся Бульбінка: незнаёмы гаварыў

па-беларуску.

— О, дык і я ж адтуль. А як ты сюды трапіў?

— Спачатку я трапіў у піянерскі лагер. А адтуль з

італьянскім хлопчыкам…

— Ты піянер? — Твар у незнаёмца непрыязна скрывіўся.

— Не, я не піянер яшчэ, але абавязкова буду ім…

— Ну, гэта мы пабачым, — сказаў незнаёмы і, згробшы

Бульбінку, сунуў яго ў кішэню паліто.

— Хто вы, дзядзька? — піснуў Бульбінка з кішэні.

— Многа будзеш ведаць… Сядзі і маўчы. Яшчэ пагаворым…

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!