13.04.2018 Views

Proksha_L._Nezvychainyya_prygody_hlopchyka_Bul'bіnkі_(Los'_A.)

• No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

Маленькая лыжачка знайшлася. Страву давялося класці ў

сподачак.

Есць Бульбінка, упісвае за дзве шчакі, аж чупрынка яго

спацела і на лбе з'явіліся кроплі поту.

— Выгаладалася беднае дзіцятка, — уздыхнула баба. — I

чаму яно такое малое?

— Малое, малое, — буркнуў дзед. — Якое ёсць, такое і

добра. Галоўнае — розум. Зраўняй чалавека з тою сасной або з

дубам. Які чалавек здаецца маленькі. А розумам да неба

дастане...

— Яно так, але каб хоць крышачку большы.

— Ты літары ведаеш? — спытаў дзед.

— I чытаць умею, — бадзёра сказаў Бульбінка.

— А пісаць?

— Нязручна, — уздыхнуў Бульбінка. — Даводзіцца аловак

дзвюма рукамі браць.

— Абы ўмець трымаць…

Дзед жартаваў ды еў, а баба і не дакранулася да ежы. I,

можа, ад бабінай дабраты ў Бульбінкі заружавелі здароўем

шчокі; бабе ж здалося, што ён стаў крышачку большы. Можа,

яшчэ падрасце, — абнадзеіла яна сябе і пачала прыбіраць са

стала.

— Ну, баба, я адпачну, — сказаў дзед. — Натупаўся за

раніцу.

— А я пагуляю, — сказаў Бульбінка.

— Ну, пагуляй, — згадзіўся дзед. — Хочаш у хаце, хочаш у

двары.

— Добра, — кіўнуў галавой Бульбінка, ускочыў на

падаконнік, а далей — у лес.

Ліса, Заяц і Вожык яшчэ не паспелі далёка адысціся.

— Ой, як тут хораша, — узрадаваўся ён.

Лясныя жыхары з цікавасцю прыглядаліся да маленечкага

хлопчыка.

— Хто ты? — спытаў Бульбінка ў Лісы.

— Я, — адказала Ліса, — самая праўдзівая ў лесе. Я не

люблю хлусіць, падлізвацца і віляць хвастом, хоць ён, бачыш, у

мяне пушысты.

— А ты?

— Я Заяц, самы адважны жыхар у лесе.

— А ты?

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!