13.04.2018 Views

Proksha_L._Nezvychainyya_prygody_hlopchyka_Bul'bіnkі_(Los'_A.)

• No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

— Тваё шчасце, што Зайчык не раззлаваўся. Ён бы табе

даў!

— Гэта тваё шчасце, што я не галодны, — сказаў Воўк і

штурхнуў хлопчыка.

Бульбінка пакаціўся з гары і плюхнуўся ў ваду. Па балоце

хадзіў Бусел. Ён падышоў да хлопчыка.

— Хто ты? — здзівіўся Бусел. — Я часта нашу людзям

дзетак, але ніколі не бачыў такога дзіўнага хлопчыка.

— Я Бульбінка. А ты хто?

— А я Бусел.

— Вынесі мяне, добры Бусел, на сухое месца.

— Добра. Сядай мне на спіну і моцна трымайся за маю

доўгую шыю.

Бульбінка сеў. Бусел прабег па балоце на сваіх доўгіх

нагах, разагнаўся, узмахнуў вялікімі крыламі і падняўся ў

паветра.

Праляцелі над балотам, пераляцелі раку. Вось яны ўжо над

лесам.

Бульбінка глядзіць навокал, і сэрца ў яго замірае ад

шчасця.

— Ах, якая зямля вялікая, і няма ёй, здаецца, ні канца, ні

краю. Які ты шчаслівы, Бусел! Ты можаш лётаць колькі хочаш.

— Не, не магу. Не хапае часу. У мяне дзеткі. Яны хочуць

есці.

I ўспомніў Бульбінка сваю маму.

— А ты ведаеш, Бусел, дзе вёска Ляды?

— Чаму ж не ведаю? Зараз убачыш яе.

I сапраўды неўзабаве Бульбінка ўбачыў родную вёску. Не

пазнаў яе. Усе дамы новыя. Толькі адна хатка, самая крайняя,

старая. Успомніў Бульбінка бабульку, якая жыла ў ёй. Высокая

груша ля хаты расла. Грушкі на ёй былі хоць маленькія, але

вельмі смачныя. Бабулька частавала імі не раз Бульбінку…

Бусел апусціўся на ўскраіне лесу.

— Бывай, Бульбінка. Трэба ляцець на балота, шукаць

дзеткам жаб. — Ён махнуў на развітанне крылом і падняўся ў

паветра.

— Дзякуй, Бусел! — памахаў яму рукой Бульбінка. Яшчэ

зверху Бульбінка заўважыў у градах бабулю і таму адразу

пашыбаваў нацянькі да яе.

— Добры дзень, бабуля! — прывітаўся Бульбінка. Бабулька

сеяла ў ямкі гурочкі і прысыпала белыя зярняткі зямлёй.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!