27.04.2017 Views

pARTisan_32

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

вайну. Пры Сталіне парадак быў. Сталіна на вас няма» і г. д.

Напрыканцы адна жанчына падсумавала: «А Хрушчоў! Тожа

быў сабака добры!»

— Ці былі палітычныя канфлікты паміж бацькамі й

дзецьмі, такія «Паўлікі Марозавы»?

— Вядома, канфлікты былі. Такога яркага выпадку, як

прыклад, ці, дакладней, міт пра Паўліка Марозава, я зараз

не згадаю. Але ідэя была ў тым, што менавіта дзеці —

новыя савецкія грамадзяне — стануць папулярызатарамі

палітыкі партыі сярод адсталых слаёў насельніцтва, у

прыватнасьці, сваіх бацькоў. То бок дзеці перавыхаваюць

бацькоў, а іх, дзяцей, выхавае савецкая школа. Палітызацыя

сьвету дзяцінства была калясальнай: ні гульні, ні цацкі, ні

дзіцячыя сьвяты, ні, вядома ж, кнігі не засталіся па-за ўвагай

ідэолягаў.

Напрыклад, былі забароненыя як «непрымальныя з

пэдагагічнага пункту гледжаньня» «Муха-Цакатуха»

й «Бармалей» Карнея Чукоўскага. «Казка пра папа й

работніка яго Балду» была прызнаная містычнай, «Казка

пра цара Салтана» — манархічнай. Затое «Казка пра

дзедку й рэпку» зьяўлялася палітычна вытрыманай, яна ня

толькі дэманстравала сілу калектыву, але нават наглядна

ілюстравала законы дыялектыкі: пераход колькасьці

ў якасьць і г. д. Ці, напрыклад, ў 1935 годзе звольнілі

настаўніка сьпеваў адной з мазырскіх школ за тое, што ён

выконваў з вучнямі песьню «Как мой садик свеж и зелен...».

Звольнілі яго за прапаганду індывідуалізму: маўляў, трэба

было сьпяваць ня «мой садок», а «калгасны садок».

У архіве я знайшла цікавы дакумэнт, які называецца

«Соцдоговор ученицы 6 класса Ларченко Анны с отцом и

матерью». Згодна з гэтым дакумэнтам

бацька браў на сябе абавязак

быць ударнікам у калгасе,

берагчы калгасную

маёмасьць, выпісваць

і чытаць газэты; маці

абавязвалася таксама

быць ударніцай у

калгасе, змагацца за

культурны побыт. У

адказ сама дзяўчынка

абяцала добра

вучыцца, выконваць

усе грамадзкія

нагрузкі, а таксама

дружна жыць са сваімі

братамі й сёстрамі.

Дзеці павінны былі

«навучыць» бацькоў

прыбіраць хату не да

рэлігійных сьвятаў,

а да рэвалюцыйных,

вешаць не абразы, а

партрэты правадыроў

і г. д. Вядома таксама

нямала прыкладаў

таго, як ужо ў пэрыяд

Хрушчова, аказваючы

ціск на дзяцей праз

школу, «адвучалі»

20

іхных бацькоў хадзіць у

царкву.

У 1930-я гады палітызацыя сьвету дзяцінства даходзіла

да кур’ёзаў. Уладзімер Іванавіч Сьвятлоў, сябра Саюзу

кінэматаграфістаў, распавядаў мне, што ў 1937 годзе

іх прымушалі правяраць піянэрскія гальштукі, каб

пераканацца, што трацкісты й бухарынцы ня выпусьцілі

партыю гальштукаў з бачнымі на прасьвет фашысцкімі

знакамі.

— Як у 1920-я й у 1930-я гады адбыўся «пералом»,

пераход ад НЭПу да калектывізацыі?

— У 1920-я гады вёска, як я ўжо сказала, жыла даволі

традыцыйна. Кастрычніцкая рэвалюцыя зямельнае

пытаньне ў Беларусі так і ня вырашыла, зямлі неставала. У

пэрыяд НЭПу сяляне арыентаваліся на рынак, эканамічная

самастойнасьць, хай і ў моцна ўсечанай форме, прыносіла

свой плён.

1930-я гады — гэта быў страшэнны час. Калектывізацыя,

масавыя высылкі й рэпрэсіі, поўная прававая

безабароннасьць на ўсіх узроўнях. Зьнішчэньне ранейшага

жыцьця, разбурэньне традыцыйнай карціны сьвету,

забарона нават на надзею на выратаваньне пасьля сьмерці.

Масавы голад.

— Калектывізацыя забіла ўсю эканамічную

самастойнасьць?

— У пэрыяд калектывізацыі месца для самастойнасьці

сялян не было. Як не было для яе месца й у калгасе.

Зьверху спускаліся загады, што, дзе й калі сеяць. Спробы

растлумачыць немэтазгоднасьць альбо немагчымасьць

(напрыклад, сеяць нельга, бо на палях яшчэ стаіць вада)

маглі трагічна скончыцца для тых, хто «ідзе супраць партыі».

Каб уціхамірыць тых, хто пратэстуе, пасылалі салдат.

— Як у цэлым супраціўляліся сяляне таму, што

адбывалася?

— Спроба адразу й тэрмінова ўвесьці сацыялізм,

калектывізм і атэізм выклікала актыўны супраціў

сялян. Лічбы па СССР уражваюць! У 1930 годзе было

зарэгістравана амаль 14 тысячаў выступленьняў з удзелам

каля 3,5 мільёнаў чалавек! У БССР за тры першыя месяцы

1930 году было ня менш за 500 выступаў. Яркай зьявай

у той пэрыяд сталіся так званыя бабскія бунты — гэтак

самі ўлады назвалі масавыя выступы жанчын. Такая

назва дазваляла дэпалітызаваць акцыі, сьпісаць іх на

істэрычнасьць «баб». Аднак і супраць такіх бунтаў улады

высылалі войскі нават з кулямётамі.

Мелі месца й іншыя формы барацьбы супраць

калектывізацыі. Напрыклад, у 1931 годзе ў Лельчыцкім

раёне сяляне шэрагу вёсак сыйшлі жыць у лес. Вёскі

стаялі пустымі! Мужчыны зьдзяйсьнялі ўзброеныя рэйды,

нападалі на прадстаўнікоў улады. Канчатковай мэтай быў

пераход у Польшчу. Масавыя выступы супраць чарговай

хвалі калектывізацыі ўвесну 1932 году былі яшчэ больш

адчайнымі й бязьлітаснымі.

Таксама меўся шырокі спэктар формаў звычайнага

супраціву, сярод іх дрэнная праца ў калгасе або наогул

адмова ад яе, крадзяжы, уцёкі ў горад і іншыя рэгіёны

краіны. Лягічным завяршэньнем вайны зь сялянствам стаў

масавы голад 1933–1934 гадоў.

Беларускія маркі 1920-30-х. З прыватнай калекцыі

Belarusian postage stamps of 1920-30s. From the private archives

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!