27.04.2017 Views

pARTisan_32

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

быў патрэбны моцны, непарушны ідэйны

цэмэнт, які скаваў бы і сабраў грамадзтва ў

цэлае, патрэбныя былі новыя культы і міталёгія.

Таму не выпадкова менавіта на першыя гады

індустрыялізацыі і калектывізацыі прыпадае

самая гострая фаза зрынаньня ўсіх папярэдніх

традыцыйных культаў. Савецкая ўлада з самага

першага дня дэкляравала сваё нэгатыўнае

стаўленьне да рэлігійных забабонаў. Часамі ад

дэклярацый яна пераходзіла да справы. Так,

яшчэ ў кастрычніку 1917-га ў адным зь першых

дэкрэтаў яна забрала на карысьць павятовых

саветаў царкоўныя землі. У 1918-м аддзяліла

царкву ад дзяржавы і школы. У 1922-м – выдала

дэкрэт аб забіраньні каштоўнасьцей. Але ўсё ж

яна дапускала і адносна лібэральныя пэрыяды,

як, напрыклад, у часы НЭПу.

Што цікава, на гэтым этапе галоўным рэлігійным

антаганістам савецкай улады была менавіта

праваслаўная царква. Не выпадкова ў адной зь

першых пастановаў – «Дэклярацыі правоў народаў

Расеі» ад 2 лістапада 1917 саветы скасавалі ўсе

прывілеі для праваслаўя і прыраўнялі яго да іншых

канфэсіяў. Да мусульманаў, юдэяў, а асабліва

пратэстантаў савецкая ўлада ставілася нашмат

больш талерантна. Апошнім нават дазвалялася

выдаваць пэрыёдыку і мець свае школы.

У 1929 годзе савецкая ўлада пераходзіць да

поўнага, канчатковага вырашэньня рэлігійнага

пытаньня. Згодна з сакрэтным цыркулярам «Аб

мерах па ўзмацненьні антырэлігійнай работы»

барацьба з рэлігіяй раўняецца барацьбе

клясава-палітычнай. Пачынаюцца рэпрэсіі

супраць сьвятароў, а простыя вернікі фактычна

ставяцца ў няроўнае становішча параўнальна

зь іншымі грамадзянамі. Масава закрываюцца

і бурацца храмы. Пад гэта нават прымаецца

адпаведнае рашэньне Галоўнавукі, паводле

якога будынкі пасьля 1825 году пабудовы да

помнікаў гісторыі і культуры не залічваюцца і

дзяржавай не ахоўваюцца.

На гэтым тле татальнай расчысткі культавай

прасторы і выходзяць на авансцэну новыя багі.

У 1929 годзе зьяўляюцца першыя выявы Вялікай

Калгасьніцы, ужо блізкія да яе кананічнага

вобразу. На плякаце І. Мешчараковай «На

калектыўную працу» (1929) яна ўжо ня баба зь

сярпом, а маладая дзяўчына на трактары. На

плякатах З. Пічургіна «Калгас у працы» (1930) і

Веры Караблёвай «Ідзі, таварыш, да нас у калгас!»

яна ўжо не на другіх ролях у пары з кімсьці

больш істотным, а ў цэнтры кампазыцыі як

самадастатковая асоба. Сыходзяць і гендэрныя

стэрэатыпы. Калгасьніца – ня баба ў хустцы, з

шырокімі сьцёгнамі, вялікім бюстам, а маладая

жанчына з спартовай фігурай. На плякаце

М. Міхайлава «У нашым калгасе няма месца папам

і кулакам» (1930) Калгасьніца ўвасабляецца

ў выглядзе гіганцкай чырвонай постаці, што

супрацьстаіць дробнабуржуазным карузьлікам –

папам, кулакам, дармаедам. У далейшым гэты

іканаграфічны прыём канчаткова замацуецца,

і Вялікая Калгасьніца заўсёды будзе выяўляцца

гіпэртрафаваных памераў. Гэтае ж правіла пачне

ўжывацца да ўсіх астатніх багоў-дэміургаў.

Вялікія Стваральнікі Краіны Шчасьця на савецкіх

іконах заўсёды гіганты, сумаштабныя свайму

подзьвігу.

Савецкі плякат шмат у чым пераймае мову

праваслаўнай іконы. Тая ж умоўнасьць,

зваротная пэрспэктыва, тая ж сымболіка

колеру. Выява не імкнецца стаць «акадэмічным

пісьмом», максымальна набліжаным да

ілюзорнай перадачы рэчаіснасьці, а стараецца

гаварыць на знаёмай народу мове. Не патрэбны

і супрэматызм першых гадоў савецкае ўлады,

дасяжны адно частцы гарадзкой інтэлігенцыі,

а неабходна тое, што добра пазнаецца. Толькі

замест Багародзіцы – Вялікая Сялянка, замест

Арханёла Міхаіла – Вялікі Чырвоны Матрос, які

забівае гідру сусьветнай буржуазіі.

Паралельна з выяўленчым мастацтвам над

канструяваньнем культу Вялікай Калгасьніцы

працуе кіно. Першая спроба стварыць яе вобраз

робіцца ў фільме Сяргея Эйзэнштэйна «Старое

і Новае» (1929): гісторыя аб маладой сялянцы,

якая, нягледзячы ні на што, пераадольвае ўсе

цяжкасьці і здабывае для калгасу трактар.

Але самым знакамітым даваенным творам на

гэтую тэму стала стужка Аляксандра Зархі і

Іосіфа Хейфіца «Чалец кіраўніцтва» (1939) –

клясычны сюжэт для новага савецкага канону

аб узыходжаньні Вялікай Калгасьніцы. Былая

бедная сялянка ўступае ў калгас, партыя

высоўвае яе на ролю старшыні, а ў фінале яна

робіцца дэпутатам Вярхоўнай Рады СССР.

Канец 1920 – пачатак 1930-х – пэрыяд станаўленьня

і ўзыходжаньня Вялікай Калгасьніцы на Алімп.

Але канчатковы і безумоўны яе трыюмф

наступае ў 1937-м, калі разам зь Вялікім Рабочым

яна кіруецца на Сусьветную выставу ў Парыж.

Дваццаціпяцімэтровая скульптура Веры Мухінай

«Рабочы і Калгасьніца» робіцца галоўным

аб’ектам павільёну СССР. (Што паказальна,

ідэя скульптуры належала аўтару павільёну,

архітэктару Барысу Іафану, які за правобраз

узяў антычныя статую «Тыранаборцы» і

скульптуру Нікі Самафракійскай.) Цяпер Вялікай

Калгасьніцы ня толькі пляскае ў далоні Краіна

Саветаў, але і захапляецца ўся Эўропа. Парыскія

газэты пішуць пра яе як пра найвялікшы твор ХХ

стагодзьдзя.

Пасьля парыскага

трыюмфу Вялікая

Калгасьніца

канчаткова

замацоўваецца

ў тройцы

9

галоўных багоў-

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!