27.04.2017 Views

pARTisan_32

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

— Вы дасьледавалі адзін выпадак своеасаблівага

супраціву — «лепельскіх маўчальнікаў». Што гэта

быў за эпізод?

— Гэта вельмі цікавая гісторыя, вельмі шматвымерная —

пра тое, як абрабаваныя й бяспраўныя сяляне-аднаасобнікі

асьмеліліся супраціўляцца савецкай уладзе. Надзвычай

цікавая й форма супраціву — байкот! Канфлікт пачаўся

падчас атрыманьня памежных пашпартоў, працягнуўся ў

пэрыяд правядзеньня Ўсесаюзнага перапісу насельніцтва

ў 1937 годзе. Першай вэрсіяй тлумачэньня такіх паводзінаў

аднаасобнікаў было іхнае сэктанцтва. Аднак раптам

улады зьвярнулі ўвагу на іх бядотнае становішча, на тое,

што мясцовае кіраўніцтва ня проста зьдзекуецца зь іх,

але ўжывае зусім сярэднявечныя катаваньні. Падзеі ў

беларускім памежным раёне ўзяў пад асабісты кантроль

сам Іосіф Сталін.

Быў праведзены паказальны судовы працэс над

кіраўніцтвам раёну, пра гэта пісалі цэнтральныя газэты

«Правда» й «Известия». Па гэтым узоры было праведзена

некалькі дзясяткаў аналягічных працэсаў па ўсім СССР. То

бок цалкам відавочна, што мясцовае кіраўніцтва паўсюль

паводзіла сябе прыкладна аднолькава. А таксама цалкам

відавочна, што Сталін зноў (як і ў выпадку з артыкулам

«Галавакружэньне ад посьпехаў» ад 2 сакавіка 1930 году)

паспрабаваў усю віну перакласьці на мясцовыя кадры,

знайсьці казлоў адпушчэньня. Акрамя таго, «Лепельская

справа» вельмі добра «ўпісалася» ў масавыя рэпрэсіі

1937 году, сталася ідэалягічным абгрунтаваньнем

шырокамаштабных арыштаў мясцовых і рэспубліканскіх

кадраў. Так, напрыклад, у шэрагу раёнаў было арыштавана

ўсё кіраўніцтва, ключ ад будынку райвыканкаму або

райкаму аддаць не было каму! То бок можна сказаць, што ў

асобных раёнах была ліквідаваная савецкая ўлада! Праўда,

жыцьцё аднаасобнікаў лепшым ад гэтага ня стала.

— Мы ведаем пра Галадамор ва Ўкраіне, гэта цяпер

своеасаблівы нацыянальны сымбаль для ўкраінцаў.

Вы дасьледавалі гэтую тэму ў Беларусі. Наколькі

адрозьнівалася сытуацыя ва Ўкраіне й Беларусі?

— Безумоўна, маштаб не супастаўляльны. Аднак голад у

Беларусі быў. Мацней за іншыя рэгіёны ў нас пацярпела

Палесьсе (Ельскі, Нараўлянскі, Хойніцкі, Мазырскі, Тураўскі,

Петрыкаўскі, Жыткавіцкі раёны), Магілёўшчына (Крычаўскі

й Клічаўскі раёны). Тут сьмяротнасьць ад голаду была

даволі высокай. Мелі месца такія трагічныя падзеі й у іншых

раёнах. Прычым з дакумэнтаў вынікае, што асобныя вёскі

галадавалі нават у параўнальна дабрабытных рэгіёнах.

Такім чынам, цалкам відавочная сувязь голаду й палітыкі

мясцовых уладаў па правядзеньні хлебанарыхтовак. Была

прыдуманая такая зьверская сыстэма, як «чорныя дошкі»:

на іх заносіліся тыя калгасы, якія не выконваюць плян

хлебанарыхтовак.

Гутарыў Аляксей Братачкін, «Новая Эўропа» (02.10.2013)

Ірына Раманава — кандыдатка гістарычных навук

(Інстытут гісторыі НАН РБ), аўтарка шматлікіх

публікацыяў па савецкай гісторыі Беларусі. У суаўтарстве

з І. Махоўскай напісала кнігу «Мір: гісторыя мястэчка, што

расказалі яго жыхары» (Вільнюс, 2009).

M. Solovyev. To work well — to have a good harvest! 1947. The private archives

М. Салаўёў. Добра працаваць — хлеб уродзіцца! 1947. Прыватны архіў

М. Воран. Ударную ўборку — бальшавіцкаму ўраджаю. 1934. Прыватны архіў

M.Voron. Shock-harvesting to Bolshevist harvest. 1934. The private archives

21

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!