27.04.2017 Views

pARTisan_32

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

ІКАНАГРАФІЯ ПРАЦЫ

ПРЫКЛАД КАЛГАСЬНІЦЫ

НАКІД ПАНЭЛІ-ТАБЛІЦЫ

ДЛЯ АТЛЯСУ МНЭМАЗЫНЫ

Алена Тоўсьцік

Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня

нараджэньня Абі Варбурга (1866–

1929), аднаго з самых вядомых і

ўплывовых мастацтвазнаўцаў ХХ

стагодзьдзя. Варбургу прыпісваецца

вынаходзтва іканалёгіі, мэтаду

інтэрпрэтацыі твораў мастацтва,

заснаванага на шматслойным

раскрыцьці іхнага сэнсу. Прычым

інструмэнты й крыніцы для такой

складанай інтэрпрэтацыі неабходна

шукаць як у нетрах самой гісторыі

мастацтва, так і за яе межамі,

паглыбляючыся ў сацыяльны,

палітычны, эканамічны кантэксты.

Афіцыйнай датай вынаходзтва

іканалёгіі лічыцца 19 кастрычніка 1912

году — у гэты дзень Варбург выступіў

з дакладам на X Міжнародным

кангрэсе па гісторыі мастацтва ў Рыме

й выклаў іканаграфічную праграму

росьпісаў залі Месяцаў у паляца

Скіфаноя ў Фэрарэ 1 . Хоць канчатковае

афармленьне трохступеністай мадэлі

іканалягічнага аналізу адбылося ў

творчасьці Эрвіна Панофскага 2 , Абі

Варбург разглядаецца як бясспрэчны

першаадкрывальнік гэтага мэтаду.

Варбург зь вялікай пільнасьцю й

увагай падыходзіў да дасьледаваньня

выяваў, спрабуючы ўбачыць у іх зусім

адметную крыніцу інфармацыі пра

сьвет візуальнага. Можна выказаць

здагадку, што ён адным зь першых

прапанаваў гіпотэзу пра існаваньне

візуальнай мовы, суаднесенай,

зьвязанай з усімі бакамі культуры,

але пры гэтым надзеленай значнай

ступеньню незалежнасьці. Тут варта

асабліва падкрэсьліць, што, на думку

Варбурга, сьвет візуальнага не

павінен разглядацца як падначалены,

прызначаны для ілюстраваньня

чагосьці. Адпаведна візуальная

мова разумелася інакш, чымся

выбудаваная па аналягу натуральнай

мовы. Мяркую, што Варбург быў

бы салідарны з думкай Мітчэла,

выказанай ім у вядомым артыкуле

«Чаго насамрэч хочуць карцінкі?».

Карцінки ня хочуць, каб іх

ператваралі ў мову, — яны

хочуць роўных зь ёю правоў 3 .

1

Больш падрабязна пра гэта можна прачытаць у: Варбург А.

Итальянское искусство и мировая астрология в палаццо Скифанойя в

Ферраре (1912–1922) // Варбург А. Великое переселение образов. СПб.:

Издательский дом «Азбука-классика», 2008. С. 191–226.

2

Гл.: Панофский Э. Иконография и иконология: введение в изучение

искусства Ренессанса // Панофский Э. Смысл и толкование

изобразительного искусства // Академический Проект. 1999. С. 41–74.

3

Митчелл У. Дж. Т. Чего на самом деле хотят картинки? //

Художественный журнал. 2013. № 94 (http://api.moscowartmagazine.

com/storage/issue/1/pdf-7a6265f60ee2bec887e1952ba2e4a4ed.pdf).

66

FA KE

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!