27.04.2017 Views

pARTisan_32

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

«В деревне Подречье Подреческого

райсельсовета при помощи шефа открыта

изба-читальня для крестьян… Есть кружки

по естествоведению, по сельскому хозяйству,

политический, драматический, приезжают

доктора, ветеринарные фельдшера читают

лекции. Мужчины стали более сознательными.

Посещают собрания, принимают активное

участие в работе.

Но женщины еще отстали, несознательны,

мало посещают собрания, лекции, мало

принимают участия в работе. Между ними до

этого времени не проводили никакой работы.

Следовало б нашим женщинам взяться за

ученье и общественную работу!» 5

Савецкая ўлада, што ў свае першыя дзесяцігодзьдзі

абяцала ўсім народам адукацыю на роднай мове, ужо ў

сярэдзіне 1920-х адчыніла ў Беларусі 1273 курсаў ліквідацыі

непісьменнасьці для дарослых. Але сялянскія жанчыны

наведвалі іх, а таксама хаты-чытальні, клюбы й суполкі «па

інтарэсах», значна радзей за мужчын. Адной з прычынаў была

агульная занятасьць хатнімі справамі, а другая мела больш

фундамэнтальную прыроду. Адукацыя патрабуе ад жанчын

выхаду ў «публічную», г. зн. мужчынскую, прастору, а за

гэтым стаяць карэнная трансфармацыя сялянскага жыцьця,

звыклага ладу, зьнішчэньне старых канонаў і перагляд

гендэрных роляў. Традыцыйныя грамадзтвы супраціўляюцца

такім перабудовам. Дакумэнты сьведчаць, што часам бацькі

альбо мужы забаранялі альбо перашкаджалі жанчынам

вучыцца чытаць. Паводле вынікаў праверкі, праведзенай

у Бабруйскай акрузе ў 1928 г., было выяўлена, што

«...няпісьменныя калгасніцы амаль што не ўцягнуты ў

агульныя лікпункты ў той час, як непісьменнасць сярод

калгасніц вялікая (у 6 калгасах маецца 102 жанчыны, з

іх 68 — 56,8 % непісьменных, у той час як у 5 калгасах з

88 мужчын 21 — 20,3 % няпісьменны). Толькі ў калгасе

“Серп” 7 жанчын ліквідавала няпісьменнасць» 6 .

Паколькі ў патрыярхальным вясковым грамадзтве не

існавала ўяўленьня пра жаночую «аўтаномію», згодна зь якім

жанчына належыць «сама сабе», сялянка, якая выходзіла

за межы сямейных стасункаў у публічную прастору й тым

парушала гендэрныя нормы, разглядалася як «агульная»,

такая, да якой можа падыйсьці кожны. У 1928 г. Сакратарыят

КПБ склаў Рэзалюцыю па дакладзе аб культурна-пабытовай

працы сярод калгасьніц, дзе адзначыў, што жанчын амаль

не ўлучаюць у калгасныя кіраўнічыя структуры, а таксама

плацяць ім менш, чым мужчынам:

«У значнай частцы калгасаў жанчыны не

з’яўляюцца пайнікамі... у некаторых калгасах

працоўны дзень жанчыны расцэньваецца

ніжэй працоўнага дню мужчыны. У “Серп”

Глускага р-на жаночы працоўны дзень

раўняецца 80 % мужскога працоўн. дня, “Эрд”

і “Кастрычнік” — Парыцкага р-на — 60 %...

Асабліва слаба ідзе ўцягненьне калгасніц

у праўленчаскія ворганы калгасу, што

тлумачыцца поглядамі мужской часткі, што

калгасніца ня можа прыняць удзела ў жыцьці

калгасу» 7 .

5

Беларуская работніца і сялянка.

1925. № 2.

6

НАРБ. Ф. 4. Воп. 9. Спр. 135. Арк. 46.

7

Тамсама.

8

Рэнсел Д. Культура деторождения у

белорусских, еврейских и татарских

женщин на территории Беларуси

Улучэньне жанчын у кіраваньне калгаснымі справамі

закранала гендэрную гіерархію й пагражала традыцыйнаму

ладу, таму з самага пачатку свайго існаваньня «Беларуская

работніца і сялянка» заклікала жанчын, асабліва калгасьніц і

батрачак, браць справу «ў свае рукі», а таксама пісаць у часопіс

як пра зьмены ў жыцьці, так і пра перашкоды. Дзеля гэтага

нават друкаваліся спэцыяльныя «памяткі» — «Як зрабіцца

селькоркамі» (па-беларуску) і «Как стать рабкорками» (парасейску),

у якіх тлумачылася, як пісаць лісты ў сродкі масавай

інфармацыі. Паступова ў газэтах пачалі зьяўляцца новыя

«жаночыя» тэмы, а таксама трансфармаваўся сам вобраз

сялянкі: яна станавілася актыўнай і пісьменнай «калгасьніцай».

Гэта адпавядала агульнасавецкаму «трэнду»: у 1929 г. у

пракат выйшаў фільм Сяргея Эйзэнштэйна «Старое й новае»

(«Генэральная лінія»), гераіня якога, маладая вясковая жанчына,

імкнецца арганізаваць калгас. Сяляне, якія супраціўляюцца

калектывізацыі, лічаць яе «бабай», але праз шмат перашкодаў

яна ўсё ж набывае трактар і, седзячы за стырном, ператвараецца

ў «калгасьніцу», новую савецкую жанчыну.

Прадукцыя й

рэпрадукцыя

Прыведзены на пачатку гэтага тэксту купалаўскі верш можна

разглядаць як «культурнае сьведчаньне». Ён цікавы ня столькі

як «рэалістычны дакумэнт», колькі як адлюстраваньне

пэўных імкненьняў, настрояў і грамадзкіх ідэалаў свайго

часу. Адным зь іх быў удзел жанчын у вытворчай працы паза

межамі сям’і.

Зразумела, што гістарычна вясковая жанчына, у

адрозьненьне ад мяшчанкі альбо «буржуазкі», не гаворачы

ўжо пра шляхцянку, сумяшчала дзьве ролі. З аднаго боку, яна

была ўлучана ў вытворчы працэс яшчэ да калектывізацыі:

жала, саджала, даглядала жывёлу, — але рабіла гэта ў

межах прыватнай, сямейнай гаспадаркі. Зь іншага, жанчына

займалася рэпрадукцыйнай працай, нараджаючы да дзесяці

й нават болей дзетак за жыцьцё. Сумяшчэньне роляў было

магчымым таму, што й «прадукцыя», і «рэпрадукцыя»

адбываліся ў адным месцы, але яно мела й жахлівыя

наступствы — высокую сьмяротнасьць як саміх парадзіх, так

і немаўлят. Амэрыканскі сацыяльны гісторык Дэвід Рансэл

на падставе аналізу матэрыялаў расейскіх мэдыкаў і іншых

дакумэнтаў прыходзіць да высновы, што дзіцячая (ад 0 да

5 гадоў) сьмяротнасьць на пачатку XX стагодзьдзя магла

дасягаць 469 сьмерцяў на 1000 нараджэньняў. На беларускіх

тэрыторыях лічбы былі меншыя (каля 269 сьмерцяў на 1000

народзінаў). А ніжэй за ўсё дзіцячая й жаночая сьмяротнасьць

была сярод габрэйскага насельніцтва 8 . Адна з прычынаў

палягала ў тым, што там не адбывалася (прынамсі, на пэўны

час) сумяшчэньня роляў. Згодна з габрэйскай традыцыяй

парадзіха заставалася ў доме сваёй матулі, якая даглядала

яе ў першыя дні й дазваляла трошкі «адлежацца», а ня гнала

«жаць палоску», як тое бывала на вёсцы.

Калі вясковыя жанчыны пачалі

працаваць па-за межамі

сямейнай гаспадаркі,

сумяшчэньне роляў, што

й без таго прыводзіла да

29

конца 19 — начала 20 веков //

Женщины на краю Европы / Е.

Гапова (ред.). Минск, 2003. С. 74–89.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!