27.04.2017 Views

pARTisan_32

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

Менавіта ад такіх вобразаў мы пры стварэньні нашых пэрсанажаў і

адштурхоўваліся, натхняліся імі. Хоць, вядома, нашыя героі маюць

зборны характар. Канкрэтных такіх чувакоў ніколі не было. Зразумела,

што Пушкін таксама не размаўляў з катом-навукоўцам, які ходзіць па

ланцугу.

— У чым канкрэтна выяўляліся адрозьненьні месьцічаў

ад вясковых жыхароў?

— «Калгасьнікі» былі сапраўды іншыя. Яны адрозьніваліся

моваю, адзеньнем. Раней не было столькі шмацьця, і, каб

знайсьці прыстойную рэч, трэба было яшчэ пашукаць.

Таму вясковыя часьцей за ўсё абуваліся ў простыя

лідзкія красоўкі альбо кеды, насілі трыкатаны, швэдры,

трэнікі. Калі пошукі больш моднай вопраткі аказваліся

пасьпяховымі, у гардэробе маглі зьявіцца скураныя ці

дэрматынавыя курткі. У пашане таксама былі туфлі

з загнутымі ўгору насамі й абавязкова барсэткі —

прыкмета статуснасьці.

Была ў «калгасьнікаў» і свая мова — «трасянка».

Так павялося, што гараджане больш гаварылі

па-расейску, хоць, вядома, была й інтэлігенцыя,

якая аддавала перавагу «мове». Але ў асноўным

горад асацыяваўся менавіта з расейскай

мовай, а вёска — зь беларускай. Саша й Сірожа

гаварылі на «міксе», як і многія простыя пацаны

з глыбінкі.

Гарадзкія жыхары былі больш адукаваныя,

а «калгасьнікі»... не магу сказаць, што яны

дзікія, хутчэй, больш наіўныя, прымітыўныя,

але й больш чыстыя. І менавіта ў гэтай

чалавечнасьці й чысьціні мне бачыцца іхны

вельмі вялікі плюс. Падчас навучаньня ў

Парнаце мне было надзвычай цікава глядзець

на вясковых жыхароў, якія апынуліся ў новым

для іх гарадзкім асяродзьдзі, сачыць за іхнымі

паводзінамі й рэакцыямі на пэўныя сытуацыі.

— А можна неяк апісаць каштоўнасьці

й жыцьцёвую пазыцыю тагачасных

«калгасьнікаў»? Яны таксама

адрозьніваліся ад пазыцыі чалавека з

гораду?

— Гэта былі прадстаўнікі сярэдняй клясы, з

элемэнтамі ніжэйшай — у залежнасьці ад таго, ёсьць

заробак ці аванс альбо няма. Нельга сказаць, што ўсе

«калгасьнікі» былі аднолькавыя. Аграрыяў у нас у краіне

і цяпер большасьць, яны прадстаўнікі народу. І як народ

думае? Хтосьці адкрыта кажа тое, што на розум прыйдзе.

А хтосьці дурнем прыкідваецца, каб яго менш чапалі. Гэта

значыць, нельга сказаць, што «калгасьнікі» ў нас вось такія

ці толькі такія.

аграрый ці дармаед — усе яны жывуць на

зямлі. І людзі гэта, нягледзячы на тое, што

фармальна калгасаў даўно няма, клясныя

й цікавыя. Таму не хацелася б, каб паняцьце

«калгасьнік» гучала як абраза, тыпу я пра іх

дрэнна думаю, маўляў, «куркулі-калгасьнікі».

Сёньня ў краіне «калгасьнікаў», вядома, менш, таму

што інфармацыя паступае адусюль: з мабільнікаў, з

інтэрнэту, з тэлевізару. Сапраўдных калгасьнікаў можна

знайсьці хіба што ў глухой заняпалай вёсцы. А тады іх

было вельмі шмат, і тэма была актуальнай. Цяпер на Сашу

й Сірожу можна глядзець, хутчэй, як на нейкіх вясёлых

дурняў, якія спрабуюць разабрацца ў жыцьці. «Па-чэснаму».

Саша й Сірожа — гэта зборны вобраз пэрсанажаў, якія

простай народнай мовай даносяць да народу сур’ёзныя рэчы.

Спачатку сьмешна, а потым падумаеш: «Блін… Дык насамрэч

жа гэта так!» Хацелася нашым людзям падарыць сваіх, народных

пэрсанажаў. Ёсьць жа ў іншых народаў Лёлек і Болек, Бівіс і

Батхед, а ў нас вось цяпер таксама такія ёсьць — свае!

Ці былі б цікавыя Саша й Сірожа, калі б зьявіліся зараз, празь

дзесяць гадоў? Мне здаецца, сёньня яны б проста патанулі у моры

інфармацыі.

— Як, на вашую думку, «калгасьнікі» трансфармаваліся за

апошнія дзесяць гадоў? Чым яны цяпер жывуць?

— Калгасьнікі сталі жыць лепей, у іх зьявілася магчымасьць апранацца,

як ім хочацца, яны пабывалі за мяжой, паглядзелі, якія дамы там

будуюцца, на якіх машынах езьдзяць, якое адзеньне носяць. Тыя

людзі, якія не захацелі пайсьці па такім шляху, усё гэтак жа п’юць віно

пад крамай. Становяцца больш аўтэнтычнымі, чорнымі, яны ходзяць

ува ўсякіх робах і таксама маюць свой калярыт — нешта накшталт

індзейцаў, якія сьпіваюцца ў рэзэрвацыі. А астатнія «калгасьнікі»

ператварыліся ў «эўрасялян».

— А чым сёньня маглі б займацца Саша й Сірожа?

— Я думаю, якую-небудзь сэкту заснавалі б, дзе адкрывалі б

чакры й грані сьціралі. Да іх прыходзілі б людзі ў роспачы,

расчараваныя ў жыцьці, тыя, хто заблытаўся, а Саша й Сірожа

вучылі б іх, што наперадзе — усё толькі самае лепшае.

Сэкта, думаю, у іх была б дастаткова таталітарная, каб было

адначасова й страшна, і сьмешна. Напрыклад, яны маглі б

закопваць людзей, каб тыя адчулі сябе... закапанымі. То бок

экстрэмальна было б усё — цяпер такое можна.

Ці яны маглі б вырошчваць прадукты без ГМА. Гэта ж, па

сутнасьці, і была іхная мара: каб «калгаснасьць» перайшла

ў нешта сур’ёзнае й карыснае, у любоў да зямлі, толькі

ўжо па новых тэхналёгіях — цікава й плённа. Паўсюль

ёсьць выдатныя людзі, а ёсьць і «калдыры». Добрых

людзей Саша й Сірожа любяць, яны ж таксама людзі. А з

нагоды «калдыроў» яны абураюцца.

А ў пляне каштоўнасьцяў... Пчолы для іх каштоўнасьць. Сабака,

ровары й мапэд. Важна, каб на зямлі ўсё добра расло, каб было

прыгожа, ярка. Вось, скажам, калі пахне парфумай, — каб моцна

патыхала, як на фэрме!

— А ў вас да «калгасьнікаў», хутчэй, любоў ці

непрыязнасьць?

— Любоў, вядома, прычым вельмі вялікая! Бо насамрэч ня так важна,

«калгасьнік» хтосьці ці саўгасьнік, фэрмэр альбо прадпрымальнік,

— Вызначэньне «калдыр» таксама часта

гучыць у дыялёгах Сашы й Сірожы. Што

гэта за сацыяльная

група, і як яна

адрозьніваецца ад

«калгасьнікаў»?

45

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!