27.04.2017 Views

pARTisan_32

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

Варбург быў прыхільнікам

трактоўкі мастацтва як пераважна

пазаіндывідуальнай дзейнасьці.

У такой трактоўцы намаганьні

аднаго мастака разглядаюцца

як важны чыньнік, але гісторыя

мастацтва ў цэлым ня зьвязваецца

са станаўленьнем канкрэтных

індывідуальных творчых манер, а

разумеецца як працэс, надзелены

ўнутранай лёгікай разьвіцьця. У

гэткай гісторыі галоўнымі дзейнымі

пэрсанажамі аказваюцца не мастакі,

але так званыя формулы патасу. Гэты

тэрмін быў уведзены Варбургам

для азначэньня сканцэнтраванай у

эстэтычнай форме эмоцыі-парыву,

якая ў зьмененым, але лёгка

пазнавальным выглядзе сустракаецца

на розных этапах гісторыі мастацтва.

Ці ня самая вядомая з формулаў

патасу Варбурга — імклівая

німфа-мэнада з распушчанымі

валасамі. Прысутнасьць гэтага

вобразу адсочваецца Варбургам на

працягу практычна ўсёй гісторыі

мастацтва. Адно з самых раньніх

яго ўвасабленьняў — «Мэнада»

Скопаса (нумар 1), але гэта можа

быць і Салямэя ў танцы, і Юдыф, і

Товія або нават арханёл Гаўрыіл у

Дабравешчаньні.

Апошні праект Варбурга «Атляс

Мнэмазыны» па сутнасьці

зьяўляецца спробай складаньня

азбукі візуальнага, дакладней,

сыстэматызацыі візуальнай мовы.

Гэта бібліятэка выяваў, згрупаваных

паводле вызначанага прынцыпу на

вялікіх аркушах-табліцах. Выявы

падабраныя тэматычна й маюць

адпаведныя загалоўкі: «Панэль 8.

Узыходжаньне да Сонца», «Панэль

48. Фартуна. Сымбаль барацьбы

чалавека, які самавызваляецца»,

«Панэль 70. Барочны патас у

“Выкраданьні Празэрпіны”» 4 .

Задача гэтага невялікага тэксту

мне бачыцца ў тым, каб паказаць

загатоўку для яшчэ аднаго ўяўнага

аркуша ў славуты атляс Варбурга.

Тэма магла б быць пазначаная

так: «Іканаграфія працы. Выпадак

Калгасьніцы». Я прапаную вашай

увазе некалькі выяваў, якія

праблематызуюць згаданую тэму, і

суправаджу іх камэнтарамі. Аднак,

як і ў выпадку зь любымі іншымі

табліцамі, самым важным у гэтай

падборцы акажуцца ня самі выявы

й нават не суправаджальны тэкст да

іх, а дыялёг паміж імі самімі, бо яны

й дапаўняюць, і супярэчаць адна

адной. Такое сутыкненьне карцінак

павінна стварыць прадуктыўныя

зазоры для мноства інтэрпрэтацыяў

і знаходжаньня рознага кшталту

патаемнага сэнсу, утоенага гэтымі

выявамі, якія адсылаюць да

разнастайных тэкстаў і кантэкстаў.

У гэтым праекце табліцы будзе

ўказаньне ня толькі на прыклады з

традыцыйных відаў мастацтва, такіх

як жывапіс і скульптура. У яе будуць

улучаныя й кінэматаграфічныя

вобразы. Гэта цалкам у духу

варбургіянскіх дасьледаваньняў

мастацтва.

Нягледзячы на тое, што тэма працы ў

мастацтве грунтоўна дасьледавана,

адбывалася гэта амаль падпольна,

з дапамогай рознага кшталту

мудрагельстваў. У кожны з гістарычных

пэрыядаў на тое былі свае прычыны,

выкарыстоўваліся свае прыёмы. Так,

у сярэднявечных замалёўках працы

сялян у разнастайных часасловах і

хроніках праца рэпрэзэнтавала час,

ягоную цыклічнасьць, зьмяняльнасьць

аднаго прыроднага сэзону іншым. У

сярэднявечнай эстэтыцы перавагу

аддавалі мудрагелістым узорам

вітражоў і ілюмінаваных кніг. Фігуры

сялян, мужчынскія й жаночыя,

маляваліся зусім невялікімі, яны

патаналі ў шматкаляровасьці астатняй

кампазыцыі. Адзін з паказальных

прыкладаў — «Часаслоў герцага

Бэрыйскага» братоў Лімбург

(нумар 2). Тут выявы сялян,

занятых працай, упісаныя ў рытм

кампазыцыі ілюмінаванай старонкі

й прыпадобненыя да арнамэнту на

ёй. Гэта адзін з мноства прыкладаў

алегарызацыі працы, то бок

такога прыёму, калі праца мусіць

адлюстроўваць штосьці іншае, а

не саму сябе. Тут яна ўпісаная ў

цэласнае ўяўленьне пра ўнівэрсум,

дзе падпарадкаваная прыродзе, а не

супрацьпастаўленая ёй.

У рэнэсансавым росьпісе паляца

ў Фэрарэ ёсць некалькі сцэнаў з

адлюстраваньнем працы, таксама

зьвязаных са зьменай пораў году.

У «Трыюмфе Афіны» (нумар 3),

прысьвечаным сакавіку, паказана

праца праляў і ткачых (рамяство пад

патранажам самой багіні). Гэта таксама

алегорыя, але крыху іншага кшталту,

яна ілюструе астралягічны каляндар,

як пераканаўча прадэманстраваў

у сваім дакладзе Варбург. У XVII

стагодзьдзі той жа сюжэт будзе

абыграны Вэляскесам у «Пралях»

4

На сайце Інстытуту Варбурга ў

Лёндане можна разгледзець гэтыя

табліцы (http://warburg.library.

cornell.edu/).

67

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!