27.04.2017 Views

pARTisan_32

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

Калгасьніца й

аграглямур

Архітэктар Аляксандра Баярына спрабуе абвергнуць вэрсію

ўзьнікненьня аграглямуру ў выніку перасяленьня вясковых

жыхароў у гарады 4 , хоць фактычна толькі тлумачыць прычыну

росквіту аграглямуру менавіта ў Беларусі: «Сапраўды,

пашыранае меркаваньне, што жыхары вёскі, пераехаўшы ў

горад, апантаныя жаданьнем як мага хутчэй стаць гарадзкімі

й адпавядаць культуры й традыцыям гораду, ня могуць даць

рады са сваім культурным грузам... Аднак жыхары суседніх

краінаў таксама пацягнуліся ў гарады, і гэта не справакавала

ўзьнікненьня новага “стылю”... Беларусы адрозьніваюцца ад

суседзяў толькі тым, што прынялі савецкую культуру... Самае

лепшае з пабудаванага ў нас было першапачаткова глыбока

правінцыйным у дачыненьні да архітэктуры культурных

сталіц Расеі... З усяго гэтага двухсотгадовага хламу, навязанай

нам правінцыйнасьці й комплексу сельскай нацыі... магчымы

толькі аграглямур!»

Заканчэньне.

Роля

калгасьніцы

Калгасьніца, безумоўна, пэрсанаж эпохі — (пост)савецкі

архетып, які аб’ядноўвае пакаленьні. Калгасьніца можа

выклікаць раздражненьне й нават абурэньне сваімі

поглядамі, паводзінамі й уплывам на краіну. І ў той жа

час калгасьніцы можна паспачуваць як галоўнай ахвяры

створанага ёю й для яе сьвету.

Інтэрнацыяналізуе гэты тэрмін пісьменьнік Віктар

Марціновіч 5 : «Аграглямур, гэтая стылявая трасянка,

прарастае ў любым месцы плянэты, дзе вялікія грошы

сустракаюцца зь людзьмі без зародкаў культуры».

У падобным значэньні пра аграглямур піша Вольга Бубіч 6 ,

аналізуючы фотапраект Аляксандры Салдатавай «Павінна

быць прыгожа», прысьвечаны візуальнаму дасьледаваньню

беларускага прыдарожнага наіўнага мастацтва: «Саюз

сквапнасьці й благога густу аказваецца бяспройгрышным

варыянтам у вытворчасьці “аграглямуру”: нязграбных

вычварных пабудоваў, грувасткіх шматпавярховак,

недарэчных парковак і пустых гандлёвых цэнтраў. А

наступствы гэтага саюзу аказваюцца значна больш сур’ёзнымі

й доўгатэрміновымі за эфэкт ад бэтонавага яблыка на градцы

ў межах конкурсу па добраўпарадкаваньні».

La Анусіна. Фотапраект Мака & Федзі Разанавых. 2016

La Анусіна. Photo-project by Mack & Feddia Ryazanovs. 2016

57

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!