27.04.2017 Views

pARTisan_32

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

Артур Клінаў

Узыходжаньне і заняпад Вялікай Калгасьніцы

Вялікая Калгасьніца

ў Пантэоне багоў-дэміургаў

Краіны Шчасьця

Пантэон савецкіх багоў уяўляў зь сябе

дзьвюхпалатны парлямэнт. Усе ранейшыя –

хрысьціянскія, юдэйскія, мусульманскі і іншыя

багі – былі зрынутыя ў першыя ж гады працоўнасялянскай

улады. Замест іх быў узьведзены свой

Алімп з багоў-дэміургаў – стваральнікаў Новага

сьвету і пэрсаніфікаваных богагерояў. Кожная з

гэтых палат мела сваю гіерархію. У багоў-дэміургаў

піраміду вянчаў Вялікі Камуніст – галоўны творца

будучай Краіны Шчасьця. За ім, на прыступку

ніжэй, стаялі Вялікі Рабочы і Вялікая Калгасьніца

або Сялянка. Далей ішлі Вялікі Шахтэр, Сталявар,

Будаўнік, Вялікі Вучоны, Хлапкавод, Салдат,

Спартоўца, Пісьменьнік, Мэханізатар і далей

па сьпісе вялікіх. Ля падножжа піраміды стаялі

памерам крыху менш, але ўсё адно Вялікія Піянэр

і Акцябронак.

Гіерархію богагерояў адкрываў Вялікі Ленін –

першы пэрсаніфікаваны бог Краіны Саветаў.

Праўда, у трыццатыя, саракавыя, на пачатку

пяцідзясятых ягонае месца ўзурпаваў яшчэ

пры жыцьці іншы богагерой – Вялікі Сталін.

Але сьмерць гэтага бога расставіла ўсё па сваіх

месцах паводле справядлівасьці: калі ты не

дэміург, нельга стаць богам яшчэ пры жыцьці.

Памры, калі хочаш трапіць у Пантэон герояў.

Сталіна скінулі зь Вялікіх, на ягонае месца вярнулі

Вялікага Леніна, а на прыступку ніжэй паставілі

двох вялікіх нямецкіх прарокаў – Маркса і

Энгельса, дзе яны нязьменна і заставаліся да

поўнай і канчатковай пагібелі савецкіх багоў.

Парадак тых, хто стаяў на прыступках ніжэй, ужо

ня меў прынцыповага значэньня. Канфігурацыя

гіерархіяў мянялася ў залежнасьці ад палітычнае

кан’юнктуры і эпохі. Вялікі Фэлікс, Вялікі Кіраў,

Вялікі Сьвярдлоў, Вялікі Камо, Вялікая Люксэмбург.

Новыя героі сыходзілі ў Вальгалу і цясьнілі

папярэдніх багоў – Вялікі Горкі, Вялікі… Хтосьці

ішоў у Пантэон проста зь вялікага экрану – Вялікі

Чапаеў. Ну і, вядома, самае значнае і масавае

папаўненьне дала Другая сусьветная вайна.

Сотні і сотні як рэальных, так і ўяўных герояў

узыйшлі на Алімп і рассыпаліся па краіне

тысячамі помнікаў, карцін, назвамі вуліц, дамоў

культуры, бібліятэк, заводаў і параходаў.

Потым будзь-якога значнага папаўненьня

не адбывалася, калі не лічыць богагерояў –

заваёўнікаў космасу. Вялікі Юры Гагарын узьляцеў

на самыя вяршыні Алімпу, пацясьніўшы шматлікіх

Вялікіх Клясыкаў марксізму-ленінізму. Ну а Вялікі

Касманаўт пад «бурныя, працяглыя авацыі»

савецкага народу і поклічы «ўра!» трыюмфальна

падняўся ў палату багоў-дэміургаў.

Уваход у Вальгалу партыйных правадыроў

эпохі брэжнеўскага застою ня выклікаў

асаблівага энтузіязму ў старажылаў Асгарду,

як і сьвятарнага трымценьня ў зямной паствы.

Вера ў сьветлую будучыню пакрысе сыходзіла,

таму зрабіцца богам было ўсё складаней. Нават

самога Брэжнева – Вялікага героя Малой зямлі,

Вялікага заваёўніка Цаліны, уладальніка ўсіх

магчымых ордэнаў і ўзнагарод – народ праводзіў

ужо не ў Вальгалу, прыстанак герояў, а на могілкі

ля крамлёўскай сьцяны. Заканчвалася эпоха

савецкага паганства, вярталася на пакінутыя

колісь месцы паганства праваслаўнае.

Праваслаўнае паганства

і савецкая ўлада

Вікінг – кунунг (князь) Вальдэмар, што хрысьціў

Русь, быў паганцам, які прыняў хрысьціянства

праз палітычную неабходнасьць, каб ажаніцца

з Ганнай – сястрой бізантыйскіх імпэратараў

Васіля і Канстанціна. Да гэтага ён пасьпеў

зьдзейсьніць паганскую контрарэфармацыю

супраць хрысьціянства, якое

ўжо ўсталёўвалася ў Кіеве (як

вядома, першым уладаром,

які прыняў на Русі

хрысьціянства, была княгіня

Вольга, маці Сьвятаполка –

бацькі Вальдэмара) – забіў

7

свайго брата Яраполка

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!