27.04.2017 Views

pARTisan_32

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

Як тлумачыць фатограф, ідэя пераезду ў аграгарадок для

выпускнікоў каледжаў і тэхнікумаў зьяўляецца своеасаблівым

актам згоды на дарослае жыцьцё. Дзяржава, спрабуючы

матываваць моладзь вярнуцца «на цаліну», стварае для іх там

«бацькоўскую зону камфорту»: ім ня трэба браць крэдыты,

жыць з бацькамі, стаяць у чарзе на будаўніцтва жыльля альбо

марнаваць вялікую частку заробку на арэнду кватэры. Ня

трэба прымаць жорсткія правілы капіталістычнага гарадзкога

асяродзьдзя, дзе кожны дзень можа быць чарговай бітвай за

выжываньне. У родным сяле ўсё будзе прасьцей: прыяжджаеш

адразу на ўсё гатовае. А наўзамен?.. Выкрут палягае ў тым,

што дзеля атрыманьня жыльля ва ўласнасьць неабходна

адпрацаваць дзесяць гадоў у калгасе. Сяргей Лескець называе

гэта «прынясеньнем у ахвяру самых цікавых гадоў жыцьця».

«Бо зарплаты, якую атрымліваюць работнікі калгасу, ледзь хапае

на жыцьцё, ня кажучы ўжо пра паездкі й забаўкі, а звольніцца адтуль

немагчыма, таму што ў гэтым выпадку цябе пазбавяць жаданага

жыльля. Тым ня менш самае дзіўнае ў тым, што моладзь сапраўды

вяртаецца на вёску! І не таму, што жыцьцё ў аграгарадку — гэта

мара. Хутчэй, гэта боязь шукаць нешта новае. Бо ў сваёй хатняй

зоне камфорту застацца заўсёды лягчэй, — тлумачыць былы жыхар

Заскавічаў Сяргей Лескець. — На прыкладзе многіх знаёмых я бачыў,

як іх проста зьядалі побыт і сумнае жыцьцё аграгарадка. Калі б там

застаўся жыць і я сам, мне давялося б разьвітацца са сваімі марамі, якія

сёньня, дарэчы, паступова зьдзяйсьняюцца. У аграгарадку ў мяне было б

ціхае й мернае жыцьцё, я б заграз у руціне штодзённасьці, але, з другога

боку, можа, стаў бы шчасьлівым у чымсьці іншым».

Праект, які, на першы погляд, можа падацца простай дакумэнтацыяй

будняў «агражыхароў», ставіць перад цяперашнім і наступнымі

пакаленьнямі беларусаў пытаньні й больш высокага парадку. У цэнтры

нязьменна — ключавая праблема жыцьцёвага выбару. Выбіраючы

паміж горадам і псэўдааграўтульнасьцю, моладзь адначасова выбірае

паміж барацьбой, імкненьнем да пераменаў, рухам і пакорай,

«зонай бацькоўскага камфорту», стабільнасьцю, фактычна

сынанімічнымі застою й стагнацыі. Бо горад у сёньняшніх

рэаліях — гэта ня толькі правілы гульні на выжываньне, якія

бесьперапынна зьмяняюцца, але й багатае культурнае жыцьцё,

новыя кантакты й маса магчымасьцяў для росту.

Разглядаючы здымкі праекту «Агра», мы быццам бы вяртаемся

на пару дзесяцігодзьдзяў назад на нябачнай машыне часу. Вось

жанчына ў плястыкавых шлёпках на босую нагу перабірае кабачкі,

вось дзеці, якія сядзяць пад праваслаўным абразом на плюшавым

крэсьле, ці дзяўчынка ў ружовым спартовым трыко з сабачкам

на ланцугу. Сьвет «агра» застыў у рэжыме гібэрнацыі «да лепшых

часоў», усім сваім выглядам дэманструючы трыюмф стабільнасьці.

Выключэньні, а разам зь імі й надзеі на перамены, зьяўляюцца

толькі на некалькіх фотаздымках, сярод якіх і «візытоўка»

праекту — «парадны партрэт»: суровая й адначасова пяшчотная

маладая пара з Заскавічаў пазуе на фоне новага аўтамабіля.

38

Сяргей

38

Ці стане дасягненьне фінансавай стабільнасьці прыступкай для

пераходу на новы ўзровень патрэбаў? Ці выправіцца маладая

пара на гэтым самым аўтамабілі ў горад на пошукі чагосьці іншага?

Ці зможа на руінах закінутага вясковага дому культуры вырасьці

новая культура «пакаленьня агра», і што яна будзе зь сябе ўяўляць?

На гэтыя пытаньні адкажа час. А пакуль на фатаграфіі Сяргея

Лескеця побач з праваслаўным абразом над галавой дзяцей у

плюшавым крэсьле — насьценны гадзіньнік, на якім спыніўся час.

Лескець. Агра, фотапраект. 2013–2015. З архіву аўтара

Siarhej Leskiec. Agro photo-project. 2013–2015. From the author’s archives

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!