27.04.2017 Views

pARTisan_32

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

Бляск і ўбоства

(ПОСТ)САВЕЦКАЙ

калгасьніцы

Вадзім Мажэйка

Сучасную беларускую

дзяржаву справядліва

можна разглядаць як

праект антымадэрну:

з самага пачатку ён

імкнецца не прыйсьці

да нечага прынцыпова

новага, а вярнуцца

да старога-добрага

савецкага й замерці

там у стабільнасьці. У

гэтым сэнсе мэтавай

аўдыторыяй такой

дзяржавы становіцца

Калгасьніца. Чаму так

атрымалася, і хто яна

такая?

54

Калгасьніца й

калгасы

Калгасьніца — гэта антыіндывідуаліст (антыхутаранка), яна

заўсёды частка калектыўнай ідэнтычнасьці. Калгасьніца —

антыўласьнік (антыфэрмэр), бо яна кіруецца прынцыпам

«Усё вакол калгаснае, усё вакол маё». Пры гэтым для

калгасьніцы апрыёрна імкненьне да дзяржаўнага

патэрналізму. Калгас — гэта не самазабесьпячальны хутар і не

адкрытая сьвету бізнэс-мадэль фэрмэрскай гаспадаркі. Калгас

існуе ў межах мадэлі Дзяржпляну (у тым ці іншым выглядзе) і

немагчымы без загадаў, замоваў і субсыдый зьверху.

Калгасьніца вырасла на гістарычнай памяці пра тое, што

моцныя й пасьпяховыя людзі — гэта кулакі, якіх трэба

раскулачыць. Значна прасьцей і больш эфэктыўна быць

бедняком напаказ, а на справе імкнуцца ўварваць сваю

частку спачатку ад кулацкага, а потым і ад калгаснага

дабра («Адзін жыў — у латках хадзіў, у калгас прыйшоў —

паліто знайшоў»). Так дзяржаўны патэрналізм становіцца

безальтэрнатыўным, бо, калі ўсе кулакі раскулачаныя,

а калгасьнікамі засталіся слабыя гаспадарнікі, адзінай

патэнцыйнай крыніцай забесьпячэньня — у форме заробку,

узяць, што дрэнна ляжыць, або крыніцы месьніцкай улады —

становіцца калгас. Паколькі дамагчыся дабротаў у дзяржавы

сілай немагчыма, то галоўнымі інструмэнтамі ў жыцьці

калгасьніцы становяцца хітрасьць, выкрутлівасьць, уменьне

падладжвацца пад улады й наогул моцнага.

Усё гэта абсалютна не спрыяе росту пачуцьця ўласнай

годнасьці. Зьвязана гэта таксама й з гістарычнай памяцьцю

калгасьніцы: пачынаючы ўласна з прымусовай калектывізацыі

й за ўсё ХХ стагодзьдзе ў людзей з разьвітым пачуцьцём

уласнай годнасьці было дастаткова магчымасьцяў загінуць,

каб тыпаж калгасьніцы фармаваўся без гэтай якасьці.

Яго месца займаюць зайздрасьць да больш пасьпяховых

калгасьніцаў, але асабліва да гараджан (гараджанкаў).

Зрэшты, узаемадачыненьні калгасьніцы й гораду больш

складаныя, чым проста зайздрасьць, у іх крыецца адна з

галоўных драмаў калгасьніцы.

1

http://www.etobelarusdetka.com/1041107710831072108810911089108210721103/14-dacha-and-banya

2

http://naviny.by/rubrics/society/2014/03/16/ic_articles_116_184903/

3

http://eurobelarus.info/news/society/2012/12/19/tat-yana-vodolazhskaya-dozhinki-kak-faktor-razvitiya-belarusskih-gorodov.html

4

https://people.onliner.by/opinions/2015/01/28/mnenie-142

5

http://journalby.com/news/bogatye-tozhe-pryachut-otkuda-vzyalsya-belarusskiy-agroglamur-336

6

http://journalby.com/news/dolzhno-byt-krasivo-belarusskaya-krasota-mezhdu-kitchem-i-glamurom-423

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!