27.04.2017 Views

pARTisan_32

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

Калгасьніца й

лецішча

У выніку, калі калгасьніца ўсё ж «даможацца посьпеху» —

трапіць у горад і замацуецца там, — то ёй, вядома, абавязкова

спатрэбіцца лецішча. Прычым лецішча не як месца для

букалічнага адпачынку ў традыцыі XIX стагодзьдзя, але

дача як асабістая рэінкарнацыя калгасу, месца вяртаньня да

аграрных, калгасных традыцыяў. Ува ўсім гэтым кантэксьце

становяцца зусім зразумелыя абсурдныя самі па сабе рэчы:

чаму для сельскагаспадарчых работ на лецішчы гарадзкой

калгасьніцы нельга наняць работнікаў (парабкаў), але ў

той жа час неабходна займацца гэтымі працамі ўсёй сям’ёй

(калектыўная гаспадарка), не зважаючы на сумніўны

эканамічны эфэкт ад такой дзейнасьці (дзяржплян, а ня

фэрмэрства).

Выдатна апісваюць дачную спэцыфіку Марыя Чаракова й

Марта Чарнова ў сваёй кнізе «Heta Belarus, Dzietka»: «Калі вы

апынецеся ў межах Менску цёплай вясновай пятніцай,

дык заўважыце інтэнсіўны рух у напрамку з гораду. Гэта

пачатак вялікага “Сыходу на лецішча”. Многія гараджане,

асабліва пэнсіянэры, зьяжджаюць далей ад сваіх кватэр і

практычна жывуць на лецішчы да сярэдзіны восені. Сваякі,

якія засталіся ў горадзе, наведваюць бацькоў і дзядоў, каб

дапамагчы тым з агародам» 1 .

У гэтай цытаце згаданы важны момант: для многіх калгасьніц

лецішча зьяўляецца баўленьнем часу ня толькі на сьвяты й

выходныя. Калі дазваляе адсутнасьць працы (гэта значыць

пэнсія) і вольны час пашыраецца, пажаданай формай

баўленьня часу для калгасьніц становіцца сэзонная міграцыя

на дачу. Тут можна правесьці далёкую, але цікавую паралель з

заваёўнікамі-манголамі, якія часта заставаліся ў заваяваных

і новазбудаваныя гарадах толькі на зімы, а калі дазваляла

надвор’е — аддавалі перавагу таму, каб качаваць па стэпе й

жыць у юртах. У гэтак далёкіх гістарычна й сацыяльна групаў

можна выявіць падобную лёгіку й матывы: пасьпяхова

заваяваныя гарады ўсё адно заставаліся ім культурна і

мэнтальна чужымі.

Калгасьніца й

«Дажынкі»

Праявай культурнага коду калгасьніцы можна небеспадстаўна

лічыць «Дажынкі». Гэтае «сьвята працаўнікоў вёскі» зьмяшчае

ў сабе ўвесь набор элемэнтаў, арыентаваных на калгасьніцу.

Па-першае, гэта ўслаўленьне адпаведнага культурнага

героя, калгасьніцы. Як я адзначаю ў артыкуле, прысьвечаным

перафарматаваньню «Дажынак» 2 , «пабудова любой

ідэалягічнай сыстэмы ўключае ў сябе й выбар культурных

герояў, вобразаў, аж да архетыповых, да якіх людзям

прапануюць імкнуцца. Гэта і амэрыканская мара, і савецкія

шахтары-стаханаўцы. Улічваючы размах «Дажынак», у пэўнай

ступені такім культурным героем для сучаснай Беларусі

можна назваць аграрыя, які сабраў шмат ураджаю».

Па-другое, гэта фармат правядзеньня івэнту: выязны

«народны» гандаль, немудрагелістая культурная праграма,

вулічныя кавярні зь недарагім алькаголем. Поўная назва

«Дажынак» — рэспубліканскі фэстываль-кірмаш —

справядліва адсылае нас да кірмашу як галоўнай

сацыякультурнай падзеі для народнай масы ў часы

фэадалізму. Сымбалічна, што менавіта такія практыкі

апынуліся актуальнымі сёньня ў Беларусі — і для ўлады,

што выдаткоўвае на гэта калясальныя грошы (да 2014 году,

пакуль была магчымасьць), і для калгасьніц, якія знайшлі ў

гэтым свой культурны «прадукт».

Трэцяе — гэта антыўрбаністычны патэнцыял «Дажынак».

Як адзначае Тацяна Вадалаская, суаўтар дасьледаваньня

«“Дажынкі” ў трансфармацыі культурнага ляндшафту

беларускіх гарадоў» 3 , «за гады існаваньня фэстываль-кірмаш

“Дажынкі” стаў зьявай, значэньне якой не вычэрпваецца

ідэалягічным зьместам, стылістыкай і эстэтыкай сучасных

беларускіх сьвятаў або роляй у разьвіцьці сельскай

гаспадаркі... Дзеяньні, якія ажыцьцяўляюцца ў рамках

падрыхтоўкі да правядзеньня “Дажынак”, сёньня выходзяць

далёка за межы “генэральнай уборкі” да прыезду гасьцей.

Маштабы й характар пераўтварэньняў дазваляюць

разглядаць іх у рамках гарадзкога разьвіцьця».

Як адзначаюць далей дасьледчыкі, гэтая антыўрбанізацыя

зводзіцца да стандартызацыі й уніфікацыі, «не

прадугледжвае разьвіцьця ўнікальнасьці кожнага гораду,

а таксама разьвіцьця падставаў для фармаваньня такой

унікальнасьці». Гарады ўсё яшчэ застаюцца чужымі

калгасьніцы, інтарэсы гарадоў і гарадзкога асяродзьдзя

ў разьлік не бяруцца, паўсюль выкарыстоўваецца тыпавы

аграглямурны набор, пасьля часьцяком незапатрабаваны

горадам.

Нарэшце, гэта ўласна культурны зьмест «Дажынак»,

які імкнецца да папсы, безгустоўшчыны й трэшу. Для

вызначэньня гэтага міксу ў беларускім мастацтвазнаўстве

можна лічыць устойлівым тэрмін «аграглямур», этымалягічна

блізкі калгасьніцы.

56

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!